Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Перадгісторыя: вікіфікацыя
др працяг замены году на годзе
Радок 18: Радок 18:
'''Пе́ршая сусве́тная вайна́''' — вайна двух геапалітычных блокаў, [[Антанта|Антанты]] і [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральных дзяржаў]] ([[28 ліпеня]] [[1914]] — [[11 лістапада]] [[1918]]).
'''Пе́ршая сусве́тная вайна́''' — вайна двух геапалітычных блокаў, [[Антанта|Антанты]] і [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральных дзяржаў]] ([[28 ліпеня]] [[1914]] — [[11 лістапада]] [[1918]]).


Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў 1939 гаду. У міжваенны перыяд ужывалася назва «'''Вялікая вайна'''» ({{lang-en|the Great War}}, {{lang-fr|La Grande guerre}}), часам «'''Сусветная вайна'''» ({{lang-de|der Weltkrieg}}), у Расіі яе часам называлі «'''Другой Айчыннай'''»; затым у СССР — «'''імперыялістычнай вайной'''».
Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў 1939 годзе. У міжваенны перыяд ужывалася назва «'''Вялікая вайна'''» ({{lang-en|the Great War}}, {{lang-fr|La Grande guerre}}), часам «'''Сусветная вайна'''» ({{lang-de|der Weltkrieg}}), у Расіі яе часам называлі «'''Другой Айчыннай'''»; затым у СССР — «'''імперыялістычнай вайной'''».


Непасрэднай нагодай да вайны паслужыла [[Сараеўскае забойства]] [[28 чэрвеня]] 1914 года аўстрыйскага [[эрцгерцаг]]а [[Франц Фердынанд|Франца Фердынанда]] сербскім студэнтам [[Гаўрыла Прынцып|Гаўрылам Прынцыпам]], які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «[[Млада Босна]]», што змагалася за аб'яднанне ўсіх паўднёваславянскіх народаў у адну дзяржаву.
Непасрэднай нагодай да вайны паслужыла [[Сараеўскае забойства]] [[28 чэрвеня]] 1914 года аўстрыйскага [[эрцгерцаг]]а [[Франц Фердынанд|Франца Фердынанда]] сербскім студэнтам [[Гаўрыла Прынцып|Гаўрылам Прынцыпам]], які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «[[Млада Босна]]», што змагалася за аб'яднанне ўсіх паўднёваславянскіх народаў у адну дзяржаву.

Версія ад 19:08, 11 снежня 2016

Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Па часавай стрэлцы зверху: Вынікі артылерыйскіх абстрэлаў падчас Бітвы на Соме; брытанскі танк Mark V, які перасякае траншэю лініі Гіндэнбурга; лінкар каралеўскага флоту HMS Irresistible, які тоне пасля выбуху марской міны ў бітве ў Дарданэлах; кулямётны разлік у процівагазах і біплан Albatros D.II
Дата 28 ліпеня 191411 лістапада 1918
Месца Еўропа, Афрыка і Блізкі Усход (нядоўга ў Кітаі і астравах Ціхага акіяна)
Вынік Перамога Антанты. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі ў Расіі і Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі. Распад Германскай імперыі, Расійскай імперыі, Асманскай імперыі, і Аўстра-Венгрыі. Выплата Веймарскай рэспублікай рэпарацый. ЗША становяцца звышдзяржавай. Другая сусветная вайна.
Праціўнікі
Антанта і саюзнікі:
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Сцяг Расіі Расійская імперыя/рэспубліка
Цэнтральныя дзяржавы і саюзнікі:
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Сцяг Балгарыі Трэцяе Балгарскае царства1915)
Камандуючыя
Камандуючыя Камандуючыя
Сілы бакоў
Армія:
10 119
Лёгкія гарматы:
11 430
Палявая артылерыя:
450
Самалёты:
449
Армія:
6 122
Лёгкія гарматы:
7 944
Палявая артылерыя:
1 856
Самалёты:
297
Страты
Загінула ваенных:
5 953 372
Паранена ваенных:9 723 991
Знікла ваенных:4 000 676[1]
Загінула ваенных:
4 043 397
Паранена ваенных:8 465 286
Знікла ваенных:3 470 138[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пе́ршая сусве́тная вайна́ — вайна двух геапалітычных блокаў, Антанты і Цэнтральных дзяржаў (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918).

Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. У міжваенны перыяд ужывалася назва «Вялікая вайна» (англ.: the Great War, фр.: La Grande guerre), часам «Сусветная вайна» (ням.: der Weltkrieg), у Расіі яе часам называлі «Другой Айчыннай»; затым у СССР — «імперыялістычнай вайной».

Непасрэднай нагодай да вайны паслужыла Сараеўскае забойства 28 чэрвеня 1914 года аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам Гаўрылам Прынцыпам, які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна», што змагалася за аб'яднанне ўсіх паўднёваславянскіх народаў у адну дзяржаву.

Пачаткова вайна вялася 8 дзяржавамі, у канцы — 38 дзяржавамі з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 млрд чал. Працягвалася 51 месяц і 2 тыдні, чалавечыя страты ўсіх бакоў каля 9,5 млн забітых, каля 20 млн параненых.

У выніку вайны спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская і Асманская.

Назва

Сучасную назву вайны даў афіцэр брытанскай арміі і ваенны журналіст Чарльз Рэпінгтан у адной са сваіх публікацый у «Morning Post» у 1918 — «World War One». У Расійскай імперыі вайна адразу ж атрымала назву Другой Айчыннай вайны

Прычыны

Перадгісторыя

Канадскі плакат, што заклікае франкаканадцаў да ўступлення ў армію

Венскі кангрэс, які тэрытарыяльна ўладкаваў Еўропу, не даваў правоў на самавызнанне і свабоду "іншым" народам, аддаючы ім месца пад патранажам магутных дзяржаў. Доўгі час пастанаўленні кангрэса існавалі дзякуючы так званаму Свяшчэннаму саюзу, але з часам паміж еўрапейскімі краінамі сталі ўзнікаць непаразуменні. Аб'яднанне Італіі ў 1861 годзе і Германіі ў 1871 годзе, дасягнутыя нацыяналістамі, прывялі да перастаноўкі сіл. У выніку франка-прускай вайны, Францыя страціла на карысць Германіі Эльзас і Латарынгію, што пасеяла сярод французаў жаданне помсты суседзям. У Аўстра-Венгрыі і на Балканах усе часцей успыхалі канфлікты на этнічнай глебе. У асноўным хваляванні адбываліся ў паўднёвай часцы імперыі, якую насялялі славяне, прыхільнікі панславізму, пашыраны Сербіяй і Расіяй. Аналагічнай дактрынай панславянізму, з'яўлялася дактрына пангерманізму. якая была пашырана сярод урадаў Германіі і Аўстра-Венгрыі, што, безумоўна, вяло да абастрэння канфлікту.

Адным з фактараў напружання паміж дзяржавамі быў імперыялізм. У выніку прагрэса індустрыяльнай рэвалюцыі, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі, былі неабходныя вялікія рынкі сбыту, для сваіх тавараў, колькасць якіх павялічвалася з кожным годам. Гэтыя краіны актыўна ўдзельнічаюць у эканамічнай экспансіі Афрыкі, Азіі і Акеаніі. Англія і Францыя здолелі мірна вырашыць любыя пытанні, датычныя сваіх калоній, але не хацелі мірыцца з агрэсіўнай каланіяльнай палітыкай, якую праводзіў Другі Рэйх, што яшчэ больш павялічыла напружанне. На Блізкім Усходзе за распадам Асманскай імперыі уважліва назіралі Расія і Аўстра-Венгрыя, якія рыхтаваліся да падзелу тэрыторый саслабелага суседа.

Напрыканцы 19 ст. узнікла новая сацыяльная і філасофская дактрына, якая атрымала назву «Сацыяльны дарвінізм». Паводле гэтай тэорыі, усе нацыі, народы і этнічныя групы павінны былі весці канкурэнцыю за сусветнае лідарства. Будавалася гэтая тэорыя на думках Дарвіна, а менавіта на біялагічнай эвалюцыі і міжвідавай канкурэнцыі, што разумелася як «выжыванне найбольш прыстасаваных». Такая ідэалогія выдатна ўпісвалася ў імперскую палітыку, што правадзілі еўрапейскія дзяржавы. Апраўданая жорсткая "бітва за выжыванне" паміж краінамі, вымушала мацнейшых "з'ядаць" слабейшых, што пазней, у міжваенны перыяд, дало пачатак нацыскаму расізму. Сацыяльны дарвінізм таксама служыў апраўданнем каланізацыі ў Азіі і Афрыцы.

У дадатак, у такіх краінах, як Аўстра-Венгрыя і Германія, шла барацьба паміж германскай і славянскай культурамі. Менавіта ў гэты час ваенная перавага над суседзямі стала ключом развіцця для шматлікіх еўрапейскіх цывілізацый. Тупік у імперскай палітыцы азначаў бы толькі адно — крах і катастрофу. Такая філасофія была каталізатарам для фарміравання патрабавальных адносін паміж дзяржавамі.

Большасць краін пачала праводзіць агрэсіўную прапагандысцкую кампанію, выклікаючы такім чынам у грамадстве нянавісць і агрэсію да ворага. Любыя дыпламатычныя крокі разглядаліся як правакацыя.

Унутраная палітыка Германіі

На парламенцкіх выбарах 1912 года ў Германіі, адносна вялікую колькасць галасоў атрымала партыя левых сацыял-дэмакратаў (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі). Прускія юнкеры, якія склалі большасць новага парламента, асцерагаючыся росту папулярнасці левых, імкнуліся адцягнуць увагу грамадства ад палітычных спраў. Правыя пачалі шукаць знешняга канфллікту, які б з'яднаў народ і выклікаў патрыятычныя пачуцці да ўрада. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што шматлікія прускія кансерватары выступалі супраць любых ваенных дзеянняў, нават пераможных, лічачы што вайна можа выклікаць рэвалюцыйны настрой, калі б яна была доўгай і знішчальнай.

Крах саюзаў

Мікалай II, імператар расійскі

Першая сусветная вайна часткова была справацыравана існаваннем дзвюх варожых саюзаў: Антанты (Велікабрытанія, Францыя і Расія) і Траістага саюза (Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія), якія зарадзіліся дзякуючы канцлеру Рэйха — Бісмарку, пасля франка-прускай вайны. Бісмарк жадаючы ізаліраваць Францыю, у 1879 годзе заключыў з Астра-Венгрыяй ваенны дагавор супраць Расіі (у выніку вайны паміж Германіяй і Францыяй, Аўстра-Венгрыя павінна была захаваць нейтральнасць). У 1882 годзе скарыстаўшы становішча "жалезны канцлер" уцягнуў у альянс супраць Францыі Італію, якая была незадаволена захопам французамі Тунісу. Італія павінна была застацца нейтральнай калі б Расія атакавала Аўстра-Венгрыю, а немцы і аўстра-венгры, ў сваю чаргу, згаджаліся дапамагчы італьянцам, калі б яны падвергліся нападу з боку Францыі. Тым часам адносіны паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй, пагаршаліся праз сітуацыю на Балканах, аднак да адкрытай вайны не даходзіла. Справа ў тым, што яшчэ перад адстаўкай Бісмарк заключыў з Расіяй мірны дагавор, паводле якога абодва бакі павінны былі захоўваць нейтралітэт у выпадку, калі адзін з бакоў знаходзіцца ў стане вайны.

На змену Бісмарку да ўлады прыйшоў Вільгельм II (20 сакавіка 1890 года), які крута змяніў кірунак знешняй палітыкі Рэйха. Новыя прадстаўнікі ўрада былі нецярпімыя да славян, а менавіта да Расіі, такім чынам нядаўні мірны дагавор не меў шанцаў на далейшае існаванне. Францыя выкарыстала магчымасць, і знайшла сабе новага саюзніка ў асобе Мікалая II, рускага цара, заключыўшы з ім шэраг абаронных трактатаў у 1892 годзе. Тым часам, Вялікабрытанія пачала насцярожана ставіца да нямецкіх палітычных праграм, у прыватнасці велізарнае пашырэнне германскага флоту, якое ставіла пад пагрозу панаванне англійскага флоту.

У 1904 годзе Францыя і Вялікабрытанія вырашылі пераадолець узаемную варожасць і аб'яднацца ў палітычна-ваенны саюз, які атрымаў назву Антанта. У 1907 годзе да саюзу далучылася Расія. Вялікабрытанія таксама мела саюзныя адносіны з Японіяй. Так Еўропа на пачатку ХХ стагодзя была падзелена на два варожыя лагеры: Антанта і Траісты саюз.

План Шліфена

Напружанне нарастала, вайны было не пазбегнуць. Тэарэтыкі пачалі распрацоўваць ваенныя планы. Большасць лічылі, што для перамогі неабходна напасць першым і такім чынам атрымаць перавагу над праціўнікам. Для ажыцяўлення гэтага плана, неабходна было, як мага хутчэй аб'явіць мабілізацыю і не апынуцца ў абароне.

Нямецкае вярхоўнае кіраўніцтва, у выпадку вайны паміж дзяржавамі, разлічвала першым чынам хутка разабрацца з Францыяй, для таго каб Расія не паспела мабілізаваць свае грамадныя людскія рэсурсы. Пасля ліквідацыі аднаго праціўніка, усе нямецкія войскі павінны былі перайсці на ўсходні фронт. Хаця план бліцкрыга быў распрацаваны яшчэ ў 1905 годзе, графам Адольфам Шліфенам, нямецкае кіраўніцтва ўскладала на яго велізарныя надзеі, асабліва пасля руска-японскай вайны, якая агаліла ўсе слабыя месцы царскай Расіі.

Гонка ўзбраенняў

Еўропа рыхтавалася да вайны. Большасць краін, увялі воінскую павіннасць, распрацавалі планы-дзеянні ў выпадку пачатка канфлікту. Тэхналагічнае і арганізацыённае развіццё прывялі да стварэння генеральных штабаў з выразным раскладам для мабілізацыі і наступальных аперацый.

Войскі Францыі і Германіі павялічылі сваю колькасць амаль што ўдвая. Гонка ўзбраенняў на моры была відавочнай, асабліва паміж Велікабрытаніяй і Германіяй. Першая дзеля забеспячэння марскога панавыання распрацавала новыя мадэлі ваеннай марской тэхнікі, як вынік стварэнне ў 1906 годзе дрэдноўтаў Джонам Фішарам. Вайна 1905 года паміж Расіяй і Японіяй паказала ўсю моц сучаснага флоту і падштурхнула еўрапейскія дзяржавы да стварэння вялікай колькасці браніраваных, буйнакаліберных караблёў. Калі Велікабрытанія павялічыла вытворчасць ваенных судоў, Германія ў адказ зрабіла тое ж самае, таксама наладзіўшы вытворчасць дрэдноўтаў. Між тым, міжнародныя высілкі былі накіраваныя на спыненне і ззапавольванне гонкі ўзбраення, у тым ліку Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 гадоў, якія на жаль не мелі поспеху.

Мараканскі і Балканскі крызісы

Палітычная карта Еўропы, 1914 год

Інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў яшчэ больш разышліся падчас Мараканскага і Балканскага крызісаў. У 1905 годзе Германія падтрымала Марока на шляху да незалежнасці, афрыканскую калонію, якую Брытанія перадала пад пратэктарат Францыі ў 1904 годзе. У германска-французскім канфлікце англічане занялі французскі бок, а вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы канферэнцыі ў Альхесірасе ў 1906 годзе, на якой Марока была замацавана за Францыяй[2].

Іншы канфлікт быў справацыраваны Аўстра-Венгрыяй, якая ў 1908 годзе анексіравала былую турэцкую правінцыю — Боснію. Пасля гэтай падзеі так званы "вялікасербскі рух" паставіў перад сабою мэту — здабыць славянскую Боснію, напружыўшы такім чынам адносіны паміж Аўстрыяй і Сербіяй. Расія, звязаная з Сербіяй саюзам, падтрымала яе ў спрэчцы і аб'явіла мабілізацыю. Гэта ў сваю чаргу азначала, што Германія пагражае вайной Расіі. Пачатак вайны быў адкладзены на некаторы час, бо Расія вырашыла выйсці з канфлікту, аднак аўстра-рускія адносіны засталіся вельмі напружаннымі.

Другі мараканскі крызіс успыхнуў у 1911 годзе, калі немцы адправілі сваіх кананераў у Агадзір, у адказ на ўвод французскіх войск у сталіцу Марока, горад Фес. Гэтыя войскі павінны былі абараняць еўрапейскіх жыхароў Феса, ад мараканцаў патрабуючых незалежнасці, аднак Германія расцаніла гэта, як парушэнне Альхесірасскага пагаднення. Англія зноў заняла бок Францыі і перасцерагла Германію ад паспешных крокаў. Германія атрымала частку Французскай Экватэрыяльнай Афрыкі, а Францыя атрымала поўны пратэктарат над Марока.

Тым часам на Балканах успыхнулі дзве вайны, пад час якіх Грэцыя, Сербія і Балгарыя спачатку занялі амаль усю еўрапейскую тэрыторыю Турцыі, а затым прыняліся дзяліць паміж сабою здабытую тэрыторыю (Грэцыя, Сербія і Румынія супраць Балгарыі). Таксама абвастраліся аўстра-сербскія адносіны, у прыватнасці Аўстра-Венгрыя вымусіла сербаў саступіць некаторыя тэрыторыі, здабытыя падчас нядаўніх балканскіх войн.

Сараеўскае забойства

Гаўрыла Прынцып

28 чэрвеня 1914 года эрцгерцаг аўстрыйскі Франц Фердынанд, нашчадак аўстрыйскага стальца, быў застрэлены ў баснійскім Сараеве. На той час Боснія была заселена шматлікімі этнічнымі сербамі. Забойцам быў Гаўрыла Прынцып — сербскі нацыяналіст, які належыў да тэрарэстычнай арганізацыі "Чорная рука". Адразу пасля забойства Германія выказала падтрымку Аўстра-Венгрыі ў любых дальнейшых дзеяннях, тым самым правакуючы яе на ваенны канфлікт з Сербіяй, між тым як Францыя выказала сваю падтрымку Расіі. Аўстра-Венгрыя, інфармаванная, што ініцыятарам забойства быў сербскі ўрад, выдвінула Сербіі непрымальны ўльтыматум, які фактычна пазбаўляў краіну суверэнітэту. Сербія пагадзілася амаль на ўсе пункты, у тым ліку адмаўлялася ад любых правоў на Боснію, пагадзілася на ўласнае аўстрыйскае раследаванне сараеўскага забойства, аднак адкланіла запыт, паводле якога аўстрыйская паліцыя мела б права дзейнічаць у сваіх інтарэсах на тэрыторыі Сербіі. Аўстра-Венгрыя палічыла адказ нездавальняючым.

Пачатак вайны

28 ліпеня 1914 года Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. 29 ліпеня Расія яб'яўляе частковую мабілізацыю, але толькі супраць Аўстра-Венгрыі, і ў якасці крока падтрымкі Сербіі. Пасля, аднак, абвясціла ўсеагульную мабілізацыю. 31 ліпеня Германія пагражае Расіі вайной, у выпадку далейшага правядзення поўнай мабілізацыі. У дадатак Францыя таксама аб'явіла ўсеагульную мабілізацыю. 1 жніўня Другі Рэйх аб'явіў вайну Расіі, а дзвюма днямі пазней Францыі. Нямецкае ўварванне ў Бельгію, са скасаваннем яе незалежнасці, вымусіла Брытанію 4 жніўня аб'явіць вайну Германіі. Да вайны таксама далучылася Японія, якая мела дагавор з Англіяй. 6 жніўня Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Расійскай імперыі.

Развіццё падзей

Першыя ваенныя дзеянні пачаліся ў Афрыцы і Ціхаакіянскім рэгіёне, у калоніях і залежных тэрыторыях еўрапейскіх краін. 8 жніўня 1914 года злучаныя брытанскія і французскія сілы нанеслі ўдар па нямецкаму пратэктарату Тога, што ў Заходняй Афрыцы. Пасля, 10 жніўня нямецкія войскі атакавалі Паўднёвую Афрыку — частку брытанскай каланіяльнай імперыі. Новая Зеландыя — адзін з англійскіх дамініёнаў, 30 жніўня акупіравала нямецкія астравы Самоа (дакладней іх заходнюю частку)[3]. 11 верасня, для падтрымкі Рэйха, аўстралійскі ваенна-марскі флот і сухапутныя сілы высадзіліся на востраве Новая Памеранія (сёння Новая Брытанія), які з'яўляўся часткай нямецкай Новай Гвінеі. На працягу некалькіх месяцаў сілы Антанты або выціснулі, або прынялі капітуляцыю ад усіх нямецкіх войск размешчанных у Ціхаакіянскім рэгіёне (большасць астравоў была занята Японіяй). Войска Рэйха аказвала жорсткае супраціўленне толькі ў некаторых рэгіёнах Афрыкі (галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Танзаніі).

Нямецкія салдаты адпраўляюцца на фронт. Надпіс на вагоне "З Мюнхена праз Мец у Парыж"

У Еўропе арміі цэнтральных дзяржаў Германіі і Аўстра-Венгрыі пакутавалі ад адсутнасці супрацоўніцтва паміж штабамі ваеннай разведкі, і таму часта саюзнікі нават не ведалі аб узаемных планах дзеянняў. Спачатку Германія гарантавала падтрымку аўстрыйцам падчас уварвання Аўстра-Венгрыі ў Сербію, аднак абяцанні не перараслі ў рэальныя дзеянні. Аўстра-Венгрыя спадзявалася, што Германія здолее забяспечыць абарону паўночнай граніцы ад Расіі. Аднак нямецкае ваеннае кіраўніцтва, першым чынам, разлічвала ўсімі сіламі атакаваць заходні фронт, а менавіта Францыю. Гэтыя ўзаемныя непаразуменні прывялі да перафарміравання аўстрыйскай арміі з поўдня на поўнач, каб супрацьстаяць расійскаму войску. Аднак пры ракіроўцы, 12 жніўня, аўстрыйцы натрапілі на сербскія сілы і распачаўшы бітву, былі пераможаны.

З цягам часу сербы занялі відавочна абарончую пазіцыю, у адрознені ад аўстрыйцаў, якія 16 жніўня спрабавалі прабіць сербскія гарнізоны. У адну з разлютаваных баямі ноч сербы нечакана атрымалі падтрымку пад кіраўніцтвам Сцепа Сцепановіча. Праз тры дні аўстра-венгры былі вымушаны адступіць за Дунай, нясучы пры гэтым вялікія людскія страты ў 21 тысячу чалавек, пры 16 тысячах з сербскага боку. Гэта была першая вялікая перамога Антанты з пачатку вайны. Аўстрыйцы не здолелі дасягнуць галоўнай мэты — ліквідацыі паўднёвага фронту; аказалася, што без нямецкай дапамогі Аўстра-Венгрыя не зможа весці вайну на два бакі адначасова (Сербія і Расія).

Нямецкі план прадугледжваў накіраваць усе сілы на Францыю, каб у хуткім часе пазбавіць яе ўдзелу ў вайне. А затым накіраваць усю армію супраць Расіі. Згодна плану Шліфена напад на Францыю павінны быў адбыцца з поўначы, праз тэрыторыю Бельгіі. У цэлях выканання плана нямецкае кіраўніцтва даслала бельгійскаму ўраду ноту, у якой змяшчала патрабаванне на дазвол знаходжання нямецкіх войск на тэрыторыі Бельгіі. Бельгійскі ўрад адмовіў немцам, на што войска Германіі ўварвалася ў краіну, захапіўшы пры гэтым Люксембург. Немцы не прадугледжвалі моцнага супрацьстаяння, якое яны сустрэлі каля горада Ліеж, дзе знаходзілася ваеннае ўмацаванне. Імператарская армія, аднак, не зважаючы на бельгійскі супраціўленне пасоўвалася ў кірунку Францыі. Велікабрытанія ў дапамогу свайму саюзніку выслала экспедыцыйны корпус, які накіраваўся на ўсход. 21 жніўня 1914 года быў забіты першы брытанскі салдат, адбылося гэта паблізу Монса.

Заходні фронт

1914 год – нямецкае ўварванне ў Бельгію і Францыю

Заходні фронт, 1914 год

Першай бітвай на тэрыторыі Бельгіі была аблога Льежа, якая працягвалася з 5 па 16 жніўня. Пасля падзення гарадской крэпасці бельгіскае войска адступіла ў кірунку Антверпена і Намюра. Асноўнае нямецкае войска, якое імкнулася прарвацца на тэрыторыю Францыі, абмінула бельгійскую армію, якая стала цяпер сур'ёзнай пагрозай для нямецкага тылу. Па гэтай прычыне горад Намюр быў узяты ў аблогу, якая цягнулася з 20 па 23 жніўня.

Французскі наступальны план (План XVII) прадугледжваў здабыццё Эльзаса і Латарынгіі. 14 жніўня пачалося ажыццяўленне плана праз атаку французаў на Сарбур у Латарынгіі і Мюлуз у Эльзасе. Французы здолелі здабыць першы горад і дайсці да ракі Саар, аднак пазней яны былі адкінуты з гэтага рэгіёна. Ужо 20 жніўня нямецкай контратакай быў захоплены Сарбур. Акрамя таго, першапачаткова здабыты французскім войскам Мюлуз, быў пакінуты імі з-за пагрозы знішчэння латарынгскіх ваенных аддзелаў.

Нямецкія салдаты на бельгійскай мяжы

Пасля перасячэння Бельгіі і Люксембурга кайзераўская армія падступіла да граніцы Паўночнай Францыі, дзе сутыкнулася з аб'яднанным войскам французаў і брытанцаў. Пачалася серыя пагранічных бітв. Асноўныя баі разгарнуліся ў раёне Шарлеруа і Монс. Пасля шэрагу паражэнняў урад саюзнікаў аб'явіў генеральнае адступленне, падчас якога адбыліся бітвы пры Ле-Като і Гюдэ, таксама аблога Мабёжа.

Перадавыя нямецкія батальёны знаходзіліся ўжо на адлегласці 70 км ад Парыжа, як нечакана два корпусы былі пераведзены ва Усходнюю Прусію[4], што значна аслабіла наступленне на французскую сталіцу. У такой сітуацыі немцы былі вымушаны адступіць на поўнач ад ракі Эна, дзе войска і замацавалася. Такім чынам з гэтага перыяду на Заходнім фронце пачынаецца статычнае вядзенне вайны, якое працягнецца яшчэ тры гады. За гэты перыяд была вельмі моцна развіта сістэма траншэй і акопаў, якія цягнуліся ад Ла-Манша да швейцарскай граніцы.

1915 год

Заходні фронт 1915-1916

Лінія фронту праходзіла паміж паўночным узбярэжжэм і Вагезамі, і насіла імя Наён, ад назвы захопленага немцамі тутэйшага горада. Брытанцы імкнуліся прарвацца з поўначы і рухацца ў кірунку Артуа, у той час калі французы атакавалі б Шампань. 10 сакавіка сілы саюзнікаў распачалі вялікае наступленне. Англійскае войска рынулася ў атаку, жадаючы авалодаць узвышшам Аўберс. Атаку праводзілі чатыры дывізіі, займаючы тэрыторыю шырынёй каля трох кіламетраў. Перад наступленнем па нямецкім пазіцыям праводзіўся шквальны артылерыйскі абстрэл, які працягваўся поў гадзіны. Пачатак аперацыі суправаджаўся поспехам, ужо праз чатыры гадзіны былі захопленыя бліжэйшыя вёскі. Аднак атака была прыпынена у сувязі з папаўненнем боепрыпасаў. Гэты момант дазволіў немцам сцягуць рэзервы і выправадзіць контратаку, дзякуючы якой было адбіта ўзвышша Аўберс. Нямецкае камандаванне імкнулася ўтрымаць нязменнай сітуацыю на фронце і адначасова рыхтавала наступ у раёне горада Іпр, які брытанцы захапілі яшчэ ў лістападзе 1914 года падчас першых сутычак у гэтым рэгіёне. Удар быў закліканы адцягнуць увагу ад галоўнага ўдару, які павінен быў адбыцца на Усходнім фронце і падарваць ажыццяўленне франка-брытанскіх планаў, а таксама праверыць новую зброю. Пасля двухдзённай бамбардзіроўкі, 22 красавіка 1915 года, нямецкія войскі распылілі хлорны газ, які быў знесены ветрам да брытанскіх акопаў. Зелёна-жоўтая хмара прынесла абаронцам смяротна-задушлівы эфект, сярод войску пачалася паніка, людзі кінуліся наўцечкі, што прывяло да ўтварэння трохкіламетровага прабою ў абарончых камунікацях саюзнікаў. Аднак немцы не валодалі дастатковымі сіламі, каб выкарыстаць сітуацыю. Хутка падцягнутыя канадскія войскі здолелі ўзяць сітуацыю ў свае рукі і запаволіць надыход праціўніка. Гэтая бітва стала першай, дзе была ўжыта газавая зброя (немцы ўжылі 168 тон атрутнага хлору), якая ўнесла 5 тысяч жыццяў[5].

Праз два дні хімічная зброя была паўторна ўжыта, што прывяло да адступлення войск Антанты. Аднак і гэты поспех немцы не здолелі выкарыстаць. 27 красавіка саюзнікі ўжылі новыя метады абароны ад атрутных газаў, непадалёк Іпра, пяхота 16-й ірландскай дывізіі нягледзечы на распылены хлор здолела застацца і весці абарону на сваіх пазіцыях.

Восенню 1915 года над палямі боя, у небе, усё часцей сталі з'яўляцца самалёты. Да гэтай пары самалёты ўжываліся пераважна для назірання і фатаграфавання пазіцый ворагаў. Аднак немцы пераабарудавалі свае машыны пад знішчальнікі, устанавіўшы другому пілоту кулямёт, што дало грамадную перавагу над разведвальнымі самалётамі брытанцаў і французаў.

У верасні саюзнікі правялі новую наступальную аперацыю, французы атакавалі Шампань, брытанцы Лоас. Французкае камандванне амаль на працягу ўсяго лета гатовіліся да наступлення, пры гэтым брытанцы занялі абарончую пазіцыю на доўгім кавалку фронту, імкнучыся прапусціць французаў наперад. Артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый пачаўся 22 верасня, галоўны ўдар быў прызначаны на 25 верасня. Немцы прадбачылі сцэнарый наступлення і былі гатовыя да шквальнай атакі праціўніка; за галоўнай лініяй акопаў былі пабудаваныя дадатковыя абарончыя пазіцыі, які дасягалі трох кіламетраў у глыбіню абароны. Гэта дазволіла ім затрымаць французаў, якія імкнуліся аднавіць атаку да лістапада. Таксама 25 верасня, пачалася атака брытанцаў на Лоас, якія галоўным чынам, мелі на мэце падтрымаць наступленне французаў. Брытанскай атацы папярэднічала чатырохдзённая артылерыйская разведка агнём, пад час якой было выкарыстана 250 тыс. снарадаў і больш за 5 тыс. капсул з хлорам. Галоўныя ўдарныя сілы наступлення складаліся з двух корпусаў і двух дадатковых корпусаў якія імітавалі наступленне на Іпр. Брытанцы распачаўшы наступленне, панеслі тут вялікія страты, у асноўным з-за ўдала размешчаных нямецкіх кулямётных разлікаў, дасягнуўшы такім чынам нязначнага поспеху. Новая атака, якая была праведзена 13 кастрычніка, прынесла больш плён.

1916 год — вайна на знясіленне

Нямецкі шэф штаба — Эрых фон Фалькенхайн сцвярджаў, што калі французы будуць працягваць несці такія вялізныя страты, гэта можа прывесці да іх знясілення і поўнай капітуляцыі. У пачатку 1916 года немцы пачалі рыхтавацца да поўнамаштабнай контратакі, сцягнуўшы ў раён Вердэна пяхоту і паветранныя сілы. Вердэн з'яўляўся добраўмацаванай крэпасцю, акружанай кальцом абарончых фартоў; суцэльны комплекс заставаўся, бадай што, апошняй перашкодай на пуці ў Парыж.

Вялікая роля адводзілася нямецкай авіяцыі, якая на пачатку вайны здолела знішчыць большасць самалётаў саюзнікаў, што давала ёй магчымасць панавання ў паветры над крэпасцю і свабоднага маніпулявання нямецкіх бамбардзіроўшчыкоў і самалётаў-разведчыкаў. Дзякуючы гэтаму артылерыйскі абстрэл быў досыць дакладным. Тым не менш, у маі ў небе над Вердэнам з'явілася французская эскадра пераследу Nieuport з сучасным тыпам байцоў. Паветраныя сутычкі перараслі ў бітвы беспрэцэдэнтных маштабаў. Кожны з бакоў спрабаваў атрымаць кантроль у паветры, свабодна выконваць паветраную разведку і бамбардзіроўку пазіцый праціўніка.

21 лютага нямецкія войскі абрынулі на Вердэн ураганны агонь, правёўшы дзевяцігадзінны артылерыйскі абстрэл. Аднак, калі нямецкая пяхота пайшла ў атаку, спадзяючыся, што артылерыя знішчыла ўсё жывое на ўмацаваных лініях французскіх войск, яна неспадзявана для сябе сустрэлася з інтэнсіўным агнём французаў. Немцы штораз аднаўлялі наступ. Яны пачыналі з артылерыйскай падрыхтоўкі, падвяргаючы французскія пазіцыі мацнейшаму абстрэлу. Пасля шматмесячных крывапралітных баёў немцы здолелі дабіцца толькі нікчэмнага прасоўвання. Авалодаць Вердэнам і прарваць французскі фронт яны так і не здолелі, нягледзечы на грамадныя страты.

Увосень французы сутыкнуліся з праблемай утрымання сваіх пазіцый. З мэтай даць адпачынак французскім войскам, якія знаходзіліся ў раздробленым стане, брытанцы арганізавалі наступленне, якое павінна было паменшыць ціск на французскі фронт, а таксама дапамагчы Расіі, яка несла вялікія страты на Усходзе. 1 ліпеня брытанцы пачалі наступальную атаку на рацэ Сома, правы фланг захоўвалі пяць французскіх дывізій. Атацы папярэднічала цяжкая сямідзённая артылерыйская бамбардзіроўка. Французскія сілы дасягнулі значных поспехаў, аднак брытанцы моцна пацярпелі з-за сваёй артылерыі, якая не здолела знішчыць ні калючы дрот, ні нямецкія акопы[6].

Саюзнікі атрымаўшы ўрок пад Вердэнам, распрацавалі новыя тыпы самалётаў, якія былі выкарыстаны ў небе над Сома. Іх дзейнасць дасягнула вялікіх поспехаў і вымусіла немцаў рэарганізаваць свае паветраныя сілы. З гэтага часу ў паветраных баях бралі ўдзел шмат самалётаў, а не па адной машыне, як гэта было раней.

Пасля перагрупоўкі сіл, бітвы ў рэгіёне Сома працягваліся далей у ліпені і жніўні. Брытанцы дасягнулі значных поспехаў, нягледзечы на падмацаванне праціўніка новымі нямецкмі салдатамі. У жніўні саюзнікі змянілі тактыку атакуючых аддзелаў, выкарыстоўваючы адносна невялікія штурмавыя групы, аднак і яны не змаглі зламаць пазіцыі праціўніка. Вынікам праведзеных баёў стала ўмацаванне лініі фронту занятай брытанцамі, які лічылі неабходнай артылерыйскую падгатоўку і неабходнасць мець пазіцыі для будучых атак.

Астатняя фаза бітвы над Сома стала першым у гісторыі эпізодам калі былі ўжыты танкі. Саюзнікі правёўшы наступленне не дасягнулі значных вынікаў, танкі былі няздольныя змяніць сітуацыю, з-за сваёй малой колькасці і частых паломак на поле бітвы. Вырашальная бітва на Соме адбылася ў кастрычніку і пачатку лістапада. Як вынік невялікі зрух фронту і велізарныя страты з абодвух бакоў (саюзнікі страцілі 600 тысяч чалавек, немцы 460 000.).

Таксама, у жніўні 1916 года адбыліся значныя перамены ў Германскім вярхоўным камандванні, дзе пасля адстаўкі Фалькенхайна, кіраўніцтва прынялі прыбылыя з Усходняга фронту Пауль фон Гіндэнбург і Эрых Людэндорф. Два новых камандуючых пасля прыбыцця заявілі, што бітва пад Вердэнам і наступленне пад Сома значна знясілілі нямецкую армію на ўсіх кірунках фронту. Па гэтай прычыне, яны вырашылі застацца ў стратэгічнай абароне на захадзе, аднак кіраўніцтва саюзных дзяржаў планавала нанесці ўдар у іншым месцы.

Падчас бітвы над Сома і падчас зімы немцы пачалі будаўніцтва новых абарончых пазіцый, па-за асноўнай лініяй фронту, абарончая лінія атрымала назву Лінія Гіндэнбурга. Будаўніцтва лініі мела на мэце скарачэнне нямецкага фронту і вылучэнне пэўнай колькасці салдатаў для новых заданняў. Фартыфікацыі цягнуліся ад Араса да Сен-Кантэн. Брытанскія лётчыкі-разведчыкі даведаліся аб будаўніцтве лініі ў лістападзе 1916 года.

1917

Аперацыя па перамяшчэнню нямецкай арміі да Лініі Гіндэнбурга патрымала назву Альберых. Распачатая 9 лютага, закончылася 5 красавіка 1917 года. Немцы заставілі за сабою поўнасцю знішчоны абшар, які хутка быў заняты англічанамі. Перасоўванне адбылося на адлегласць ад 10 да 50 км ад зыходнай лініі фронту. Перадыслакацыя імператарскай арміі суправаджалася частымі брытанскімі контратакамі, брытанскі штаб імкнуўся адыграцца за вялізныя страты пад Сома.

6 мая Злучаныя Штаты аб'явілі вайну Германіі. Пасля затаплення трансантлатычнага лайнера Луізітанія ў 1915 годзе, немцы спынілі сваю стратэгічную праграму падводнай вайны на Атлантыцы, таму што гэта магло зацягнуць у вайну ЗША. Цяпер, з ростам незадаволенасці сярод нямецкага насельніцтва, у лютым 1917 года нямецкі штаб пастанавіў аднавіць напады на ўсе судны, якія заходзілі ў парты саюзнікаў.

Лічылася, што дзякуючы гэтаму ўдасца вымусіць Англію пайскі не поўгадовы перапынак у вайне, у той час як амерыканскім войскам, каб стаць значнай сілай на заходнім фронце, патрабаваўся, як мінімум год. Першапачаткова падводныя лодкі наносілі велізарныя страты для гандлёвых караванаў, але пазней, у сувязі з увядзеннем ваенных канвояў, страты былі значна зменшаныя.

У красавіку 1917 года брытанцы правялі шэраг атак, якія далі пачатак бітве пры Арасе. Нягледзечы на поспехі канадскага корпуса і 5-й брытанскай дывізіі, выкарыстаць гэту магчымасць яны не здолелі, з-за цяжкіх страт, панесеных падчас сутыкненняў на поўдні.

У гэтым жа месяцы генерал Роберт Нівель, загадаў распачаць наступленне на Эна. Наступленню ў якім брала ўдзел каля 1,2 мільёна салдатаў, папярэднічаў тыднёвы артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый, пяхоту падтрымлівалі танкі. Аднак, нягледзячы на такія вялікія сілы і сродкі, якія ўдзельнічалі ў атацы, саюзнікі не змаглі дасягнуць сваіх мэт, гэта было галоўным чынам з-за складанай мясцовасці ў якой даводзілася дзейнічаць англійскім і французскім салдатам. Акрамя таго, немцы атрымалі кантроль у паветры, што перашкаджіла саюзным самалётам-разведчыкам карэктаваць агонь сваёй артылерыі. На працягу тыдня загінула 100 тыясч французскіх салдат. Не зважаючы на цяжкія страты Нівель вырашае пряцягнуць наступленне ў маі.

3 мая знясіленая 2-я французская дэвізія (пераважна складалася з ветэранаў Вердэна) адказалася выконваць загад. Афіцэры не ведалі, як пакараць салдатаў за непаслушэнства, каб не зрабіць якіх-небудзь наступстваў. У хуткім часе бунт французскай арміі перакінуўся яшчэ на 54 дэвізіі. з якіх дэзерціравала некалькі тысяч чалавек. Замест кар французскае кіраўніцтва заклікала бунтаўнікоў выканаць абавязак перад айчынай, што дало свой плён. Людзі вярнуліся ў акопы, аднак удзельнічаць у атацы адмовіліся. Ад гэтага часу, цэлы год, французы знаходзіліся ў абароне, а ўвесь цяжар атак лёг на брытанцаў і іх каланіяльныя войскі.

Зімою 1917 года немцы пачалі выкарыстоўваць новую тактыку паветранага бою (паветраная школа была адкрыта ў Валанс'ен). Вынік велізарныя страты сярод машын саюзнікаў, у прыватнасці брытанскіх, машыны якіх састарэлі, а пілоты былі дрэнна падрыхтаваны. Немцы выходзілі пераможцамі ў большасці сутыкненняў. Падчас нападу на Арас, саюзнікі страцілі 316 машын, у параўнанні з 114 нямецкімі. 7 ліпеня брытанцы зладзілі чарговы наступ на ўзвышшах Месайнс, на поўдні ад Іпра. З 1915 года брытанскія інжынеры ажыццяўлялі падкоп траншэй і тунэляў пад умацаваннямі праціўніка. Пасля земляных прац было заложана 455 тон выбуховых рэчываў і ў ходзе чатырохдзённага артылерыйскага абстрэлу большасць выбухоўкі спрацавала, у выніку моцнага выбуху загінула 10 тысяч нямецкіх салдат. Нягледзячы на паўторны артылерыйскі абстрэл, наступленню не атрымалася выцесніць імператарскія войскі з іх лініі. Наступ стаў у тупіку з-за бруднай мясцовасці (што замінала транспарту) і ў сувязі з вялікімі стратамі.

11 ліпеня 1917 года немцы ўжылі новы спосаб газавай атакі, а менавіта, кантэйнеры хімічных рэчываў. Сітуацыя вымусіла немцаў вынаходзіць больш шкодныя газы, для гэтага вельмі добра падыходзіў гарчычны газ, які ўжо ў невялікіх дозах выклікаў сур'ёзныя пашкоджанні ў выглядзе апёкаў. Акрамя таго, новы газ быў здольны захоўвацца на адным месцы на працягу некалькіх дзён, што больш дэмаралізавала салдатаў суперніка. Новы газ разам з фасгенам былі скарыстаны ў вялікіх маштабах з абодвух бакоў, саюзнікі таксама пачалі павялічваць вытворчасць газу для хімічнай вайны.

25 чэрвеня 1917 ў Францыю пачынаюць прыбываць першыя амерыканскія падраздзяленні, з якіх быў сфармуляваны Амерыканскі экспедыцыйны корпус. Аднак удзел у бітвах салдаты пакуль не прымалі, ажно да кастрычніка, гэтая паўза была выклікана неабходнай перадваеннай падрыхтоўкай. Але ўжо сама прысутнасць корпуса падымала маральны дух саюзнікаў. У кастрычніку аднавіліся ваенныя дзеянні ў рэгіёне Іпра, пачалася бітва пад Passchendaele. Дзякуючы канадскім сілам, саюзнікі здолелі захапіць вёску Passchendaele. Нягледзячы на вялікія страты, прагрэс быў малаважным. Не спрыяла саюзнікам і надвор'е, моцныя залевы зрабілі з поля боя непраходныя балоты. Абодва бакі падчас бітвы страцілі каля 0.5 млн чалавек.

20 лістапада брытанцы першы раз падчас вайны ажыцявілі напад з удзелам вялікай колькасці танкаў (бітва Cambrai). Атаку праводзіла 12 дывізій супраць усяго 2 нямецкіх дывізій. Дзеля нечаканасці, атака не суправаджалася артылерыйскім абстрэлам нямецкіх пазіцый, была ўжыта толькі дымавая завеса. На танках былі размешчаны фашыны, якімі запаўняліся нямецкія абарончыя рвы.

Толькі адзіная 51 шатландская дывізія не здолела дамагчыся пастаўленай мэты, астатняе войска дасягнула значнага прагрэсу. Брытанскія сілы ўварваліся ў пазіцыі непрыяцеля (цягам 6 гадзін) глыбей чым за час трэцяй бітвы пад Іпрам, страціўшы пры гэтым толькі 4000 салдат. Аднак хуткае наступленне стварыла выпукласць у брытанскай пазіцыі, на што добра адрэгавалі немцы выправадзіўшы 30 лістапада контратаку, якая адкінула брытанцай на першапачатковыя пазіцыі. Нягледзечы на правал атакі, наступленне было прызнана ўдалым, таму што выкарыстанне танкаў дазваляла з лёгкасцю прабіваць добраўмацаваныя акопы немцаў. Падчас бітвы немцы першы раз ужылі добрападрыхтаваныя атрады штурмавікоў.

1918 апошняе наступленне

Пасля шэрагу паспяховых акцый саюзнікаў, Людэндорф бачыў выратаванне сітуацыі ва ўсеагульным наступленні па ўсёй лініі заходняга фронту, пры чым пачаць наступленне было неабходна вясною, да таго часу, як амерыцанскія сілы пачнуць адыгрываць значную ролю. Тым часам 3 сакавіка 1918 года ў Брэсце кайзераўская Германія падпісала мірны трактакт з бальшавіцкай Расіі, паводле якога апошняя абвяўчала аб аднабаковым выхадзе з вайны. Гэтая падзея мела грамаднае значэнне, бо пазваляла немцам перавесці на захад 44 дывізіі. Цяпер супраць 173 дывізій саюзнікаў, супрацьстаяла 192 нямецкія.

Нямецкая армія паспяхова рэалізоўвала новую тактыку, выпрабаваную на ўсходнім фронце. Калі саюзнікі цярпелі ад некаторых праблем звязаных з адсутнасцю адзінага кіравання, слабага маральнага духа і недахопу ў новых салдатскіх папаўненнях.

Людэндорф імкнуўся перш ударыць па брытанскім пазіцыям, каб адцясніць іх ад французкіх войск і парушыць сувязь саюзнікаў з марскімі партамі на поўначы, адкуль прыходзіла амерыканская дапамога. Наступленне ўзначалілі штурмавікі, падтрыманыя шматлікай артылерыяй і авіяцыяй, таксама быў ужыты ядавіты газ. Усяго на працягу 8-мі дзен немцы вымусілі брытанскія і французскія сілы адступіць далёка на захад. Аперацыя насіўшая імя Міхаэль, перанясла лінію фронту амаль на 100 км і дазволіла немцам упершыню, пасля 1914 года, бамбардзіравац Парыж.

У выніку няўдачы, саюзнікі, вырашылі стварыць адзінае камандванне, якое ўзначаліў маршал Фердынанд Фош — будучы ад гэтага моманту галоўнакамандуючым саюзнікаў. Дзякуючы гэтаму значна павялчылася супрацоўніцтва паміж братанскай, французскай і амерыканскай арміямі.

Першую перамогу ЗША атрымала каля Кантыньі. На працягу ўсяго лета ў Францыю прыбывала 300 тысяч ваенных штомесячна і напрыканцы лістапада гэтая лічба перавысіла 2 мільёны чалавек. Павелічэнне прысутнасці амерыканцаў на поле бою ў значнай ступені перашкодзіла немцам хутка перагрупіраваць свае сілы.

У ліпені Фош вырашыў распачаць вялікае наступленне ў раёне ракі Марна, аднак усе выпады былі блакіраваны немцамі. Другое вялікае наступленне адбылося двумя днямі пазней і прыйшлося на Амьен, што на паўночы. Падчас атацы былі ўжыты магутныя сілы, прыкладна 600 танкаў і 800 самалётаў. Гіндэнбург назваў 8 жніўня — „чорным днём у гісторыі нямецкай арміі”. У верасні Першая Амерыканская арміі пад камандваннем генерала Пешынга дасягнула колькасці ў 500 тыс. чалавек і пачала бітву пры Сент-Мішэлі. Адначасова з гэтай аперацыяй было выканана наступленне на Мейз-Арганэ. Дзякуючы гэтым двум атакам была адбіта тэрыторыя плошчай 500 км².

Нямецкая армія на працягу 4 год цяжкіх сражэнняў, была моцна знясілена, таксама пачаў адчувацца недахоп ваеннай тэхнікі. Акрамя таго супольнасць моцна стамілася ад працяглай вайны. Паражэнні шлі адно за адным, нават буйныя нямецкія войскі пачалі здавацца, не выяўляючы аніякага жадання ваяваць. Калі саюзнікі з вялікімі ўласнымі стратамі зламалі абарону немцаў, Германская імперыя пачынала спыняць сваё існаванне, галоўнакамандуючыя Гіндэнбург і Людэндорф падалі ў адстаўку. Аднак сутычкі на фронце працягваліся, канец ім быў пакладзены Германскай рэвалюцыяй, якая прывяла да ўтварэння новага ўрада ў Берліне, які 11 лістапада 1918 года падпісаў акт аб спыненні вайны.

Усходні фронт

Усходні фронт, 1914 год

1914

Усходне-Пруская аперацыя

На Усходнім фронце вайна пачалася з Усходне-Прускай аперацыі. Германія пачынала вайну на два фронту. 17 жніўня руская армія перайшла граніцу, пачаўшы наступленне на Усходнюю Прусію. Першая руская армія рухалася на Кенігсберг з усходу ад Мазурскіх азёр, Другая армія — з захаду ад іх. Першы тыдзень дзеянні рускіх армій былі паспяховымі, саступаўшыя па колькасці немцы паступова адыходзілі. Аднак рускае камандаванне не змагло скарыстацца склаўшайся сітуацыяй, што дало кайзераўскім вайскам магчымасць правесці наступленне. 26-30 жніўня падчас бітвы пад Таненбергу, 2-я армія генерала Самсонава была цалкам разбіта, значная часткай папала ў палон. Пасля гэтага 1-я руская армія, знаходзячыся пад пагрозай акружэння германскімі сіламі, была вымушана, з баямі, адысці на зыходную пазіцыю, адыход быў скончаны 16 верасня. Дзеянні камандавання 1-й арміяй былі разлічаны, як няўдалыя, што стала першым эпізодам характэрнага ў далейшым недаверу ў здольнасці ваеннага камандавання.

Галіцыйская бітва

18 жніўня пачалася Галіцыйская бітва — вялікае па маштабе задзейсненных сіл бітва паміж рускімі войскамі Паўднёва-Заходняга фронту (5 армій) пад камандаваннем генерала Іванова і чатырма аўстра-венгерскімі войскамі пад камандаваннем эрцгерцага Фрыдрыха. Рускія войскі перайшлі ў наступленне па шырокаму (450-500 км) фронту, маючы цэнтрам наступу Львоў. Баявыя дзеянні, якія адбываліся на працягу ўсяго фронту, падзяліліся на шматлікія незалежныя аперацыі, якія суправаджаліся як наступленнямі, так і адступленнямі абодвух бакоў.

Польскі кірунак

Руская пяхота

Дзеянні на паўднёвай частцы руска-аўстрыйскай мяжы спачатку складваліся неспрыяла для рускай арміі. Да 1 — 2 верасня рускія войскі адступілі на тэрыторыю Польскага Царства, да Любліна і Холма. Дзеянні ў цэнтры фронту апынуліся няўдалымі для Аўстра-Венгрыі. Наступ рускіх пачаўся 19 жніўня і развіваўся вельмі хутка. Пасля першага адступлення аўстра-венгерская армія аказала моцнае супраціўленне на рубяжах рэк Залатая Ліпа і Гнілая Ліпа, але вымушаная была адступіць. Рускае войска 3 верасня заняла Львоў, 4 верасня — Галіч. 11 верасня пачалося агульнае адступленне аўстрыйскай арміі. Руская армія захавала высокі тэмп наступлення і ў самы кароткі тэрмін захапіла велізарную, стратэгічна важную тэрыторыю — Усходнюю Галіцыю і частку Букавіны. 26 верасня фронт стабілізаваўся на адлегласці 120 — 150 км на захад ад Львова. Моцная аўстрыйская крэпасць Перамышль апынулася ў аблозе ў тыле рускай арміі. Аўстра-Венгрыя страціла веру ў сілы свайго войска і ў далейшым не рызыкавала прыступаць да буйных аперацыях без дапамогі германскіх войскаў.

Пасля таго, як рускае наступленне ва Усходняй Прусіі правалілася, Германія магла наступаць толькі ў польскім кірунку, на поўдзень, каб фронт не разваліўся на дзве няскладныя часткі. Акрамя таго, поспех наступлення ў паўднёвай частцы Польшчы мог дапамагчы і церпяць паражэнні Аўстра-Венгрыі. 28 верасня наступленнем германцаў пачалася Варшаўска-Івангарадская аперацыя. Наступленне шло ў паўночна-ўсходнім напрамку, маючы на ​​мэце Варшаву і крэпасць Івангарад. 12 кастрычніка немцы выйшлі на рубеж ракі Віслы. 20 кастрычніка рускія пачалі пераходзіць Віслу, а 27 кастрычніка германская армія пачала агульнае адступленне. 8 лістапада немцы, не дамогшыся вынікаў, адышлі на першапачатковыя пазіцыі, а 11 лістапада распачалі паўторнае наступленне ў тым жа паўночна-ўсходнім кірунку (Лодзінская аперацыя). Цэнтрам бітвы стаў горад Лодзь, захоплены і пакінуты германцамі некалькімі тыднямі раней. Вынікі баёў апынуліся нявызначанымі — рускім удалося адстаяць Лодзь і Варшаву, але ў той жа час Германіі атрымалася захапіць паўночна-заходнюю частку Польшчы. Лінія фронту складала амаль 1200 км. і ляжала ў межах даваенных граніц.

1915

У маі 1915 года нямецкае камандаванне ўзяло на сябе кіраванне ўсходнім фронтам, выдзеліўшы дадатковыя часці, для запаўнення прабелаў у аўстрыйскай арміі. 2 мая пачалося Горліцкае наступленне. Удар атрымаўся сакрушальным, немцам удалося прарваць лінію абароны і пранікнуць углыб тэрыторыі, захапіўшы Пшэмышль і Львоў. Пасля грубых памылак рускага камандавання, расійскі фронт на поўдні быў амаль знішчаны, навісла пагроза страты польскіх земляў. 5 жніўня немцы занялі Варшаву, напрыканцы лета занялі крэпасці, Модлін, Брэсцкую, Асавецкую, крэпасці ў Коўна і Вільне. У верасні, новаўтвораная нямецкая 12 армія, пад камандаваннем генерала Макса фон Гальвіца атакавала Курляндыю, выдвінуўшыся ў кірунку Рыгі. Аднак на канец верасня рускія здолелі аправіцца і ўтварыць новую лінію фронту. Неўзабаве пасля гэтых падзей, цар Мікалай II асабіста ўмяшаўся і ўзначаліў камандаванне, аднак гэтае рашэнне ўнясло больш блытаніцы чым рэальнай карысці.

На канец 1915 года лінія фронту праходзіла ад Рыжскага заліва, праз Баранавічы, Цярнопаль, Каменец-Падольскі, землі Польшчы, Літвы, Латвіі, Заходняй Беларусі і Украіны былі заняты аўстра-нямецкімі войскамі. Амаль 2 мільёны рускіх салдат загінула, страты Астрыі і Германіі склалі 1 мільён ваенаслужачых. Пасля поспехаў Германіі і Аўстрыі на усходнім фронце, на бок Цэнтральных дзяржаў прымкнулі Балгарыя і Турцыя. Спроба ўтварэння фізічнага кантакта сіл Антанты з Расіяй праз Дарданэлы, скончылася няўдачай, вялікая аперацыя брытанскіх і аўстралійскіх дэсантных войск у бітве пад Галіполі пацярпела фіяска.

1916 Брусілаўскі прарыў

У 1916 годзе рускае кіраўніцтва запланавала наступленне пад камандванннем Аляксея Брусілава. У адрознені ад папярэдняй аперацыі, кампаніі Брусілава папярэднічала працяглая падрыхтоўка, таксам ўпершыню былі ўжыты спецыяльныя ўдарныя групы.  З дапамогай саюзнікаў з захаду і павелічэннем прамысловай вытворчасці, рускім атрымалася папоўніць страты, панесеныя ў папярэдніх баях. Тым не менш, першапачатковыя поспехі былі выкарыстаныя марна, з-за пастаянных непаразуменняў паміж камандуючымі і перабоямі ў пастаўках харчавання.

4 чэрвеня 1916 года чатыры арміі Брусілава: 8, 11, 7 і 9, прарвалі нямецкія пазіцыі і праніклі далёка ўглыб тэрыторыі праціўніка, узяўшы пры гэтым 13 тысяч палоннымі. Наступленне, якое працягвалася два месяцы, паспрыяла моцнаму ўпадку аўстра-венгерскай манархіі. У гэты момант, да вайны на баку Антанты далучаецца Румынія, якая замест утварэння пазіцыйнай абароны, напала на Трансельванію, разлічаючы на лёгкую дабычу. 

Гэтую памылку выкарысталі немцы, нанёсшы разбуральную контраатаку і акупірваўшы ўсю тэрыторыю Румыніі. Германія і Аўстрыя здабылі цэнныя рэсурсы каменнага вугля, а таксама і правізію для войска, аднак арміям гэтых дзяржаў дадалося яшчэ 180 км лініі фронту, якая падлягала запаўненню.  

Брусілаў, выконваючы кіраванне з Пецярбурга, аднавіў атаку, нягледзечы на рост страт. У верасне наступленне яшчэ працягвалася, колькасць памерлых прыблізілася да 1 мільёна чалавек. І было спынена толькі пасля такго, як была занята Букавіна ў Галіцыі, поспех меў высокі кошт, страты былі вялізарныя. У дадатак ваенная прамысловасць не спраўлялася з патрэбнасцямі арміі, якія увесь час павялічваліся. 

Усе гэтыя падзеі прывялі да пад'ёму народных хваляванняў у Расіі і Аўстра-Венгрыі. Насельніцтва гэтых краін вельмі моцна пацярпелі ад вайны, знаходзіліся ў цяжкім эканамічным становішчы, што адыграла і адмоўную ролю на маральным духу армій.

Балканскі фронт

Адступленне сербскай арміі праз Албанію, 1915 год

На сербскім фронце справы ішлі для аўстрыйцаў няўдала. Нягледзячы на ​​вялікую колькасную перавагу, ім удалося заняць памежны Бялград толькі 2 снежня, але 15 снежня сербы адбілі Бялград і выбілі аўстрыйцаў са сваёй тэрыторыі. Хоць патрабаванні Аўстра-Венгрыі да Сербіі і былі непасрэднай прычынай пачатку вайны, менавіта ў Сербіі ваенныя дзеянні 1914 года шлі досыць млява.

Да восені на Балканах не назіралася ніякай актыўнасці. Пасля завяршэння ўдалай кампаніі па выцясненню рускіх войскаў з Галіцыі і Букавіны, аўстра-венгры і германцы змаглі перакінуць на Балканы вялікую колькасць войскаў. У той жа час чакалася, што Балгарыя, пад уражаннем поспехаў Цэнтральных дзяржаў, уступіць у вайну на іх баку. У такім выпадку маланаселенная Сербія з невялікай арміяй аказвалася б акружана з двух франтоў. Англа-французская дапамога прыбыла з вялікім спазненнем - толькі 5 кастрычніка войскі сталі высаджвацца ў Салоніках, Расія дапамагчы не здолела, нейтральная Румынія адмовілася прапусціць рускія войскі. 5 кастрычніка пачалося наступленне Аўстра-Венгрыі, 14 кастрычніка Балгарыя абвясціла вайну краінам Антанты і пачала ваенныя дзеянні супраць Сербіі. Войска сербаў, англічанаў і французаў колькасна саступалі сілам праціўніка, больш чым у 2 разы, і не мелі шанцаў на поспех.

Да канца снежня сербскія войскі пакінулі тэрыторыю Сербіі, адступіўшы ў Албанію, адкуль у студзені 1916 іх рэшткі былі эвакуіраваны на востраў Корфу і ў Бізерту. Англа-французскія войскі ў снежні адышлі на тэрыторыю Грэцыі, дзе змаглі замацавацца, утварыўшы Саланікійскі фронт па мяжы Грэцыі з Балгарыяй і Сербіяй. Войскі Сербскай арміі (150 тыс. чал.) былі захаваны і вясной 1916 ўзмацнілі Саланікійскі фронт. Уступленне Балгарыі ў вайну і падзенне Сербіі адкрыла для Цэнтральных дзяржаў прамое паведамленне па сушы з Турцыяй.

Краіны ўдзельніцы

Цэнтральныя дзяржавы:

Аўстра-Венгрыя
Германская імперыя
Асманская імперыя
Балгарыя1915)
Італія (удзельнічала ў вайне на баку Антанты з 1915 года, нягледзячы на тое, што была членам Траістага саюза)

Саюзнікі (Антанта):

Францыя
Брытанская імперыя
Расійская імперыя
Італія1915)
ЗША1917)
Японія1917)
Сербія1917)

Члены Антанты (падтрымалі Антанту ў вайне): Чарнагорыя, Бельгія, Грэцыя, Бразілія, Кітай, Афганістан, Куба, Нікарагуа, Сіям, Гаіці, Ліберыя, Панама, Гандурас, Коста-Рыка

Камандуючыя

Камандуючыя Антанты

вялікі князь Мікалай Мікалаевіч
Мікалай II
Міхаіл Васільевіч Аляксееў
Аляксей Аляксеевіч Брусілаў
Лаўр Георгіевіч Карнілаў
Аляксандр Фёдаравіч Керанскі
Мікалай Мікалаевіч Духонін
Мікалай Васільевіч Крыленка
Раймон Пуанкарэ
Жорж Бенжамэн Клемансо
Жазэф Жак Сезар Жофр
Фердынанд Фош
Робер Жорж Нівель
Анры Філіп Петэн
Георг V
Герберт Генры Асквіт
Дэвід Лойд Джордж
Дуглас Хейг
Джон Рашуорт Джэліка
Гарацыа Герберт Кітчэнер
Віктар Эмануіл III
Луіджы Кадорна
Арманда Дыяз
прынц і герцаг Луіджы Амедэа
Томас Вудра Вільсан
Джон Джозаф Першынг

Камандуючыя Цэнтральных дзяржаў

Франц Іосіф I
Карл I
Франц Конрад фон Гётцэндорф
Артур Арц фон Штраўсенбург
Вільгельм II
Эрых фон Фалькенгайн
Паўль фон Гіндэнбург
Хельмут Іаган Людвіг фон Мальтке (Малодшы)
Рэйнхард Шэер
Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф
кронпрынц Рупрэхт
Мехмед V
Мехмед VI
Энвер-паша
Мустафа Кемаль Атацюрк
Фердынанд I
Уладзімір Вазаў
Нікалаус Жэкаў
Георг Стаянаў-Тодараў

Беларусь у гады вайны

Фронт на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск

Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданэлы.

З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна-Вільня-Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. Напярэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губерні, былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Забараняліся забастоўкі, сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура.

У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі (больш за 1320,5 тыс. чалавек). На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову ваенных аб'ектаў і г.д.) прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. да 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку яе пагалоўе скарацілася на 21,5%.

Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б Evans, David. Teach yourself, the First World War, Hodder Arnold, 2004.p.188
  2. Adam Stankiewicz: Geneza wybuchu I wojny światowej (pol.). konflikty.pl, 21-02-2009. [dostęp 7-06-2010].
  3. Сёння дзеліца на Заходняе Самоа і Амерыканскае Самоа
  4. У сувязі з наступленнем расійскага войска
  5. Ужыванне газавай зброі было забаронена канвенцыяй у 1899 годзе
  6. Страты брытанцаў у першы дзень бітвы налічвалі каля 57 тыс. чалавек.

Літаратура

  • Беларусь у Першай Сусветнай вайне: Гіст. нарыс / Юры Весялкоўскі; [Рэд. А.Мірановіч]. — Беласток; Лондан, 1996. — 361 с. (Бібліяграфія: С. 359—361).