Ліпеньскі крызіс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др працяг замены году на годзе
Радок 2: Радок 2:
'''Лі́пеньскі кры́зіс''' ('''1914''') — дыпламатычнае сутыкненне найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў летам [[1914]] года, якое прывяло да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]].
'''Лі́пеньскі кры́зіс''' ('''1914''') — дыпламатычнае сутыкненне найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў летам [[1914]] года, якое прывяло да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]].


[[28 чэрвеня]] 1914 года член сербскай нацыяналістычнай групоўкі «[[Млада Босна]]» [[Гаўрыла Прынцып]] [[сараеўскае забойства|застрэліў]] аўстрыйскага [[эрцгерцаг]]а, наследніка [[Аўстра-Венгрыя|аўстра-венгерскага трона]] [[Франц Фердынанд|Франца Фердынанда]] і яго [[Сафія Хотэк|жонку]], якія рабілі візіт у [[Боснія, гістарычная вобласць|Боснію]], [[Баснійскі крызіс|далучаную да Аўстра-Венгрыі]] у [[1908]] гаду.
[[28 чэрвеня]] 1914 года член сербскай нацыяналістычнай групоўкі «[[Млада Босна]]» [[Гаўрыла Прынцып]] [[сараеўскае забойства|застрэліў]] аўстрыйскага [[эрцгерцаг]]а, наследніка [[Аўстра-Венгрыя|аўстра-венгерскага трона]] [[Франц Фердынанд|Франца Фердынанда]] і яго [[Сафія Хотэк|жонку]], якія рабілі візіт у [[Боснія, гістарычная вобласць|Боснію]], [[Баснійскі крызіс|далучаную да Аўстра-Венгрыі]] у [[1908]] годзе.


Аўстра-венгерскі ўрад прад'явіў [[Сербія|Сербіі]] ультыматум з патрабаваннем пакараць вінаватых і дапусціць сваіх прадстаўнікоў да расследавання. Дыпламатычнай мэтай Аўстра-Венгрыі з'яўлялася паслабленне Сербіі як альтэрнатыўнай сілы на [[Балканскі паўвостраў|Балканах]] (перш за ўсё — у Босніі, дзе сербы складалі этнічную большасць) і ў паўднёвых раёнах самой Габсбургскай імперыі — [[Крайна|Крайне]]. Меркавалася, што Аўстра-Венгрыя дасягне сваіх мэтаў пры дапамозе дыпламатыі або лакальнай вайны ў выпадку адхілення ультыматуму. Умовы ўльтыматума былі вытрыманыя ў рэзкіх танах.
Аўстра-венгерскі ўрад прад'явіў [[Сербія|Сербіі]] ультыматум з патрабаваннем пакараць вінаватых і дапусціць сваіх прадстаўнікоў да расследавання. Дыпламатычнай мэтай Аўстра-Венгрыі з'яўлялася паслабленне Сербіі як альтэрнатыўнай сілы на [[Балканскі паўвостраў|Балканах]] (перш за ўсё — у Босніі, дзе сербы складалі этнічную большасць) і ў паўднёвых раёнах самой Габсбургскай імперыі — [[Крайна|Крайне]]. Меркавалася, што Аўстра-Венгрыя дасягне сваіх мэтаў пры дапамозе дыпламатыі або лакальнай вайны ў выпадку адхілення ультыматуму. Умовы ўльтыматума былі вытрыманыя ў рэзкіх танах.

Версія ад 19:05, 11 снежня 2016

Саюзныя блокі ў Еўропе напярэдадні крызісу

Лі́пеньскі кры́зіс (1914) — дыпламатычнае сутыкненне найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў летам 1914 года, якое прывяло да Першай сусветнай вайны.

28 чэрвеня 1914 года член сербскай нацыяналістычнай групоўкі «Млада Босна» Гаўрыла Прынцып застрэліў аўстрыйскага эрцгерцага, наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда і яго жонку, якія рабілі візіт у Боснію, далучаную да Аўстра-Венгрыі у 1908 годзе.

Аўстра-венгерскі ўрад прад'явіў Сербіі ультыматум з патрабаваннем пакараць вінаватых і дапусціць сваіх прадстаўнікоў да расследавання. Дыпламатычнай мэтай Аўстра-Венгрыі з'яўлялася паслабленне Сербіі як альтэрнатыўнай сілы на Балканах (перш за ўсё — у Босніі, дзе сербы складалі этнічную большасць) і ў паўднёвых раёнах самой Габсбургскай імперыі — Крайне. Меркавалася, што Аўстра-Венгрыя дасягне сваіх мэтаў пры дапамозе дыпламатыі або лакальнай вайны ў выпадку адхілення ультыматуму. Умовы ўльтыматума былі вытрыманыя ў рэзкіх танах.

Наступствы крызісу

Падзеі ліпеня 1914 года зрабілі пачатак баявых дзеянняў у Еўропе няўхільным. У гістарыяграфіі розных краін сустракаюцца абвінавачванні ў развязванні вайны як у бок Германіі ці Аўстра-Венгрыі, так і краін Антанты. Увогуле, віна за гэта ляжыць на ўрадавых чыноўніках практычна ўсіх краін, што так ці інакш былі ўцягнутыя ў крызіс і альбо прымалі рашэнне ў спешцы (напрыклад, неабдуманыя дзеянні Гельмута фон Мольтке), ці ўвогуле ўстрымаліся ад любых дзеянняў і належылі на выпадак (працяглае манеўраванне Эдварда Грэя). Асобныя палітыкі сваімі дзеяннямі наогул выключалі мірнае рашэнне ліпеньскага крызісу[1].

Зацягванне рашэнняў з боку ўрадаў розных краін яшчэ болей прывяло да абвастрэння міжнароднай сітуацыі. Спадзяючыся не страціць свае каланіяльныя ўладанні і захаваць панаванне на моры, брытанскі ўрад у выніку фактычна спрыяў пераходу еўрапейскай вайны ў сусветную. Рашэнне брытанцаў таксама паўплывала і на далейшую пазіцыю ЗША. 6 жніўня Аўстра-Венгрыя фармальна заявіла пра вайну з Расійскай імперыяй. З гэтага часу асноўныя намаганні дыпламатыі як Антанты, так і Траістага саюза былі накіраваны на пошук новых саюзнікаў. Так, 23 жніўня на баку Антанты выступіла Японія, а ў кастрычніку да Траістага саюзу далучылася Асманская імперыя [2].

Зноскі

  1. Исламов Т. Г. К историографии июльского кризиса // Австро-Венгрия в первой мировой войне. Крах империи. // «Новая и новейшая история», № 5 — 2001.
  2. Потёмкин В. П. История дипломатии. В 3-х тт. — Т. 2. — М: Гос. социально-экон. изд.-во, 1941. — Гл. 13.

Спасылкі

Літаратура

Шаблон:WW1-stub