Пажар у аўтобусе ў Мінску (1980): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Нармалізацыя артыкула да афіцыйнага правапіса —крыніца — be-tarask:Пажар_у_аўтобусе_ў_Менску_ў_1980_годзе |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Пажар у гарадскім аўтобусе 62-га |
'''Пажар у гарадскім аўтобусе 62-га маршрута''' здарыўся 3 сакавіка 1980 года на развязцы вуліц [[Вуліца Сталетава, Мінск|Сталетава]] і [[Вуліца Філімонава, Мінск|Філімонава]], [[Горад Мінск|Мінск]]. Паводле афіцыйных звестак загінулі 23 чалавека, 9 уратаваліся. |
||
== Хада падзеяў == |
== Хада падзеяў == |
||
Падчас руху па Запарожскай плошчы (развязка вуліц Сталетава і Філімонава) каля 11-й гадзіны рэйсавы аўтобус «[[Ікарус]]» маршрута №62 вымушана спыніўся з-за аварыі: наперадзе перакулілася цыстэрна [[Бензавоз| |
Падчас руху па [[Запарожская плошча, Мінск|Запарожскай плошчы]] (развязка вуліц Сталетава і Філімонава) каля 11-й гадзіны рэйсавы аўтобус «[[Ikarus|Ікарус]]» маршрута №62 вымушана спыніўся з-за аварыі: наперадзе перакулілася цыстэрна [[Бензавоз|бензавоза]]. Люк цыстэрны быў замацаваны [[Шворан|шворанам]] толькі з аднаго боку, таму [[бензін]] выліўся на асфальт. Заўважыўшы перакулены бензавоз, кіроўцы аўтамабіляў пачалі разварочвацца, а кіроўца аўтобуса адкрыў для выхада пасажыраў пярэднія дзверы. |
||
Людзі, аднак, не спяшаліся адыходзіць далёка ад аўтобуса, спадзеючыся на тое, што рух неўзабаве ўзновіцца. Тым часам на плошчы з'явіўся «[[Масквіч, аўтамабіль|Масквіч]]» «[[Хуткая дапамога|хуткай дапамогі]]». Імкнучыся аб’ехаць людзей, ён заўважыў, што трапіў у лужыну бензіна і рэзка затармазіў. Аўтамабіль заглух. |

Радок 13: | Радок 13: | ||
{{канец цытаты|крыніца=Олег Гавдурович «Огни большого города» // «[[БелГазета]]» <small>20 кастрычніка 2003</small>}} |
{{канец цытаты|крыніца=Олег Гавдурович «Огни большого города» // «[[БелГазета]]» <small>20 кастрычніка 2003</small>}} |
||
Загінулі 23 чалавека (у тым ліку кіроўца). Уратаваліся 9 пасажыраў, якія здолелі выскакнуць з аўтобуса, калі кіроўца адчыніў усе дзверы. Міліцыя і ўрачы адмовіліся пераносіць астанкі загінулых для транспарціроўкі ў [[морг]], гэтым давялося займацца пажарнікам. |
Загінулі 23 чалавека (у тым ліку кіроўца аўтобуса). Уратаваліся 9 пасажыраў, якія здолелі выскакнуць з аўтобуса, калі кіроўца адчыніў усе дзверы. Міліцыя і ўрачы адмовіліся пераносіць астанкі загінулых для транспарціроўкі ў [[морг]], гэтым давялося займацца пажарнікам. |
||
Смутак з нагоды трагедыі абвешчаны не быў, улады замаўчалі трагедыю<ref>{{Артыкул|аўтар=Елена Анкудо|прозвішча=|імя=|суаўтары=|дата публікацыі=20 кастрычніка 2003|загаловак=Огни большого города|фармат=|выдавец=«[[БелГазета]]»|дата=7 лістапада 2010|мова=ru}}</ref>. З-за мяжы звесткі пра трагедыю падаваліся, у прыватнасці, радыёстанцыяй «[[Голас Амерыкі]]»<ref name="navinyby">{{Артыкул|аўтар=Виктор Федорович|прозвішча=|імя=|суаўтары=|дата публікацыі=3 лістапада 2010|загаловак=Лимиты на смерть и масштабы соболезнования|фармат=|назва праекту=Общество|выдавец=«Белорусские новости»|дата=7 лістапада 2010|мова=ru}}</ref>. |

Радок 20: | Радок 20: | ||
Вінаватымі ў трагедыі прызналі кіроўцаў бензавоза і «Масквіча», іх асудзілі на 12 і 5 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Праз паўтара года пасля вызвалення кіроўца бензавоза памёр. |
Вінаватымі ў трагедыі прызналі кіроўцаў бензавоза і «Масквіча», іх асудзілі на 12 і 5 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Праз паўтара года пасля вызвалення кіроўца бензавоза памёр. |
||
Дзяржава ўзяла на сябе выдаткі па |
Дзяржава ўзяла на сябе выдаткі па арганізацыі пахаванняў загінулых. Тым, хто застаўся ў жывых і меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзелілі кватэры і сплацілі па тры тысячы рублёў. |
||
Гарадскія ўлады дзеля пазбягання падобных аварый прынялі рашэнне абмежаваць рух бензавозаў па Мінску і зачыніць шэраг [[Аўтазаправачная станцыя|АЗС]], што знаходзіліся ў нэпасрэднай блізасці да жылога сектара. |

Версія ад 23:25, 16 снежня 2016
Пажар у гарадскім аўтобусе 62-га маршрута здарыўся 3 сакавіка 1980 года на развязцы вуліц Сталетава і Філімонава, Мінск. Паводле афіцыйных звестак загінулі 23 чалавека, 9 уратаваліся.
Хада падзеяў
Падчас руху па Запарожскай плошчы (развязка вуліц Сталетава і Філімонава) каля 11-й гадзіны рэйсавы аўтобус «Ікарус» маршрута №62 вымушана спыніўся з-за аварыі: наперадзе перакулілася цыстэрна бензавоза. Люк цыстэрны быў замацаваны шворанам толькі з аднаго боку, таму бензін выліўся на асфальт. Заўважыўшы перакулены бензавоз, кіроўцы аўтамабіляў пачалі разварочвацца, а кіроўца аўтобуса адкрыў для выхада пасажыраў пярэднія дзверы.
Людзі, аднак, не спяшаліся адыходзіць далёка ад аўтобуса, спадзеючыся на тое, што рух неўзабаве ўзновіцца. Тым часам на плошчы з'явіўся «Масквіч» «хуткай дапамогі». Імкнучыся аб’ехаць людзей, ён заўважыў, што трапіў у лужыну бензіна і рэзка затармазіў. Аўтамабіль заглух.
Пажар, найхутчэй, адбыўся ад іскры запальвання, калі кіроўца карэты «хуткай дапамогі» паспрабаваў завесці рухавік. У лічаныя імгненні аўтобус згарэў разам з пасажырамі. Загінулі таксама ўсе, хто стаяў на асфальце ў бензіне. Калі праз некалькі хвілін на месца здарэння прыехалі пажарныя, агонь быў патушаны за 15 секунд, але выратоўваць не было каго. Тэмпература гарэння была такая, што ў аўтобусе поручні выгарэлі амаль да асновы:
Пажар затушылі за 15 секунд. Уласна, тушыць было амаль няма чаго: акрамя чалавечых целаў у аўтобусе нічога не гарэла. Але тэмпература агню была высокая: поручні, напрыклад, абгарэлі ўшчэнт. Можна ўявіць, што засталося ад пасажыраў. Калі затушылі агонь, першае, што кінулася ў вочы, быў твар начальніка варты. Выяву жаху на твары пажарнага я памятаю дагэтуль. І ніводны фільм жахаў нават блізка не здолее перадаць карціну, што адкрылася нашым вачам.
Арыгінальны тэкст (руск.)Пожар потушили за 15 секунд. Собственно, тушить было практически нечего: кроме человеческих тел в автобусе ничего не горело. Но температура огня была высокая: поручни, к примеру, обгорели почти до основания. Можете представить, что осталось от пассажиров. Когда огонь был потушен, первым, что бросилось в глаза, стало лицо начальника караула. Маску ужаса, застывшую на лице пожарного, я помню до сих пор. И ни один фильм ужасов даже близко не может передать картину, которая открылась нашим глазам
— Олег Гавдурович «Огни большого города» // «БелГазета» 20 кастрычніка 2003
Загінулі 23 чалавека (у тым ліку кіроўца аўтобуса). Уратаваліся 9 пасажыраў, якія здолелі выскакнуць з аўтобуса, калі кіроўца адчыніў усе дзверы. Міліцыя і ўрачы адмовіліся пераносіць астанкі загінулых для транспарціроўкі ў морг, гэтым давялося займацца пажарнікам.
Смутак з нагоды трагедыі абвешчаны не быў, улады замаўчалі трагедыю[1]. З-за мяжы звесткі пра трагедыю падаваліся, у прыватнасці, радыёстанцыяй «Голас Амерыкі»[2].
Наступствы
Вінаватымі ў трагедыі прызналі кіроўцаў бензавоза і «Масквіча», іх асудзілі на 12 і 5 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Праз паўтара года пасля вызвалення кіроўца бензавоза памёр.
Дзяржава ўзяла на сябе выдаткі па арганізацыі пахаванняў загінулых. Тым, хто застаўся ў жывых і меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзелілі кватэры і сплацілі па тры тысячы рублёў.
Гарадскія ўлады дзеля пазбягання падобных аварый прынялі рашэнне абмежаваць рух бензавозаў па Мінску і зачыніць шэраг АЗС, што знаходзіліся ў нэпасрэднай блізасці да жылога сектара.
Зноскі
- ↑ Елена Анкудо Огни большого города(руск.).
Літаратура
- Елена Анкудо. «Огни большого города» // «БелГазета» 20 кастрычніка 2003
- Светлана Барашкова. «Автобус в преисподнюю» // «Рэспубліка» № 99 (4036) 2 чэрвеня 2006
- Виктор Федорович. «Лимиты на смерть и масштабы соболезнования» // «Белорусские новости» 3 лістапада 2010