Лістапад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Myasoedov_Autumn_Morning.jpg|міні|Р. Р. Мясаедаў. Восеньская раніца. 1893. Палатно, алей. 88×70 см. [[Дзяржаўная Траццякоўская галерэя]], Масква]]
[[Файл:Myasoedov_Autumn_Morning.jpg|міні|[[Рыгор Рыгоравіч Мясаедаў|Р. Р. Мясаедаў]]. Восеньская раніца. 1893. Палатно, алей. 88×70 см. [[Дзяржаўная Траццякоўская галерэя]], Масква]]
'''Лістапад''' — [[Біялогія|біялагічны]] працэс скідання лістоты раслінамі.
'''Лістапад''' — [[Біялогія|біялагічны]] працэс скідання лістоты раслінамі.



Версія ад 13:15, 19 верасня 2016

Р. Р. Мясаедаў. Восеньская раніца. 1893. Палатно, алей. 88×70 см. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква

Лістапад — біялагічны працэс скідання лістоты раслінамі.

Ва ўмовах умеранага клімату зімой шматлікім раслінам не хапае вады. Вада ў замерзлым грунце знаходзіцца ў стане лёду і не можа пранікаць у клеткі каранёў. У той жа час, выпарэнне з паверхні лісця не спыняецца (хоць яно, натуральна, зніжаецца, паколькі залежыць ад тэмпературы паветра). Калі б дрэвы і хмызнякі, а таксама і некаторыя травяністыя расліны не скідалі лістоту, яны б засыхалі.

У субтрапічнай зоне назіраецца падобная з'ява. Прычынай з'яўляецца штогадовая засуха.

У раенах з халодным кліматам лістапад адсутнічае, паколькі ў такіх умовах лістападныя дрэвы не могуць існаваць, а могуць існаваць (да вызначанай мяжы) толькі іглічныя дрэвы. Скід ігліцы ж ідзе павольна і паступова (за выключэннем лістоўніц).

Хвойныя расліны, напрыклад, елка і хвоя, нашмат лепш пераносяць сухія перыяды, таму яны ў ўмераных зонах вечназялёныя. Колькасць вады, якая выпараецца лісцянымі пародамі, у 6-10 разоў перавышае колькасць вады, якая выпараецца хвойнымі. Гэта, з аднаго боку, звязана з меншай паверхняй выпарэння, з другога, — з адрозненнямі ў будове.

Бяроза у пераліку на 100 г лісця за лета выпарае каля 80 літраў вады, для хвоі гэтая лічба складае каля 9 літраў. Лістоўніца займае прамежкавае месца паміж лісцянымі і іглічнымі пародамі.

Другой прычынай скідання лісця з'яўляецца абарона ад механічных пашкоджанняў у зімовы перыяд ад масы прыліплага снегу.

Акрамя гэтага, лістапад ачышчае арганізм раслін ад шкодных рэчываў. Навукоўцы ўсталявалі, што лісце ўвосень утрымліваюць нашмат больш мінеральных рэчываў, чым вясной і летам. Гэта тлумачыць тую акалічнасць, што ў трапічнай зоне з аднастайным на працягу ўсяго года кліматам лістапад усё ж існуе. Там ен адбываецца не ў кароткія тэрміны, а размяркоўваецца на ўвесь год, і таму менш прыкметны.

Тэрміны сезоннага лістападу ў розных шыротах розныя. На шыраце сярэдняй паласы Расіі працэс актыўнага скідання лісця раслін пачынаецца ў другой палове верасня і завяршаецца ў асноўным да сярэдзіны кастрычніка.

Гл. таксама

Літаратура

  • Кожевников А. В. Листопад // Весна и осень в жизни растений. — М.: Изд-во МОИП, 1950. — 239 с.

Спасылкі