Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 46: | Радок 46: | ||
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-03.jpg|250пкс|міні|злева|Іканастас]] |
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-03.jpg|250пкс|міні|злева|Іканастас]] |
||
У атынкаваную малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца трапезная, бакавыя прыдзелы і апсіда, вылучаная драўляным пазалочаным 3-ярусным [[іканастас]]ам, выкананым ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя, і бакавымі ківотамі ў рэтраспектыўна-барочным стылю. Плоскую столь і бэлькі сяродкрыжжа падтрымліваюць 4 слупы і вуглавыя ўскосы. Столь і фрыз уздоўж яе пакрыты арнаментальнай размалёўкай. Абразы: «Маці Божая Чанстахоўская» (мяжа 18 — 19 ст.), «Маці Божая Апека» (1834, падпісны), «Спас Пантакратар» (канец 18 ст.). |
|||
У [[інтэр'ер]]ы трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны [[іканастас]] выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 23:11, 25 лістапада 2016
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°31′33,71″ пн. ш. 26°18′47,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Турэц |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1888 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Турэцкая Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка.
Інтэр'ер
У атынкаваную малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца трапезная, бакавыя прыдзелы і апсіда, вылучаная драўляным пазалочаным 3-ярусным іканастасам, выкананым ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя, і бакавымі ківотамі ў рэтраспектыўна-барочным стылю. Плоскую столь і бэлькі сяродкрыжжа падтрымліваюць 4 слупы і вуглавыя ўскосы. Столь і фрыз уздоўж яе пакрыты арнаментальнай размалёўкай. Абразы: «Маці Божая Чанстахоўская» (мяжа 18 — 19 ст.), «Маці Божая Апека» (1834, падпісны), «Спас Пантакратар» (канец 18 ст.).
Літаратура
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Глобус Беларусі (руск.)