Сонечнае зацьменне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Solar_eclipse_1999_4_NR.jpg|thumb|Сонечнае зацьменне, 11 жніўня 1999]] '''Сонечнае зацьменне''' — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]] закрывае (засланяе) цалкам або часткова [[Сонца]] ад назіральніка на Зямлі. Сонечнае зацьменне магчыма толькі падчас маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да Зямлі, не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі [[маладзік]] праходзіць каля аднаго з двух месяцовых вузлоў (пункты перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.
[[File:Solar_eclipse_1999_4_NR.jpg|thumb|Сонечнае зацьменне, 11 жніўня 1999]] '''Сонечнае зацьменне''' — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]] закрывае (засланяе) цалкам або часткова [[Сонца]] ад назіральніка на Зямлі. Сонечнае зацьменне магчыма толькі падчас маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да [[планета Зямля|Зямлі]], не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі [[маладзік]] праходзіць каля аднаго з двух месяцовых вузлоў (пункты перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.


[[Файл:Full-be.svg|thumb|Схема сонечнага зацьмення]]
[[Файл:Full-be.svg|thumb|Схема сонечнага зацьмення]]

Версія ад 16:16, 29 верасня 2016

Сонечнае зацьменне, 11 жніўня 1999

Сонечнае зацьменне — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што Месяц закрывае (засланяе) цалкам або часткова Сонца ад назіральніка на Зямлі. Сонечнае зацьменне магчыма толькі падчас маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да Зямлі, не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі маладзік праходзіць каля аднаго з двух месяцовых вузлоў (пункты перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.

Схема сонечнага зацьмення

Сонечнае зацьменне мае розны выгляд для розных пунктаў зямной паверхні. Паколькі дыяметр Месяца ў 400 разоў меншы за дыяметр Сонца і Месяц знаходзіцца прыкладна ў 400 разоў бліжэй да Зямлі, то на небе Сонца і Месяц здаюцца дыскамі аднолькавых памераў. Таму пры поўным сонечным зацьменні Месяц можа цалкам накрыць яркую паверхню Сонца, пакінуўшы пры гэтым адкрытай сонечную атмасферу. Пры праходжанні паміж Сонцам і Зямлёй маленькі па памерах Месяц не можа цалкам зацяніць Зямлю. Дыск Сонца будзе цалкам закрыты толькі для назіральніка, які знаходзіцца ўнутры конуса месячнага ценю, найбольшы дыяметр якога на паверхні Зямлі не перавышае 270 км. Толькі з гэтай параўнальна вузкай зоны зямной паверхні, куды падае цень ад Месяца, будзе бачным поўнае сонечнае зацьменне. Там жа, куды падае паўцень ад Месяца, унутры так званага конуса месячнага паўценю, будзе бачным частковае сонечнае зацьменне.

Калі ў момант зацьмення Месяц, які рухаецца па сваёй эліптычнай арбіце, будзе знаходзіцца на значным аддаленні ад Зямлі, то бачны дыск Месяца будзе занадта малым, каб поўнасцю накрыць Сонца. Тады назіральнік зможа ўбачыць вакол цёмнага дыска Месяца зіхатлівы абадок сонечнага дыска. Гэта кольцападобнае зацьменне.

Па-за межамі месячнага паўценю зацьменні ўвогуле не назіраюцца. Сонечнае зацьменне бачнае не на ўсёй паверхні Зямлі, а толькі там, дзе прабягаюць цень і паўцень Месяца. Шлях месячнага ценю па зямной паверхні называецца паласой поўнага сонечнага зацьмення.

Сонечнае зацьменне з'яўляецца прыроднай з'явай, але ў некаторых старажытных цывілізацыях і цяперашніх культурах сонечнае зацьменне звязвалі з звышнатуральнымі прычынамі і лічылі благім знакам. Поўнае сонечнае зацьменне можа напужаць людзей, незнаёмых з астранамічным тлумачэннем з'явы, паколькі Сонца знікае проста ўсярэдзіне дня, а неба пры поўным зацьменні цямнее за некалькі хвілін і становяцца бачнымі планеты і зоры.

Пры назіранні частковага зацьмення ці прамежнай фазы поўнага зацьмення трэба выкарыстоўваць адмысловыя прылады для назірання, паколькі просты позірк на Сонца з'яўляецца небяспечным, але можна глядзець на Сонца ў часе поўнага зацьмення Сонца Месяцам.

Гл. таксама

Літаратура

  • Шаронаў В. В. Ад чаго і як бывае зацменне сонца / В. В. Шаронаў. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1947. — 72 с. — (Бібліятэчка прыродазнаўства).
  • Галуза І. В. і інш. Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. ISBN 978-985-471-765-4.

Спасылкі