Размовы з удзельнікам:Wizardist: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 138: Радок 138:


прабачце, не зусим зразумела не дзякуй, альбо не альбо дзякуй :)
прабачце, не зусим зразумела не дзякуй, альбо не альбо дзякуй :)
: Я не магу паўплываць на іншых удзельнікаў, магу толькі выказаць іншае меркаванне. На жаль, апошняга ў мяне няма, бо я зусім не ў тэме гутаркі і ў мяне цяпер няма часу ўцягвацца. Sorry. — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Размовы з удзельнікам:Wizardist|г]] [[Адмысловае:Contributions/Wizardist|+у]]</sup> 15:36, 21 верасня 2016 (MSK)

Версія ад 15:36, 21 верасня 2016

#REDIRECT[[::be-x-old:User talk:Wizardist|Wizardist talkpage at Belarusian (Taraškievica) Wikipedia|:be-x-old:User talk:Wizardist|Wizardist talkpage at Belarusian (Taraškievica) Wikipedia]]
Старонка з’яўляецца мяккай перасылкай.

Памер старонкі: 38 090

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

- JerzyKundrat 09:38, 16 Красавік 2009 (UTC)

Паведамленне

Перачытаў галіну ў размовах пана Яўгенія, Вы там выказваліся пра судовы пераслед, спадзяюся, што гэта была не пагроза і нават не нацёк на яе. Падобныя дзеянні з'яўляюцца вельмі цяжкім парушэннем і, з прэцэндэнтаў РуВікі, караюцца блокам на заўсёды. Сам сумняюся ў кваліфікацыі, таму звярнуся да старэйшых калег па параду. Паведамляю каб для Вас не было нечаканасцю. --Максім Л. 22:15, 2 Сакавік 2010 (UTC)

Я казаў пра пазыцыю Вікімэдыі, яе пазыцыю адносна аўтарскіх правоў, што лепей аддаць грошы на новае наладкаваньне (сэрвэры, каналы), чым на судовыя расправы, якія зыходзяць з розных арганізацыяў (RIAA, напрыклад, і іншыя). Таму вы ўсё правільна спадзеяцеся. Wizardist 22:18, 2 Сакавік 2010 (UTC)

Пра АП Маракова

Ужо неаднакроць пісаў Вашым калегам, што ад Л. Маракова ёсць дазвол на выкарыстанне яго артыкулаў, ужо 4 гады як. Думаю, хутка гэты дазвол пацвердзіцца праз ORTS. --Максім Л. 05:53, 10 красавіка 2011 (UTC)

Магчыма. Варта стварыць шаблён і ставіць яго на стронку абмеркаваньня. Я не заўважыў і паставіў шаблён (перастрахоўка), а хтосьці пабяжыць і будзе на ўвесь жэжэ крычаць, якія мы кепскія. :) — Wizardist г 11:41, 10 красавіка 2011 (UTC)

Мушынская

Выява і выкарыстана адзін раз — у артыкуле. З падобнай логікай неабходны асобны запіс для у шаблон для паказу артыкула на кожным маніторы. --Максім Л. 19:14, 12 студзеня 2012 (UTC)

Паважаны Павел праў па суці (і дзякуй, што звярнулі нашу ўвагу на гэта :)), толькі з пунктам правілаў памыліўся, бо галоўнае — гэта тое, што несвабодныя выявы можна ставіць толькі ў асноўнай прасторы імёнаў, а ў шаблонах гэта забаронена, так што праўка прымаецца на 100 %---Хамелка/ разм. 20:57, 12 студзеня 2012 (UTC)

Арыентацыя: Накуру

Вы прыбралі "і ў 6085,54 км на паўднёвы ўсход ад Мінска", бо "Менск як сродак арыентацыі тут ня грае ніякай ролі". А Ваша тлумачэнне? Мінск быў выбраны як пункт адліку па прынцыпу "сталіца і найбуйнейшы горад Беларусі". Адыгрывае, таму што: 1) Дае ўяўленне пра геаграфічную адлегласць ад Беларусі, 2) Калі падчас вандровак карысталіся ў поўны моц GPS, то павінны ведаць, што першасная арыентацыя (калі адлік ад Мінска) як раз пры пошуках адыгрывае ролю. Frantishak (размовы) 13:04, 20 верасня 2013 (UTC)

А чаму мы павінны даваць адлегласць ад Беларусі? Гэта не беларуская энцыклапедыя, а энцыклапедыя на беларускай мове. На 100% падтрымліваю Візардыста, бо калі мы даем адлегласць ад сталіцы той дзяржавы (ці адм. адзінкі), дзе знаходзіцца аб'ект, то гэта яшчэ ладна, але калі мы ў артыкуле пра апельсін дадаем, калі і як яны з'явіліся на Беларусі, то гэта ўжо крыху перабор і парушэнне прынцыпаў нейтральнасці і роўнавеснасці.---Хамелка/ разм. 13:10, 20 верасня 2013 (UTC)
Вельмі спрэчнае тлумачэнне прынцыпаў нейтральнасці і роўнавеснасці. Інакш, які сэнс у напісанні розных артыкулаў на розных мовах? Было б дастаткова перакладаць з англійскай. Frantishak (размовы) 12:17, 23 верасня 2013 (UTC)
А з якіх пор Англавікі самая нейтральная? У тым і сэнс, што чым больш раздзелаў, тым больш позіркаў. І калі ўзяць артыкул па спрэчнаму пытанню, дзе болей за 5 івік, перакласці з усіх усё пацвержанае крыніцамі, збалансаваць гэта - то тады і атрымаем нейтральны артыкул.---Хамелка/ разм. 13:25, 23 верасня 2013 (UTC)
Мне падаецца, што ніводная Вікі не можа быць цалкам нейтральнай, бо рэдактараў вельмі шмат. Відавочна, што Вікі на розных мовых стваралася не для нейтральнасці, а для пашырэння аўдыторыі і дэмакратызацыі ведаў у розных моўных супольнасцях. У гэтым сэнсе інфармацыя пра з'яўленне апельсінаў на Беларусі (дарэчы, падаецца, што ў пісьмовых крыніцах не раней за XVII ст.) або пра прыгатаванне глушца ніяк не парушыць прынцыпаў аб'ектыўнасці і нейтральнасці, але дасць карысную інфармацыю для пэўнай аўдыторыі. Беларускамоўнымі старонкамі карыстаюцца тыя, хто неяк звязаны з канкрэтнай краінай (у выпадку апельсіна), і гэта інфармацыя не будзе залішняй. Вы згодны? Frantishak (размовы) 03:48, 24 верасня 2013 (UTC)
Асобны накірунак (поўдзень, паўднёвы захад, захад і г. д.) мае 45°. У пошукавых апэрацыях і буйнакалібэрным арыентаваньні ў радыюсе да 5-100 км падобнае азначэньне прыняць можна, але на вялікай адлегласьці ўжо ня можа лічыцца надзейным. У артыкуле пазначана ў некалькіх месцах, дзе знаходзіцца возера, ёсьць адлегласьць і накірунак ад блізкага буйнага населенага пункту, і, так, я ў поўны моц карыстаўся GPS, і ў артыкуле ёсьць геаграфічныя каардынаты, таму накірунак зь Менску зьяўляецца ў артыкуле не залішнім ў пляне падачы, а недарэчным. — Wizardist г 13:19, 20 верасня 2013 (UTC)
Я пра тое, што значная колькасць вандроўнікаў вядуць сталы адлік адлегласці ад месца, якое пакінулі ў пачатку вандроўкі, і, думаю, што гэта проста цікава для чытача. Frantishak (размовы) 12:17, 23 верасня 2013 (UTC)
У такіх выпадках люблю зьвяртацца да беларускай энцыкляпэдычнай традыцыі, каб запэўніцца, ці маю рацыю. БелЭн, т. 13, Рагачоў: «...За 121 км ад Гомеля...» (буйны НП, ад якога можна ўзяць адлік — Менску няма). Там жа, Растоў-на-Доне: «...Порт на р. Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае м. ...» (вусьце ракі як адметны пункт адліку — Менску няма). У артыкуле пра Нью-Ёрк увогуле няма арыенціраў (адм. цэнтар штату), калі НП месьціцца на скрыжаваньні шляхоў зносін, то так сама адлегласьці не пазначаюцца. Не кажу, што і нам увогуле пазначаць ня трэба — там гэта імаверна грунтуецца на «папяровасьці» — месца мала. Але адна рэч — асьвятляць тое, чаго няма ў папяровых выданьнях з-за браку месца, а іншая — дадаваць залішнюю і нерэлевантную інфармацыю. — Wizardist г 14:23, 23 верасня 2013 (UTC)
Ды, не, я добра зразумеў Вашу думку! Але, прызнацца, гэтая традыцыя мяне заўсёды бянтэжыла да з'яўлення google maps, GPS і розных SASplanet. Большасць людзей, якія звяртаюцца да Вікіпедыі, імі да нашых дзён і не карыстаюцца або карыстаюцца абмежавана. У вікіартыкулах на "вялікіх" мовах як раз падаецца шмат "нерэлевантнай" або "залішняй" інфармацыі. Ёсць тыя, каму і першых некалькіх радкоў хопіць, а ёсць тыя, каму патрэбна "нерэлевантнае" і "залішняе". Таму карыстальнікаў у Вікі больш, чым у Брытанікі. Ну, як прыклад: асабіста Вам можа хапіць інфармацыі пра месцазнаходжанне Антальі, калі будзе паказаана яе адлегласць ад Анкары, а нейкаму турысту з Беларусі падасца важным і прыкладная адлегласць да арыенціра з яго краіны. Не трэба — абміне. Трэба — спыніцца. Неяк так... Frantishak (размовы) 03:48, 24 верасня 2013 (UTC)

Вітаю, сп. Wizardist! Адна вялікая просьба да Вас, ці не маглі б Вы выказацца з нагоды гэтай намінацыі: Вікіпедыя:Да выдалення#Руская мова, значэнні, Вашае меркаваньне. З удзячнасьцю!--Mr. Sрock (размовы) 06:05, 26 верасня 2013 (UTC)

Даглядальніцтва?

Вітаю, ці не будзеш супраць сцяга даглядчыка (умовы на Вікіпедыя:Догляд)? --Максім Л. (размовы) 15:42, 28 верасня 2013 (UTC)

А мае зьмены аўтаматычна будуць даглядацца? Мне Хамелка раней прапанавала гэта, але я думаў, што змагу жыць зь «неправеранымі зьменамі» пасьля кожнай праўкі. Не магу ўжо :) (То бок, я быў бы ня супраць сьцяга аўтадаглядчыка, але і іншыя праўкі магу правяраць, мне не прывыкаць.) — Wizardist г 15:47, 28 верасня 2013 (UTC)
Так, змены будуць аўтаматычна даглядацца. Раней у цябе не было 100 правак у асноўнай прасторы, а цяпер ёсць і бачу, што дэ факта некаторыя старонкі даглядаеш, таму прапаную яшчэ і кнопку націскаць :) Вядома, і не без карысці для сябе, бо пустога перадагляду шаблонаў lang мне хапіла. Т.б. не супраць? --Максім Л. (размовы) 15:54, 28 верасня 2013 (UTC)
Калі ласка! — Wizardist г 15:58, 28 верасня 2013 (UTC)
Выдаў. --Максім Л. (размовы) 16:01, 28 верасня 2013 (UTC)

Вікіфікатар

Сп. Wizardist, ці не маглі бы Вы паглядзець, што з Вікіфікатарам? Ён зламаўся. --Artificial123 08:33, 5 кастрычніка 2013 (UTC)

Я абнаўлю яго, скапіяваўшы з тарашкевіцкага разьдзела, улічыўшы цяперашнія асаблівасьці тутэйшага вікіфікатара, бо там яго крыху перапісаў разам зь некалькімі ўдзельнікамі і дадаў таго-сяго. — Wizardist г 10:20, 5 кастрычніка 2013 (UTC)
Дзякуй. --Artificial123 10:21, 5 кастрычніка 2013 (UTC)
Скора зробіце? А то трэба. --Artificial123 (размовы) 19:34, 7 лістапада 2013 (FET)
On my way o7 — Wizardist г 15:55, 8 лістапада 2013 (FET)

Напэўна, з імпартам правілаў праблема была, бо з вікіфікацыяй апострафа бяда -- ранейшы вікіфікатар ставіў той, які ў беларускай раскладцы, а не ў англійскай, цяперашні робіць наадварот. Ёсць яшчэ збоі вікіфікацыі, але іх заканамернасці пакуль не зразумеў. З.Ы. Сам не знайшоў дзе трабл з апострафам выправіць. --Максім Л. (размовы) 18:08, 24 лістапада 2013 (FET)

Зразумела. Я памылкова скапіяваў правілы з MediaWiki:Gadget-wikifikatar.js, які быў створаны ўжо тады, калі вікіфікатар не працаваў. Выглядае, што трэба было капіяваць з MediaWiki:Wikify.js, так? Будзе зроблена. — Wizardist г 04:03, 25 лістапада 2013 (FET)
Так, з MediaWiki:Wikify.js. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 10:18, 25 лістапада 2013 (FET)

Адмінства

Паводле вынікаў галасавання, выдаў сцяг. --Максім Л. (размовы) 11:57, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Віншую, калега :)---Хамелка/ разм. 12:04, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Віншую. Працы у Вас шмат. Можа, і сабе калісьці высунуцца?...--Artificial123 12:09, 9 кастрычніка 2013 (FET)
Yay. Увечары займуся чым-небудзь! — Wizardist г 15:43, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Таварыш сяржант, вораг ля нашых берагоў :). Калі сур'ёзна, можаш дапамагчы?---Хамелка/ разм. 10:58, 30 кастрычніка 2013 (FET)

У картках, кажаш?---Хамелка/ разм. 14:34, 30 кастрычніка 2013 (FET)
Я напісаў пра той выпадак, дзе трэба выправіць толькі параметр у картцы артыкула, але не сказаў, што карткамі ўсё абмяжоўваецца. — Wizardist г 14:36, 30 кастрычніка 2013 (FET)

Удасканаленне правіл наймення артыкулаў

Прывітанне, пане Wizardist. Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаванні па ўдасканаленню правіл наймення артыкулаў. Можа што падкажаце, як тэхнічна дасведчаны чалавек. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:03, 9 лістапада 2013 (FET)

Шаблон:Клімат мясцовасці

Сп. Павел, а можаце зрабіць так, каб карткі не адцягвалі ўніз Шаблон:Клімат мясцовасці (прыклад)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:35, 12 лістапада 2013 (FET)

Разам з такім запытам карысна даваць скрыншот. Добра, што такое здаралася ўжо і, як думаецца, разрозненне не вельмі буйное, і з-за гэтага праблемы. Якое дарэчы? 1280x1024? Сам гэты шаблон пра надвор’е шырокі, у надпісах кшталту «абсалютны мінімум» стаяць неразрыўныя прагалы (і я б іх не прыбіраў, бо табліца разваліцца). Ідэальным выйсцем было б напаўняць артыкул, а раздзел пра клімат пакідаць як мага бліжэй да яго канца, каб не перамяжацца з карткай. Іншага няма ні ў enwiki, ні ў ruwiki. З іншага боку, гэта вельмі добрая ідэя для гаджэта, які б аптымізаваў старонкі на экранах з малым разрозненнем. Я падумаю пра гэта, мо напішу ў wikitech-l, бо пакуль усе завіхаюцца падтрымкай Retina-дысплеяў (у сэнсе распрацоўнікі MediaWiki), у некаторых дагэтуль могуць стаяць кінескопныя маніторы :) Гэта праблема актуальная? — Wizardist г 13:57, 12 лістапада 2013 (FET)
Так, на стацыянарным кап'ютары ўвогуле 1024х768, таму часцяком артыкулы разрывае на дзве нераўназначныя часткі (скрыншотам складана адначасова захапіць пачатак артыкула і Шаблон:Клімат мясцовасці). Я звыкся з гэтым, але мне б не хацелася, каб наведвальнікі з невялікім разрозненнем бачылі артыкулы ў такім жудасным стане. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:49, 12 лістапада 2013 (FET)

зноскі

Пане Wizardist, ці можаце Вы зрабіць у нашым раздзеле, каб пры навядзенні ўказальніка мышкі на зноску ўсплывала акенца з тэкстам зноскі (прыкладна так, як у РуВікі)? Гэта вельмі зручна - не трэба скакаць ад тэксту да зносак і назад. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:07, 14 лістапада 2013 (FET)

Лёгка. — Wizardist г 21:42, 16 лістапада 2013 (FET)
Дзякуй :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:38, 19 лістапада 2013 (FET)

Пазкарта

Ня слушна працуе пазіцыйная карта Тытана (прыклад), можаце выправіць? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:39, 18 лістапада 2013 (FET)

Нічога пакуль не абяцаю. Шаблон заблытаны, трэба будзе пасівеядзець, каб разабрацца ў ім, перапісаць, калі трэба, і выправіць тое, што не працуе. Дзякуй. — Wizardist г 18:59, 18 лістапада 2013 (FET)

Зорачкі каля інтэрвік

Пане Wisardist, чамусьці некуды зніклі зорачкі, якія стаяць каля інтэрвік і пазначаюць якасныя артыкулы ў іншых моўных раздзелах. Калі ў Вас ёсць магчымасць, гляньце, калі ласка, як спецыяліст, у чым праблема. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:31, 29 снежня 2013 (FET)

Праблема вядомая, з’явілася пасля апошняга абнаўлення MediaWiki. Усё будзе. — Wizardist г 17:32, 29 снежня 2013 (FET)
Зроблена. Можа ўжо абнавілася, або з’явіцца як кэш будзе абноўлены. — Wizardist г 19:34, 1 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:23, 8 студзеня 2014 (FET)

Клас hlist

Гляньце тут, нешта з класам hlist не тое. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:26, 16 студзеня 2014 (FET)

harvtxt

Прывітанне, пане Wizardist. Ці можаце Вы зрабіць у нас такі шаблон для спасылак? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:24, 18 ліпеня 2014 (FET)

Знайшлася замена. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:56, 18 ліпеня 2014 (FET)

Артыкулы года

Пане Wizardist, пішу Вам, як адміністратару. З улікам таго, што наша вікісупольнасць невялікая, прапаную спрасціць працэдуру конкурсу Артыкул года (Вось чарнавік спрошчаных правіл). Сярод іншага, там прапанаваны пункт, што адказнымі за правядзенне конкурсу з'яўляюцца адміністратары (бо на выбары журы ў нас пакуль не хапае актыўных зацікаўленых удзельнікаў, як для галасавання, так і для самога журы). Калі ласка, выкажыцеся, ці згодны Вы з такім варыянтам правіл. Заўвагі і прапановы вітаюцца.

Таксама магчыма Вас зацікавіць гэтае абмеркаванне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:09, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Вітаю, Дзяніс. На жаль, мне цяпер зусім не стае часу на вікіпраекты, таму мая актыўнасць за апошні год знізілася да ≈0. Магчыма, лепей, калі пачнецца працэдура зняцця з мяне сцяга адміністратара, каб ні ў кога не ўзнікала пытанняў што да наяўнасці ў мяне гэтага статусу. 178.125.43.218 23:06, 22 кастрычніка 2014 (FET) З напісаным згодны. — Wizardist г 23:07, 22 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй, што выказаліся. Што да сцяга, то мне Ваш сцяг не замінае. Таму глядзіце сам, адмовіцца - Ваша права. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:34, 24 кастрычніка 2014 (FET)

Правы

Вітаю. Мы гаварылі аб дадатковых правах тыпу "переносящего без перенаправлений". Ці магчыма гэта зрабіць, бо сапраўды трэба. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 11:17, 16 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Перавыбары/пазбаўленне статусу адміністратараў

Паважаны Сп. Wizardist . На мой погляд, прыйшоў час правесці пацвярджэнне/пазбаўленне статусу адміністратараў. Падобнае галасаванне ўжо праходзіла практычна 5 гадоў таму, з узаемнай згоды на гэтае мерапрыемства дзеючых адміністратараў. На мой погляд, прайшла дастатковая колькасць часу, каб правесці гэтае мерапрыемства. У нас з'явіліся 2 неактыўных Адміністратара, ды і ўдзельнікам БелВікі трэба даць магчымасць пацвердзіць статусы актыўных адміністратараў. Каб не адцягваць удзельнікаў праекта частымі выбарамі, прапаную правесці перавыбары сумесна з выбарамі кандыдата Artificial123 у адміністратары. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:11, 25 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Не ведаю, што ад мяне патрабуецца, але ў мяне цяпер няма патрэбы ў сцягу, бо не стае часу на працу ў праекце. Як што, дык тэрмінатар вернецца :) З павагай, — Wizardist г 21:36, 25 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Зняцце сцяга адміністратара

Вітаю. Тут галасаванне наконт зняцця з Вас і некаторых іншых малаактыўных адміністратараў сцягоў. Галасаванне пачынаецца 15 чэрвеня аб 00:00 і працягваецца 2 тыдні. Просьба мець на ўвазе. --Artificial123 (размовы) 20:10, 14 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Окей. 37.215.162.172 13:12, 18 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

цэнзура артыкула Хведар Нюнька

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

Не, дзякуй. — Wizardist г 15:32, 21 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

прабачце, не зусим зразумела не дзякуй, альбо не альбо дзякуй :)

Я не магу паўплываць на іншых удзельнікаў, магу толькі выказаць іншае меркаванне. На жаль, апошняга ў мяне няма, бо я зусім не ў тэме гутаркі і ў мяне цяпер няма часу ўцягвацца. Sorry. — Wizardist г 15:36, 21 верасня 2016 (MSK)[адказаць]