Антыкамінтэрнаўскі пакт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: (1861—1946)| → , 1861—1946| (2), г.| → |, — 25 лістапада 1936 → — {{ДС|25|11|1936}}, вэя → вея (4), мэтай → метай, метай → мэтай using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51: Радок 51:
[[Катэгорыя:Камуністычны інтэрнацыянал]]
[[Катэгорыя:Камуністычны інтэрнацыянал]]
[[Катэгорыя:Антыкамунізм]]
[[Катэгорыя:Антыкамунізм]]
[[Катэгорыя:1936 год у Берліне]]

Версія ад 22:32, 10 снежня 2016

Антыкамінтэрнаўскі пакт
Дата падпісання 25 лістапада 1936
Месца падпісання
Бакі

 Трэці рэйх
Японія Японія


Італія Італія
Венгрыя Венгрыя
 Маньчжоу-го
 Іспанія


 Фінляндыя
Румынія Румынія
Балгарыя Балгарыя
Кітайская рэспубліка — рэжым Ван Цзінвэя
Харватыя Харватыя
Данія Данія (акупацыйны ўрад)
Славакія Славакія
 Турцыя (назіральнік)

Антыкамінтэрнаўскі пакт (ням.: Antikominternpakt, яп.: 日独防共協定 Японска-нямецкае пагадненне па абароне ад камунізму, дата заключэння — 25 лістапада 1936 г. Месца заключэння — Берлін) — міжнародны дагавор (пакт) заключаны паміж Германіяй і Японіяй, які стварыў двухбаковы блок гэтых дзяржаў, накіраваны супраць краін 3-га Камуністычнага Інтэрнацыянала (Камінтэрна, адкуль, уласна, і назва пакта) з мэтай не дапусціць далейшае распаўсюджванне камуністычнай ідэалогіі ў свеце.[1]

Гісторыя

У лістападзе 1937 года да Антыкамінтэрнаўскага пакта ў асобе Беніта Мусаліні далучылася Італія. А пазней — яшчэ шэраг дзяржаў, у якіх да ўлады прыйшлі ўрады, што падзялялі ідэалогію гітлераўскага нацызму і італьянскага фашызму, або ўрады, што вельмі адмоўна адносяцца да СССР і камунізму ў цэлым. У 1939—1940 гг. пераўтвораны ў адкрыты ваенны саюз, падмацаваны ў далейшым двухбаковым «Стальным пактам» 1939 годзе Германіі і Італіі і агульным для краін-удзельнікаў Берлінскім пактам 1940 года.

24 лютага 1939 года да пакта далучыліся Венгрыя і Маньчжоу-го.

26 сакавіка 1939 года ва ўмовах грамадзянскай вайны і пад ціскам Германіі Антыкамінтэрнаўскі пакт падпісаў урад генерала Франка.

25 лістапада 1941 года Антыкамінтэрнаўскі пакт быў падоўжаны на 5 гадоў, тады ж да яго далучыліся Фінляндыя, Румынія, Балгарыя, а таксама марыянеткавыя ўрады, што існавалі на акупаваных немцамі тэрыторыях Харватыі, Даніі, Славакіі, і ўтворанае японцамі на акупаванай імі часткі Кітая урад Ван Цзін-вэя.

Зноскі