Саўлеская бітва (1236): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др removed Category:Бітвы паводле алфавіту; added Category:Бітвы паводле алфавіта using HotCat |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Саўлеская бітва''' адбылася [[22 верасня]] [[1236|1236 года]] паміж войскам [[Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн|Ордэна мечаносцаў]] і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам [[жамойты|жамойтаў]] і [[земгалы| |
'''Саўлеская бітва''' (Бітва пры Саўле) адбылася [[22 верасня]] [[1236|1236 года]] паміж войскам [[Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн|Ордэна мечаносцаў]] і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам [[жамойты|жамойтаў]] і [[земгалы|зямгалаў]] з другога<ref name="ВКЛЭ">Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.</ref>. Апісана ў [[Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка|Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы]]. |
||
У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы |
У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы паход хрысціянізатараў на [[Жамойць]]<ref name="Насевiч">''Насевiч В. Л.'' [http://vln.by/node/62 Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады)] // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.</ref>. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе прынялі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, а таксама паняволеныя і хрышчоныя [[эсты]], [[лівы]], [[латгалы]], атрад з [[Пскоў|пскавічоў]] і [[Горад Вялікі Ноўгарад|наўгародцаў]]<ref name="ВКЛЭ"/>. |
||
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці ''Саўле'' |
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці ''Саўле'' адбылася бітва захопнікаў з аб'яднаным войскам жамойтаў і зямгалаў. Пад ''Саўле'' верагодней за ўсё трэба разумець сучасны горад [[Шаўлі|Шаўляй]] у заходняй [[Літва|Літве]]. Паводле іншага меркавання, бітва адбылася каля [[Латвія|латвійскай]] вёскі Вэцсаулэ<ref name="ВКЛЭ"/>. |
||
Цяжкая кавалерыя крыжакоў |
Цяжкая кавалерыя крыжакоў прыняла бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і зямгалаў. Войска балтаў, як мяркуюць, узначалілі князі [[Выкінт|Вікінт]] і [[Эрдзівіл]], згаданыя ў дамове 1219 як князі жамойтаў<ref name="Насевiч"/>. |
||
Крыжакі пацярпелі |
Крыжакі пацярпелі паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Ордэна мечаносцаў Фольквін і многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку амаль усе пскавічы<ref>В лѣто 6745 [1237] // [http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg07.htm Новгородская первая летопись старшего извода].</ref>. |
||
Вынікам перамогі стала тое, што супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі [[куршы]], зямгалы і [[селы]]<ref name="ВКЛЭ"/>. Бітва вызначыла, што адразу за ёй, у 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]]. |
|||
У 2000 годзе рашэннем парламентаў Літвы і Латвіі 22 верасня абвешчана Днём адзінства балтаў. У 2009 года на гэтае свята пачалі запальваць вогнішчы на пагорках і старажытных гарадзішчах. Праз некалькі гадоў да акцыі далучыліся актывісты балцкага руху ў Беларусі, і цяпер кожны год Дзень адзінства балтаў 22 верасня адзначаецца вогнішчамі і ў Беларусі. |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 23:08, 14 верасня 2016
Саўлеская бітва (Бітва пры Саўле) адбылася 22 верасня 1236 года паміж войскам Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам жамойтаў і зямгалаў з другога[1]. Апісана ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы.
У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы паход хрысціянізатараў на Жамойць[2]. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе прынялі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, а таксама паняволеныя і хрышчоныя эсты, лівы, латгалы, атрад з пскавічоў і наўгародцаў[1].
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці Саўле адбылася бітва захопнікаў з аб'яднаным войскам жамойтаў і зямгалаў. Пад Саўле верагодней за ўсё трэба разумець сучасны горад Шаўляй у заходняй Літве. Паводле іншага меркавання, бітва адбылася каля латвійскай вёскі Вэцсаулэ[1].
Цяжкая кавалерыя крыжакоў прыняла бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і зямгалаў. Войска балтаў, як мяркуюць, узначалілі князі Вікінт і Эрдзівіл, згаданыя ў дамове 1219 як князі жамойтаў[2].
Крыжакі пацярпелі паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Ордэна мечаносцаў Фольквін і многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку амаль усе пскавічы[3].
Вынікам перамогі стала тое, што супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі куршы, зямгалы і селы[1]. Бітва вызначыла, што адразу за ёй, у 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з Тэўтонскім ордэнам.
У 2000 годзе рашэннем парламентаў Літвы і Латвіі 22 верасня абвешчана Днём адзінства балтаў. У 2009 года на гэтае свята пачалі запальваць вогнішчы на пагорках і старажытных гарадзішчах. Праз некалькі гадоў да акцыі далучыліся актывісты балцкага руху ў Беларусі, і цяпер кожны год Дзень адзінства балтаў 22 верасня адзначаецца вогнішчамі і ў Беларусі.
Зноскі
- ↑ а б в г Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.
- ↑ а б Насевiч В. Л. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады) // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.
- ↑ В лѣто 6745 [1237] // Новгородская первая летопись старшего извода.