Павел Ян Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37: Радок 37:
'''Па́вал Ян Сапе́га''' ([[1609]] або [[1610]] — {{ДС|30|12|1665}}, {{МС|Ружаны||}}) — ваенны і дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Абозны вялікі літоўскі]] ([[1638]]—[[1645]]), [[падстолі вялікі літоўскі]] ([[1645]]—[[1646]]), [[ваяводы віцебскія|ваявода віцебскі]] ([[1646]]—[[1656]]), [[гетман вялікі літоўскі]] і [[ваявода віленскі]] (з [[1656]])<ref name="evkl">[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Сапегі // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 548.</ref>.
'''Па́вал Ян Сапе́га''' ([[1609]] або [[1610]] — {{ДС|30|12|1665}}, {{МС|Ружаны||}}) — ваенны і дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Абозны вялікі літоўскі]] ([[1638]]—[[1645]]), [[падстолі вялікі літоўскі]] ([[1645]]—[[1646]]), [[ваяводы віцебскія|ваявода віцебскі]] ([[1646]]—[[1656]]), [[гетман вялікі літоўскі]] і [[ваявода віленскі]] (з [[1656]])<ref name="evkl">[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Сапегі // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 548.</ref>.


Быў старостам [[рослаў]]скім (з [[1640]]) і [[здзітаў]]скім (з [[1645]])<ref name="evkl"/>, у [[1656]] прыняў спадчыну памёрлага брата [[Казімір Леў Сапега|Казіміра Лява]] — [[Ружаны]], [[Горад Косава|Косава]], [[Ляхавічы]], [[Быхаў]], [[Чарэя|Чарэю]] і [[Вёска Мялешкавічы, Чашніцкі раён|Мялешкавічы]].
Быў старостам [[рослаў]]скім (з [[1640]]) і [[здзітаў]]скім (з [[1645]])<ref name="evkl"/>, у [[1656]] прыняў спадчыну памёрлага брата [[Казімір Леў Сапега|Казіміра Льва]] — [[Ружаны]], [[Горад Косава|Косава]], [[Ляхавічы]], [[Быхаў]], [[Чарэя|Чарэю]] і [[Вёска Мялешкавічы, Чашніцкі раён|Мялешкавічы]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 131: Радок 131:
[[Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Старосты здзітаўскія]]
[[Катэгорыя:Старосты рослаўскія]]
[[Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]]

Версія ад 23:43, 4 кастрычніка 2016

Павел Ян Сапега
П. Я. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
П. Я. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода віленскі
1656 — 1665
Папярэднік Януш Радзівіл
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл
Вялікі гетман літоўскі
1656 — 1665
Папярэднік Януш Радзівіл
Пераемнік Міхал Казімір Пац

Нараджэнне 1609 або 1610
Смерць 30 снежня 1665(1665-12-30)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ян Пётр Сапега
Маці Соф'я з Вейхераў
Жонка Соф'я з Зяновічаў
Ганна Барбара з Копацяў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Тэадора Аляксандра, Міхал
ад 2-га шлюбу: Казімір Ян, Бенедыкт Павел, Францішак Стэфан, Лявон Базыль, Кацярына Ганна, Канстанцыя, Соф'я, Тэрэза
Член у
Дзейнасць дыпламат
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́вал Ян Сапе́га (1609 або 1610 — 30 снежня 1665, Ружаны) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (16381645), падстолі вялікі літоўскі (16451646), ваявода віцебскі (16461656), гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі1656)[1].

Быў старостам рослаўскім1640) і здзітаўскім1645)[1], у 1656 прыняў спадчыну памёрлага брата Казіміра Льва — Ружаны, Косава, Ляхавічы, Быхаў, Чарэю і Мялешкавічы.

Біяграфія

Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Пятра, старосты ўсвяцкага, і Соф'і з Вейгераў. Па смерці бацькоў знаходзіўся пад апекаю брата Андрэя Станіслава, а з 1625 — кузіна бацькі Льва.

Навучаўся ў Брунсбергу, аднак з прычыны нястачы грошай мусіў спыніць атрыманне адукацыі. Да смерці рабіў памылкі пры пісьме, як на лаціне, так і па-польску.

З 1633 у чыне гусарскага ротмістра пад Смаленскам распачаў вайсковую службу пад камандай Крыштафа Радзівіла. 22 сакавіка 1634 атрымаў цяжкае раненне ў выніку выбуху міны пры аблозе крэпасці Белай.

У 1635 стаў каралеўскім дваранінам. Дзякуючы жонцы караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы — Цэцыліі Рэнаце — 14 лютага 1638 здабыў урад абознага вялікага літоўскага. У 1640 атрымаў Рослаўскае староства. Абіраўся паслом на соймы 1640 і 1641.

З 20 красавіка 1645 — падстолі вялікі літоўскі. Па смерці Крыштафа Кішкі з 18 кастрычніка 1646 — ваявода віцебскі. Пасол на сойм 1647, дзе яго абралі да Скарбавага Трыбунала на 1648 год.

У 1648 заклікаў як найхутчэй распачаць баявыя дзеянні супраць Хмяльніцкага, таксама падтрымліваў адданне ўсёй ваеннай улады Іераміі Вішнявецкаму, без прызначэння яго гетманам.

У 1649 годзе пасол на сойме ў Кракаве, дзе ізноў абраны да Скарбавага Трыбунала. У тым самым годзе стаў маршалкам Літоўскага Трыбунала. У 16491650 гадах браў удзел у рэарганізацыі граніцы паміж Люблінскім і Падляшскім ваяводствамі. На сойме 1650 года трэці раз абраны да Скарбовага Трыбунала.

З 1651 года браў удзел у вайне з казакамі. У бітве пад Берасцечкам камандаваў харугваю Казіміра Льва Сапегі. Не ўдзельнічаў у бітве пад Батогам, відавочна знаходзіўся ў абозе гетмана польнага кароннага Станіслава Лянцкаронскага. У канцы года ізноў абраны да Скарбавага Трыбунала.

У жніўні 1653 — намінаваны на ваяводу смаленскага, але не прыняў таго ўраду, бо не хацеў браць адказнасць за смаленскую крэпасць перад маскоўскаю пагрозаю.

У другой палове 1654 стварыў прыватныя аддзелы за грошы Казіміра Льва Сапегі, якія мусілі ўжывацца супраць Багдана Хмяльніцкага. Пасварыўся з гетманам вялікім літоўскім Янушам Радзівілам і не злучыў свае аддзелы з літоўскім войскам, змагаючыся сам.

Партрэт Паўла Яна Сапегі. Willatz, 1667

Да паловы 1655 быў прыхільнікам супрацоўніцтва з шведамі, дзеля перамогі над Маскоўскай дзяржавай, але не прыняў шведскай пратэкцыі. У вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1655) застаўся прыхільнікам Уніі Літвы з Польшчай і ўзначаліў шляхту верную Яну Казіміру. Увосень 1655 збіраў войска ВКЛ, для дапамогі польскаму войску. Прыпыніў гэтым наступ маскоўскага войска на чале з Урусавым, які здолеў некалькі разоў разбіць войска Паўла Сапегі. Гэта прымусіла яго ў канцы лістапада прыняць пратэкцыю шведскага караля Карла Густава. Таемна аднак працягваў стасункі з Польшчай. Яго паслы спаткаліся ў студзені 1656 з Янам Казімірам у Ланьцуце, дзе прызналіся ў вернасці каралю.

Далейшыя ваенныя дзеянні праводзіў на ўласны розум. У пачатку сакавіка атрымаў булаву гетмана вялікага літоўскага і ваяводы віленскага, што значна ажывіла ваенныя дзеянні. 12 сакавіка 1656 разбіў пад Янавым Падляскім Багуслава Радзівіла. Потым накіраваўся на раку Сан, дзе быў разбіты шведскім войскам. 12 красавіка заняў Люблін, а 24 красавіка стаяў пад Варшавай. З прычыны адсутнасці пяхоты і артылерыі не мог рэальна пагражаць фартыфікацыі, арганізаваў блакаду гораду да падыходу войска караля 30 чэрвеня.

Па сваім прыбыцці Ян Казімір Ваза пачаў палітыку падзелу літоўскага войска між двума гетманамі, выразна падтрымліваючы гетмана польнага Вінцэнта Гасеўскага. Гэта справакавала ахалоджанне стасункаў з каралём і пасварыла з Вінцэнтам Гасеўскім. Аднак Павел Сапега ўзяў удзел у некаторых каляваршаўскіх бітвах. Па бітве адыйшоў да Брэста, высылаючы адтуль пасольства да караля для абароны сваіх перавагаў перад гетманам польным. У канцы года даслаў частку свайго войска на дапамогу Гасеўскаму, які рушыў на Прусы. Падтрымаў фінансава дэлегацыі для перамір'я з Масквою.

На пачатку 1657 абвастрыўся канфлік з Гасеўскім. Па здабыцці 27 студзеня Тыкоціна сапегаўскім войскам, тое заснавала канфедэрацыю супраць караля, дамагаючыся аплаты, а таксама вяртання ўсіх паўнамаоцтваў вялікаму гетману. Ян Казімір залагодзіў сітуацыю перадаўшы Паўлу Сапегу Шавельскую эканомію. Калі ж кароль паспрабаваў аддзяліць часткі Вінцэнта Гасеўскага з літоўскага войска ў другой палове сакавіка дайшло да таго, што Сапега на адмову нават пакінуў войсковыя дзеянні і з'ехаў. Кіраваць войскам застаўся яго кузін палкоўнік Крыштаф Сапега.

У лістападзе склікаў у Брэсце літоўскую канвакацыю, на якой усе прысутныя літоўскія сенатары і шляхта выразна выступілі супраць каралеўскай палітыкі адносна Літвы.

У сакавіку 1658 прыбыў па загаду караля ў Варшаву, на так званы «варшаўскі з'езд», дзе за кошт згоды з Вінцэнтам Гасеўскім атрымаў урэгуляванне фінансавых спраў з літоўскім войскам да 9 лістапада 1658. Горача дамагаўся падпісання перамір'я з Масквою, што супярэчыла палітыцы Кароны.

Павел Ян Сапега. Кодань, 1709

На сойме 1658 не атрымаў поўнай кампенсацыі за выдаткі на войска з асабістых зберажэнняў у 1655 — з належных больш за 1 млн злотых яму вярнулі толькі 593 809 зл.

На загад караля браў удзел у выправе на маскоўскае войска. На просьбу Сапегі ўстрымацца, гетман польны Вінцэнт Гасеўскі сам заатакаваў маскоўскае войска ў бітве пад Веркамі, быў разбіты і трапіў да няволі.

Намагаўся адбіць Гасеўскага, падзяліўшы сваё войска на дзве часткі, адну пад уласнай камандай, другую пад кіраўніцтвам Самуэля Кміціча. Але гэта не дапамагло, а самога яго кароль звінаваціў у спрыянні паражэнні Гасеўскага, што прывяло да далейшага ахалоджання з дваром.

Няволя Вінцэнта Гасеўскага была зручнай для Сапегі, каб атрымаць кіраўніцтва над усім літоўскім войскам. Аднак Ян Казімір прызначыў камандуючым левага крыла літоўскай арміі Самуэля Камароўскага. Запатрабаваў 730 тыс. злотых як дадатковую кампенсацыю за грошы на войска з уласнага кошта пагражаючы не падпісаць Гадзяцкі дагавор. Сварка скончылася перамогай Сапегі — яму вярнулі грошы, а Ян Казімір першы раз заўважыў моц сапегаўскай апазіцыі на Літве. Акрамя таго даслаў паслоў у Вену, прапануючы падаць кандыдата на польскі сталец з дынастыі Габсбургаў.

Выказваўся за вядзенне вайны на адзін фронт — перамір'я з Масквой, заканчэння вайны са Шведамі і толькі потым накіравання ўсіх сіл супраць Масквы. У маі 1659 адмовіўся ад камандвання спасылаючыся на слабы стан здароўя, а ў сапраўднасці праз нязгоду з каралём.

У кан. 1659 — пач. 1660 спрабаваў спыніць наступ князя Івана Хаванскага. У гэтай кампаніі выявіліся ўсе хібы Паўла Сапегі — не здолеў не толькі арганізаваць абарону, але і не выявіў ініцыятывы, апрача спробаў адцягнуць ваенныя сілы занятых вайной са шведамі з Жамойці і Польшчы.

Кароль звінаваціў Сапегу ў няздатнасці і перадаў усю ваенную ўладу Аляксандру Палубінскаму. У красавіку 1660 пры згодзе Паўла Сапегі ўтварылася Літоўская канфедэрацыя, якая спрабавала прыцягнуць увагу ўлады Кароны да Вялікага Княства. Канфедэрацыя была распушчана ў маі таго ж года па вяртанні Сапегу ўсіх правоў.

У чэрвені 1660 рушыў разам з кароннай дывізіяй Стэфана Чарнецкага на маскоўскае войска. Аб'яднаныя сілы разграмілі войска Хаванскага ў Бітве пад Палонкай, а потым вызвалілі значную частку Беларусі. Па злучэнні з дывізіяй левага крыла Паца правялі бітву на Басі з арміяй князя Далгарукага. Пазней стомпленае, нешматлікае літоўскае войска, якому неплацілі шмат год прымусіла Паўла Сапегу да перапынку ў ваенных дзеянняў. Гэта прывяло да яго канфлікту з С. Чарнецкім, які хацеў паскорыць марш, падганяемы Янам Казімірам. У студзені 1661, адазваны каралём, мусіў вызваліць Вільню, але гэта ў яго не атрымалася.

На сойме 1661 склаў лічбу сваіх ваенных дзеяў, прыклаўшы між іншым 120 здабытых харугваў, што на малы час дазволіла зблізіцца з каралеўскім дваром. Аднак неўзабаве, губляючы свае пазіцыі ў бунтуючым літоўскім войску, пачаў збліжацца з Ежы Любамірскім як гарантам шляхецкіх вольнасцей.

Эпітафія Паўлу Яну Сапегу ў Барозаўскім кляштары, 1680
Помнік на Урсынаўскім палацы (Варшава)

Хваляванні ў літоўскім войску прывялі да забойства ў лістападзе 1662 маршалка саюза літоўскага Крыштафа Жэромскага і гетмана польнага Вінцэнта Гасеўскага, віну за што ўсклалі на Паўла Сапегу. Гэта не дазволіла яму перадаць булаву польнага гетмана свайму прыхільніку.

Праводзіў перамовы з узбунтавалым літоўскім войскам, што прывяло да развязання канфедэрацыі ў жніўні 1663. Браў удзел у зімовай кампаніі 1663/1664 супраць Масквы. Але праз яе маруднасць перадаў камандванне свайму гетману польнаму Міхаілу Казіміру Пацу. Улетку 1664 склікаў літоўскае паспалітае рушэнне, каб прымусіць Яна Казіміра падпісаць перамір'е з Маскоўскай дзяржавай.

Браў удзел у сойме 1665, не вынес выраку Ежы Любамірскаму, не пагадзіўся таксама на выкарыстанне супраць яго літоўскага войска. Увесь 1665 праводзіў прыдворныя інтрыгі, то адмаўляючы складзены супраць караля Vivente rege, то пераходзячы ў апазіцыю да яго. Увесь час намагаўся атрымаць бенефікацыю для свае сям'і. Ян Казімір спрабаваў зменшыць уплыў Сапегаў на Літве, падтрымліваючы Пацаў. Смерць Паўла Яна Сапегі стала вялікай палёгкакй для двара.

Памёр па цяжкай хваробе ў Ружанах. Пахавалі гетмана ў Бярозе ў касцёле картэзіянаў.

Упершыню ажаніўся з Соф'яй Зяновіч (шлюб у 1636 або 1637), з якой меў сына Міхала і дачку Тэадору Аляксандру. Другі раз пабраўся шлюбам з Соф'яй Барбарай Копаць (у 1640 або 1641), з якой меў сыноў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла, Францішка Стэфана і Лявона Базыля, а таксама дачок Соф'ю, Канстанцыю, Тэрэзу і Кацярыну Ганну. Пахавалі Паўла Сапегу ў касцёле картэзіянцаў у Бярозе Картузскай[2].

Галерэя

Зноскі

  1. а б Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 548.
  2. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 57.

Літаратура