Прынс-Эдвард: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
== Прырода == |
== Прырода == |
||
На астравах Прынс-Эдвард дамінуюць [[гара|гарыстыя]] ландшафты з нізіннымі [[Тарфяна-балотныя глебы|тарфянікамі]] каля ўзбярэжжа. З-за аддаленнасці ад [[кантынент]]аў [[флора]] бедная, прадстаўлена [[трава|травяністымі]] [[тундра]]мі. Астравы знакаміты багатым [[птушкі|птушыным]] светам. Толькі на [[востраў Марыён|востраве Марыён]] гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн [[пінгвіны|пінгвінаў]]. Берагі астравоў наведваюць [[сапраўдныя цюлені|цюлені]]. |
На астравах Прынс-Эдвард дамінуюць [[гара|гарыстыя]] ландшафты з нізіннымі [[Тарфяна-балотныя глебы|тарфянікамі]] каля ўзбярэжжа. З-за аддаленнасці ад [[кантынент]]аў [[флора]] бедная, прадстаўлена [[трава|травяністымі]] [[тундра]]мі. Астравы знакаміты багатым [[птушкі|птушыным]] светам. Толькі на [[востраў Марыён|востраве Марыён]] гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн [[пінгвіны|пінгвінаў]]. Берагі астравоў наведваюць [[сапраўдныя цюлені|цюлені]]. |
||
== Гісторыя == |
|||
Астравы адкрыты [[4 сакавіка]] [[1663]] г. [[Нідэрланды|галандскімі]] мараплаўцамі. Аднак першая занатаваная высадка людзей на бераг адбылася толькі ў [[1799]] г., калі яго наведалі французскія паляўнічыя на цюленяў. [[29 снежня]] [[1947]] г. [[ПАР]] анексавала [[Востраў Прынс-Эдвард, ПАР|востраў Прынс-Эдвард]]. [[4 студзеня]] [[1948]] г. да тэрыторыі ПАР быў далучаны [[востраў Марыён]]. З [[1959]] г. вядуцца [[навука|навуковыя]] назіранні. На востраве Марыён працуе [[метэаралогія|метэаралагічная]] станцыя. |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 04:06, 15 верасня 2016
Астравы Прынс-Эдвард | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Марыён |
Агульная плошча | 335 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 242 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
46°46′ пд. ш. 37°51′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Прынс-Эдвард (афр.: Prins Eduard-eilande, англ.: Prince Edward Islands) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў складзе ПАР. Плошча - 335 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія
Архіпелаг Прынс-Эдвард складаецца з 2 астравоў: Прынс-Эдвард (45 км²) і Марыён (290 км²), а таксама 2 невялікіх груп скал. Ён месціцца ў 2477 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР. Абодвы астравы ўяўляюць сабою шчытавыя вулканы, прычым Марыён застаецца актыўным. Найвышэйшы пункт вострава Прынс-Эдвард — пік Ван Зіндэрэма Бакера (672 м). Найвышэйшы пункт вострава Марыён — пік Маскарын (1242 м).
Клімат субантарктычны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература +5,5°C. Сапраўдныя замаразкі здараюцца толькі ўлетку з мая да верасня, але тэмпература не падае ніжэй за −7°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2399 мм.
Прырода
На астравах Прынс-Эдвард дамінуюць гарыстыя ландшафты з нізіннымі тарфянікамі каля ўзбярэжжа. З-за аддаленнасці ад кантынентаў флора бедная, прадстаўлена травяністымі тундрамі. Астравы знакаміты багатым птушыным светам. Толькі на востраве Марыён гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн пінгвінаў. Берагі астравоў наведваюць цюлені.
Гісторыя
Астравы адкрыты 4 сакавіка 1663 г. галандскімі мараплаўцамі. Аднак першая занатаваная высадка людзей на бераг адбылася толькі ў 1799 г., калі яго наведалі французскія паляўнічыя на цюленяў. 29 снежня 1947 г. ПАР анексавала востраў Прынс-Эдвард. 4 студзеня 1948 г. да тэрыторыі ПАР быў далучаны востраў Марыён. З 1959 г. вядуцца навуковыя назіранні. На востраве Марыён працуе метэаралагічная станцыя.