Літаратура і мастацтва (газета): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
| мова = [[беларуская мова|беларуская]] |
| мова = [[беларуская мова|беларуская]] |
||
| галоўны офіс = [[Мінск]], пр. Незалежнасці, 77 |
| галоўны офіс = [[Мінск]], пр. Незалежнасці, 77 |
||
| тыраж = каля 1600 |
|||
| тыраж = 3072<ref name="lim10_2010">[http://docs.google.com/viewer?url=http://lim.by/limbyfiles/lim10.pdf Літаратура і Мастацтва], №10 (4554), 2010</ref> |
|||
| кошт = |
| кошт = |
||
| ISSN = 0024-4686 |
| ISSN = 0024-4686 |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
У 2002—2012 гадах уваходзіла у склад [[Літаратура і мастацтва (РВУ)|РВУ «Літаратура і Мастацтва»]]. Цяпер у складзе [[Выдавецкі дом «Звязда»|Выдавецкага дома «Звязда»]]. |
У 2002—2012 гадах уваходзіла у склад [[Літаратура і мастацтва (РВУ)|РВУ «Літаратура і Мастацтва»]]. Цяпер у складзе [[Выдавецкі дом «Звязда»|Выдавецкага дома «Звязда»]]. |
||
Тыраж каля 1, |
Тыраж каля 1,6 тысяч асобнікаў. |
||
Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, мастацтва. |
Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, мастацтва. |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http:// |
* [http://zviazda.by/be/edition/litaratura-i-mastactva/ Сайт «Літаратура і мастацтва»] |
||
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}} |
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}} |
Версія ад 10:39, 10 верасня 2016
«Літаратура і Мастацтва» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Lìtaratura ì mastactva[1] |
Тып | штотыднёвая |
Уладальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Выдавецкі дом «Звязда». |
Краіна | |
Рэдактар | Ларыса Цімошык |
Галоўны рэдактар | Хацкель Майсеевіч Дунец |
Заснавана | 1932 год |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск, пр. Незалежнасці, 77 |
Тыраж | каля 1600 |
ISSN | 0024-4686 |
Вэб-сайт | zviazda.by/be/edition/li… |
«Літарату́ра і маста́цтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.
Гісторыя
Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіла ў Мінску адзін раз у тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957—1970 гадах выдавалася двойчы ў тыдзень).
У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.
Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.
Сучаснасць
У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда».
У 2002—2012 гадах уваходзіла у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».
Тыраж каля 1,6 тысяч асобнікаў.
Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, мастацтва.
Да 2010 года выходзіла на 16 старонках. У 2010 аб'ём газеты павялічыўся да 24 старонак за кошт дадатка «Кніжны свет» (выходзіў на беларускай і рускай мовах) — сумеснага праекта газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты. З 2013 года колькасць старонак зноў складае 16 (хоць «Кніжны свет» выходзіць і далей).
Галоўныя рэдактары
- Хацкель Дунец (1932—1935)
- Ілья Гурскі (1935—1941)
- Аркадзь Куляшоў (1945—1946)
- Мікалай Горцаў (1947—1949)
- Павел Кавалёў (1949—1950)
- Васіль Вітка (1951—1957)
- Мікалай Ткачоў (1957—1959)
- Янка Шарахоўскі (1969—1961)
- Нічыпар Пашкевіч (1961—1969)
- Леанід Прокша (1969—1972)
- Хведар Жычка (1972—1976)
- Алесь Асіпенка (1976—1980)
- Алесь Жук (1980—1986)
- Анатоль Вярцінскі (1986—1990)
- Мікола Гіль (1990—1997)
- Уладзімір Някляеў (1997—1999)
- Алесь Пісьмянкоў (1999—2002)
- Віктар Шніп (2002—2003)
- Анатоль Казлоў (2003—2009)
- Алесь Карлюкевіч (2009-2011)
- Таццяна Сівец (2011—верасень 2015)
- Ларыса Цімошык (са снежня 2015)
Зноскі
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0024-4686