Капыльскае княства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3, С. 34.
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3, С. 34.

[[Катэгорыя:Удзельныя княствы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага]]

Версія ад 11:34, 20 лістапада 2016

Капыльскае княства, феадальнае ўдзельнае княства ВКЛ з цэнтрам y г. Капыль. Утворана ў 1395. У канцы 14— 1-й палове 15 стагоддзя княства называлася таксама Капыльска-Слуцкім ці Слуцка-Капыльскім, з 2-й паловы 15 стагоддзя — Слуцкім, бо ў сярэдзіне 15 стагоддзя Алелькавічы перанеслі сваю сталіцу ў г. Слуцк.

У 1494 тэрыторыя княства ўключала г. Капыль з яго дварамі (цэнтрамі маёнткаў) і дварцамі (цэнтрамі невялікіх маёнткаў) — Байлаўцы (Баелаўцы), Сыраватчычы, Старыца, Скеп’ева, Старое Сяло; пазней згадваецца мястэчка Цімкавічы. Такі адміністрацыйны ўклад захоўваўся да 1791 г., i Капыльскае княства было адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Слуцкага княства са сваім намеснікам, або губернатарам.

У 1791 сейм Рэчы Паспалітай скасаваў Капыльскае княства (разам са Слуцкім) і ўтварыў на іх тэрыторыі Случарэцкі павет, але памешчыцкая адміністрацыя Капыльскага княства ў княжацкай адміністрацыі Радзівілаў, a потым Вітгенштэйна захоўвалася яшчэ ў 1-й палове 19 стагоддзя.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3, С. 34.