Прававая дзяржава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: перанёс 28 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q4209223 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Палітычная філасофія]]
[[Катэгорыя:Палітычная філасофія]]
[[Катэгорыя:Сацыяльная філасофія]]
[[Катэгорыя:Сацыяльная філасофія]]

[[es:Estado de Derecho]]
[[hu:Jogállam]]
[[ko:법치국가]]

Версія ад 18:18, 9 снежня 2016

Шаблон:Лібералізм Прававая дзяржавадзяржава, у якой ажыццяўляюцца прынцыпы вяршэнства канстытуцыі і прававога закону; дзяржаўная ўлада падзяляецца на заканадаўчую, выканаўчую (яны ўзаемна стрымліваюцца і кантралююцца) і незалежную судовую, якая падпарадкоўваецца толькі закону; забяспечваецца палітычны плюралізм, узаемная адказнасць дзяржавы і грамадзяніна.

Мэта прававой дзяржавы - стварэнне гарантый сацыяльнай і прававой аховы грамадзян, забеспячэнне іх правоў і свабод. Канцэпцыя сучаснай прававой дзяржавы склалася на аснове асэнсавання і ўспрымання ўніверсальных ідэй мысліцеляў былых эпох - вяршэнства закону (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш.), раздзяленне ўлад (Палібій, Дж.Лок, Ш.Мантэск'ё і інш.), неадчужальнасць прыродных правоў чалавека (Ж.Ж.Русо, Дж.Лілберн і інш.).

Паводле Канстытуцыі Беларусі наша краіна абвешчана ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай; дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя, але яны закліканы ўзаемадзейнічаць паміж сабой, стрымліваць і ўраўнаважваць адзін аднаго.

Гл. таксама

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7