Даніла Іванавіч Валковіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 121: Радок 121:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастах]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастах]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Главы ўраду БССР]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі ўрада БССР]]
[[Катэгорыя:Члены ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ]]

Версія ад 17:20, 5 верасня 2016

Даніла Іванавіч Валковіч
4-ы старшыня СНК БССР
30 мая 1937 — 8 верасня 1937
Папярэднік Мікалай Мацвеевіч Галадзед
Пераемнік Апанас Фёдаравіч Кавалёў
намеснік наркама земляробства БССР
люты 1934 — жнівень 1934

Нараджэнне 18 красавіка 1900(1900-04-18)
в. Занёманск (Занямонск), цяпер у межах Мастоў
Смерць 1943(1943)
Партыя КПСС (з 1918)
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера Камуністычная партыя Беларусі

Дані́ла Іва́навіч Валко́віч (18 красавіка 1900, в. Занёманск (Занямонск), цяпер у межах Мастоў — 1937[1][2], НКУС. Паводле іншых звестак 1943[3]) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Вяцкай губерні[2]. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 супрацоўнік ВЧК — намеснік старшыні Малмыжскай павятовай камісіі Вяцкай губерні[2].

Член КПСС з 1918. З красавіка 1918 г. у Чырвонай Арміі, са жніўня 1920 на Заходнім фронце[3]. Веў барацьбу з бандытызмам ў Бабруйскім, Мазырскім паветах[3]. Ваяваў на Усходнім фронце супраць арміі Калчака[2].

З 1921 у апараце ЦК КСМБ, з 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага (г. Мінск) райкамаў, загадчык аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акруговых, Клімавіцкага, Бабруйскага раённых камітэтаў КП(б)Б[3].

У лютым 1934 прызначаны намеснікам наркама земляробства БССР[2].

Са жніўня 1934 па чэрвень 1937 другі сакратар ЦК КП(б)Б, з 30 мая па 8 верасня 1937 года старшыня СНК БССР. Член Бюро ЦК КП(б)Б з 3 жніўня па 25 кастрычніка 1937 года. Член ЦВК БССР у 1931-37[3].

Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арышт

Арыштаваны ў пачатку верасня 1937. Асуджаны 26 лістапада 1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «прыналежнасць да замежнай разведкі» да ВМП. Расстраляны[2].

6 верасня 1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 15, кв. 1, была арыштавана жонка Валковіча, Ганна Максімаўна (Майсееўна) Валковіч (Чарно), 1902 г. нараджэння, хатняя гаспадыня. 16 мая 1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна была асуджана як «член сям'і расстралянага здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10 кастрычніка 1956[2].

Бібліяграфія

  • Валковіч Д. І. Партыйна-арганізацыйную і палітычна-выхаваўчую работу-на ўзровень палітычных задач : Дакл. на пленуме ЦК КП(б)Б 6 крас. 1935г

Памяць

Яго імем названы вуліцы ў Гродне[3] і Мастах[2].

Зноскі

  1. Валковіч, Даніла Іванавіч
  2. а б в г д е ё ж ВАЛКОВІЧ Даніла Іванавіч
  3. а б в г д е Волкович Данила Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.

Літаратура

  • Якутаў У. Змагар, працаўнік // Полымя. 1966. № 6
  • Яго ж. Из когорты первых бойцов // Неман. 1979. № 10
  • Платонаў Р. П. Беларусь у міжваенны перыяд. Мн., 2001
  • Протько Т. С. Становление советской тотолитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Мн., 2002
  • ЭГБ, т. 2.

Спасылкі