Апал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22: Радок 22:


== Апісанне ==
== Апісанне ==
Чысты апал бясколерны, непразрысты, мае афарбоўку блізкую да малочнай або афарбавзны ў няяркія тоны розпымі прымесямі. Па колеру адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці апалу — белы і чорны. Белы можа быць жаўтаватым, а чорны часцей за ўсё бывае цёмна-шэры або сіні. Прыкметна вар'іруе ступень празрыстасці. Празрыстыя і паўпразрыстыя ўзоры валодаюць апалесцэнцыяй (пералівы колераў), якая ўзнікае дзякуючы рассейванню святла дробнымі часнінкамі.
Чысты апал бясколерны, непразрысты, мае афарбоўку блізкую да малочнай або афарбаваны ў няяркія тоны рознымі прымесямі. Па колеру адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці апалу — белы і чорны. Белы можа быць жаўтаватым, а чорны часцей за ўсё бывае цёмна-шэры або сіні. Прыкметна вар'іруе ступень празрыстасці. Празрыстыя і паўпразрыстыя ўзоры валодаюць апалесцэнцыяй (пералівы колераў), якая ўзнікае дзякуючы рассейванню святла дробнымі часцінкамі.


Аморфны. Рэнтгенаструктурны аналіз і вывучэнне пад электронным мікраскопам выявілі ў апале крышталічныя часцінкі надзвычай малых памераў. Высветлена, што ў аморфмым апале ёсць асобныя ўчасткі, якія складаюцца са шчыльна ўпакаваных сферычных часцінак крэменязёму памерам 1500—4000 А.
Аморфны. Рэнтгенаструктурны аналіз і вывучэнне пад электронным мікраскопам выявілі ў апале крышталічныя часцінкі надзвычай малых памераў. Высветлена, што ў аморфным апале ёсць асобныя ўчасткі, якія складаюцца са шчыльна ўпакаваных сферычных часцінак крэменязёму памерам 1500—4000 [[Ангстрэм|А]].


Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты. Рысы не дае. Зямлістыя рознасці маюць белую рысу. [[Шкала Моаса|Цвёрдасць]] 5,5—6,5. Злом ракавісты. Крохкі. Шчыльнасць 1,9—2,3.
Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты. Рысы не дае. Зямлістыя рознасці маюць белую рысу. [[Шкала Моаса|Цвёрдасць]] 5,5—6,5. Злом ракавісты. Крохкі. Шчыльнасць 1,9—2,3.
Радок 32: Радок 32:


== Разнавіднасці ==
== Разнавіднасці ==
У залежнасці ад афарбоўкі і характару апалесцэнцыі (вясёлканых пераліваў колеру) вылучаюць яго разнавіднасці:
У залежнасці ад афарбоўкі і характару апалесцэнцыі (вясёлкавых пераліваў колеру) вылучаюць яго разнавіднасці:
* белы апал — светлы, празрысты са светла-блакітнай апалесцэнцыяй;
* белы апал — светлы, празрысты са светла-блакітнай апалесцэнцыяй;
* чорны апал — чорны, цёмна-фіялетаны, сіні, зялёны, бардовы з чырванаватай апалесцэнцыяй;
* чорны апал — чорны, цёмна-фіялетавы, сіні, зялёны, бардовы з чырванаватай апалесцэнцыяй;
* арлекін — з пералівам каляровых плям на чырванаватым фоне;
* арлекін — з пералівам каляровых плям на чырванаватым фоне;
* вогненны апал — жоўты, чырвоны з вогненнай апалесцэнцыяй;
* вогненны апал — жоўты, чырвоны з вогненнай апалесцэнцыяй;

Версія ад 16:02, 22 кастрычніка 2016

Апал
Белы апал
Формула SiO2·nH2O
Колер бясколерны, белы, жоўты, буры, чырвоны, зялёны і інш.
Колер рысы рысы не дае
Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты
Цвёрдасць 5,5 — 6,5
Злом ракавісты
Шчыльнасць 1,9—2,3 г/см³

Апалмінерал падкласа гідраксідаў. Мае 1—34% вады, 65—92% SiO2. Прымесі аксідаў Fe2O3, MgO, CaO і інш.

Назва

Назаа ад лацінскага слова «opalus», якое бярэ пачатак ад санскрыцкага «úpala», г.зн. «каштоўны камень».

Апісанне

Чысты апал бясколерны, непразрысты, мае афарбоўку блізкую да малочнай або афарбаваны ў няяркія тоны рознымі прымесямі. Па колеру адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці апалу — белы і чорны. Белы можа быць жаўтаватым, а чорны часцей за ўсё бывае цёмна-шэры або сіні. Прыкметна вар'іруе ступень празрыстасці. Празрыстыя і паўпразрыстыя ўзоры валодаюць апалесцэнцыяй (пералівы колераў), якая ўзнікае дзякуючы рассейванню святла дробнымі часцінкамі.

Аморфны. Рэнтгенаструктурны аналіз і вывучэнне пад электронным мікраскопам выявілі ў апале крышталічныя часцінкі надзвычай малых памераў. Высветлена, што ў аморфным апале ёсць асобныя ўчасткі, якія складаюцца са шчыльна ўпакаваных сферычных часцінак крэменязёму памерам 1500—4000 А.

Бляск васковы, матавы, шкляны, перламутравы, смалісты. Рысы не дае. Зямлістыя рознасці маюць белую рысу. Цвёрдасць 5,5—6,5. Злом ракавісты. Крохкі. Шчыльнасць 1,9—2,3.

Утварэнне

Асадкавы, гідратэрмальны. Утварае нацечныя агрэгаты — ааліты, скарынкі, ныркападобныя масы. На Беларусі трапляецца ў выглядзе цэменту, шкарлупін дыятамей, у мелавых адкладах (сцяжэнні) і інш.

Разнавіднасці

У залежнасці ад афарбоўкі і характару апалесцэнцыі (вясёлкавых пераліваў колеру) вылучаюць яго разнавіднасці:

  • белы апал — светлы, празрысты са светла-блакітнай апалесцэнцыяй;
  • чорны апал — чорны, цёмна-фіялетавы, сіні, зялёны, бардовы з чырванаватай апалесцэнцыяй;
  • арлекін — з пералівам каляровых плям на чырванаватым фоне;
  • вогненны апал — жоўты, чырвоны з вогненнай апалесцэнцыяй;
  • гіяліт, або мюлерава шкло — празрысты, чысты, як шкло;
  • кахалонг — блакітнавата-белы, фарфорападобны, моцна порысты з перламутравай апалесцэнцыяй;
  • гідрафан — шэры, эфект ірызацыі праяўляецца пасля змочвання вадой.

Выкарыстанне

З апалу складаецца дыятаміт, трэпел і апока — сыравіна для вырабу цэменту, напаўняльнікі.

Выкарыстоўваецца як вырабны камень. Вогненны апал — каштоўны камень.

Літаратура

Спасылкі