Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41: Радок 41:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==


Пабудаваная ў [[1780]] годзе ў стылі [[барока]].
Пабудаваная ў [[1780]] годзе ў стылі [[барока]], у 1858 г. капітальна адрамантавана'. У пачатку 20 ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.


Царква дзейнічае. Занесена ў [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Царква дзейнічае. Занесена ў [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Версія ад 23:16, 6 лістапада 2016

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°16′12,17″ пн. ш. 23°59′40,2″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сцяпанкі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1780
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000255шыфр 112Г000255
Стан дзейнічае
Map

Свята-Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна

Гісторыя

Пабудаваная ў 1780 годзе ў стылі барока, у 1858 г. капітальна адрамантавана'. У пачатку 20 ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.

Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

Прамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтаром і трохвугольным франтонам з шалёўкай «ромбам» на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтару пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух'яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі.

Інтэр'ер

Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі.

Над уваходам — хоры. У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох'ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.

Літаратура

Спасылкі