Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 70: Радок 70:
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне]]

Версія ад 08:49, 13 верасня 2016

Алесь Карлюкевіч
Імя пры нараджэнні Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Род дзейнасці краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.
Дата нараджэння 6 студзеня 1964
Месца нараджэння вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч (нар. 6 студзеня 1964, вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.

Біяграфія

Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з'яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:

  • «Вяртанне да… Беларусі» (1994),
  • «За Цітаўкаю — Слабада» (1997),
  • «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998),
  • «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999),
  • «Ігуменскі блакнот» (2000),
  • «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000),
  • «І векавечны толькі край» (2000),
  • «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001),
  • «Былое маё ажывае» (2002),
  • «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім),
  • «Зацітава Слабада» (2007),
  • «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008),
  • «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы: краязнаўчыя нарысы» (Мн.: Звязда, 2013),
  • «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
  • «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
  • «Братэрства» (2014)

Прызнанне

Літаратура

  • Карп, А. Жывыя паштоўкі// Роднае слова. -- 2010, N 5 -- с. 111.
  • Марціновіч А. Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 397.
  • Чыгрын, С. Па Беларусі з "Радзімазнаўствам". // Маладосць, 2011. -- N 11 -- с. 72 -- 73.