Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32: Радок 32:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне]]
[[Катэгорыя:Постаці Ганцавічаў]]
[[Катэгорыя:Постаці Ганцавічаў]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны]]

Версія ад 23:30, 19 лістапада 2016

Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага

Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі (7 лютага 1892, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобл. — 7 сакавіка 1983, Шчэцін, Польшча), грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.

У 1910 годзе скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Літвы. У 1913—1915 гг. вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 г. у арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у Галіцыі і пад Вільняй. Капітан.

З 1917 года жыў на сваім хутары. У жніўні 1918 г. выехаў у Растоў-на-Доне; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў Эстоніі. Летам 1920 г. вярнуўся ў Беларусь. У снежні 1920 г. узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення Слуцкага паўстання разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая 1921 г. быў інтэрнаваны.

У 1921—1939 гг. быў праваслаўным святаром, настаўнічаў.

Арыштаваны 19.6.1941 у Германіі. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка 1941 да ліпеня 1944 г. працаваў школьным інспектарам у Ганцавічах, удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік Беларускай краёвай абароны.

Арыштаваны 30.4.1945. Да лістапада 1947 г. знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе 1957 г. па амністыі.

Апошнія гады правёў у Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920.

Літаратура

  • Грынь А., Міхнюк У. Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11.
  • Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі