Усходні аўтавакзал (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:
* [[Транспарт у Мінску]]
* [[Транспарт у Мінску]]
* [[Жылы раён Серабранка, Мінск|Жылы раён Серабранка]]
* [[Жылы раён Серабранка, Мінск|Жылы раён Серабранка]]

{{Зноскі}}


<br/>
<br/>

Версія ад 15:04, 27 жніўня 2016

Аўтавакзал Усходні
Выява
Адрас Мінск, вул. Ванеева 34
Тып Аўтавакзал
Эксплуатант КУП «Мінсктранс»
Адкрыта Жнівень 1983 г.
Віды маршрутаў Міжрэйсавы адстой аўтобусаў
Сайт Афіцыйны сайт
Аўтавакзал Усходні на ВікіСховішчы

Аўтавакзал «Усходні» — аўтавакзал у Мінску. Размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада побач з жылым раёнам Серабранка на дарожнай развязцы вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага.

Вакзал падзяляецца на два пероны: левы і правы, кожны мае 10 платформаў пасадкі і 10 платформаў для прыбыцця транспарту.

Гісторыя

У 1970-х гадах з-за павелічэння пасажырскіх прыгарадных і міжгародніх аўтобусных перавозак, Цэнтральны аўтавакзал ў Мінску перастаў спраўляцца з пасажырапатокам і адкрыццём новых маршрутаў. У сувязі з гэтым у канцы 1970-х было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў горадзе яшчэ аднаго аўтобуснага вакзала, па сучасным праекце, які змог бы абслугоўваць адначасова некалькі дзесяткаў міжгародніх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. Для гэтага была выбрана пляцоўка на скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспектата Ракасоўскага, дзе і пачалося будаўніцтва. Аўтавакзал, які атрымаў назву «Усходні», быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.

З 1 чэрвеня 2016 перасталі хадзіць прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусы. Пляцоўка цяпер выкарыстоўваецца для міжрэйсавага адстою. Усе аўтобусы, якія хадзілі з «Усходняга», адпраўляцца і прыбываць на аўтавакзал «Цэнтральны»[1].


Гл. таксама

Зноскі