Латгалы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др афармленне |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[Катэгорыя:Балты]] |
[[Катэгорыя:Балты]] |
||
[[Катэгорыя:Латгалія]] |
[[Катэгорыя:Латгалія]] |
||
[[Катэгорыя:Гісторыя латышскай мовы]] |
|||
[[Катэгорыя:Гісторыя латгальскай мовы]] |
Версія ад 11:39, 16 снежня 2016
Латгалы (аг.-усх.-слав.: летьгола, лотыгола; лат.: latgali) — усходнебалцкае племя, якое па некаторых меркаваннях дало назву сучасным латышам.
Латгалы засялялі ўсходнюю частку сучаснай Латвіі і паўночную частку Беларусі па правым беразе Заходняй Дзвіны, на захадзе межавалі з лівамі, на поўдні — з селамі і земгаламі, на ўсходзе — з крывічамі, на поўначы — з плямёнамі эстаў. У 10—12 ст. у латгальскім грамадстве вылучылася раннефеадальная вярхушка. З раннефеадальнага перыяду латгалы рассяляліся на тэрыторыю ліваў.
Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. У 10—11 ст. у васальнай залежнасці ад Полацка і Пскова. У пач. 13 ст. занявшены нямецкімі рыцарамі-крыжакамі. У «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага (1224—27) Латгалы названы яшчэ латвійцамі.
Гл. таксама
Літаратура
- Латгалы // БЭ ў 18 тамах, Т. 9. Мн., 1999.
- Мугуревич Э. С. Восточная Латвия и соседние земли в Х—XIII вв., пер. с латыш., Рига, 1965.
- История Латвийской ССР, 2 изд., Рига, 1971.