Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Першае імя - Марыя, а Магдалена - другое імя |
др (GR) File renamed: File:Zaviša Manor in Kuchcičy, N. Orda.jpg → File:Kuchcičy, Zaviša. Кухцічы, Завіша (N. Orda, 1864) .jpg name unification by uploader |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
Марыя нарадзілася ў [[горад Варшава|Варшаве]], але дзяцінства правяла ў [[Ігуменскі павет|Ігуменскім павеце]] Мінскай губерні — у родавых маёнтках Жарноўкі і Кухцічы. |
Марыя нарадзілася ў [[горад Варшава|Варшаве]], але дзяцінства правяла ў [[Ігуменскі павет|Ігуменскім павеце]] Мінскай губерні — у родавых маёнтках Жарноўкі і Кухцічы. |
||
[[File:Zaviša |
[[File:Kuchcičy, Zaviša. Кухцічы, Завіша (N. Orda, 1864) .jpg|thumb|[[Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў, Кухцічы|Палац Завішаў у маёнтку Кухцічы]] Ігуменскага павета Мінскай губерні — на акварэлі [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]], 1880-ыя гг.]] |
||
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-[[касмапалітызм|касмапаліткай]], што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да [[Французская літаратура|французскай літаратуры]] і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і [[англійская мова|англійскай]] і [[французская мова|французскай мовам]]<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі [[каталіцызм|шчырамі каталічкамі]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]</ref>. Пазней Марыя выказвалася, што ў дзяцінстве яе маці больш любіла сваю першую дачку — Марыю Еву<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.</ref>. |
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-[[касмапалітызм|касмапаліткай]], што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да [[Французская літаратура|французскай літаратуры]] і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і [[англійская мова|англійскай]] і [[французская мова|французскай мовам]]<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі [[каталіцызм|шчырамі каталічкамі]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]</ref>. Пазней Марыя выказвалася, што ў дзяцінстве яе маці больш любіла сваю першую дачку — Марыю Еву<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.</ref>. |
||
Версія ад 13:21, 25 снежня 2016
Марыя Магдалена Радзівіл | |
---|---|
графіня Марыя-Магдалена Янаўна-Крыштафаўна-Самуэлеўна-Казіміраўна Завіша-Кезгайла | |
| |
Нараджэнне |
8 ліпеня 1861 горад Варшава, Расійская імперыя |
Смерць |
6 студзеня 1945 (83 гады) горад Фрыбур, Швейцарыя |
Месца пахавання | горад Фрыбур, Швейцарыя |
Род | Завішы |
Бацька | граф Ян Тадэвушавіч Завіша (1822—1887) |
Маці | графіня Марыя Юзафаўна Квілецкая (пам. у 1910 г.). Шлюб у 1855 годзе. |
Муж | Людвік Юзаф Красінскі[d] і Вацлаў Мікалай Радзівіл[1][2] |
Дзеці | (ад графа Людвіка Красінскага) графіня Марыя Людвіка Красінская (1883—1958) |
Веравызнанне | каталічка |
Дзейнасць | арыстакратка, мецэнат |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Магдалена Радзіві́л, (дзявочае 3авіша, у першым шлюбе Красінская; 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава, Расійская імперыя — 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя) — арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.
Паходжанне
Належала да графскага каталіцкага роду Завішаў, прадстаўнікі якога поўнасцю пісаліся як «Завіша-Кезгайла граф на Бакштах» і адносіліся ў XVII—XVIII стст. да магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага, займаючы высокія (у тым ліку сентарскія) пасады ў Менскім ваяводстве і іншых рэгіёнах, а таксама пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага. У XIX ст. графы Завішы не займалі высокіх пасад у Расійскай імперыі, а жылі ў сваіх абшырных зямельных уладаннях у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, займаючы розныя дваранскія пасады ў Ігуменскім павеце і кіруючы сельскай гаспадаркай у сваіх маёнтках.
Марыя Магдалена Янаўна Завіша нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня па новаму стылю) 1861 г. у Варшаве (Расійская імперыя) у сям'і графа Яна Тадэвушавіча Завішы (1822—1887) ад яго жонкі-полькі — графіні Марыі Квілецкай. Марыя Квілецкая адносілася да польскай арыстакратыі і паходзіла з польскіх губерняў Расійскай імперыі.
Марыя была хрышчана ў каталіцтва, атрымаўшы імя «Марыя Магдалена».
У Марыі Магдалены Завішы была яшчэ старэйшая сястра Марыя Ева Янаўна Завіша (1860—1930), якая ўзяла шлюб з князем Міхалам Пятром Радзівілам (1853—1903) — з небароўскай галіны роду Радзівілаў.
Выхаванне і адукацыя
Марыя нарадзілася ў Варшаве, але дзяцінства правяла ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні — у родавых маёнтках Жарноўкі і Кухцічы.
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-касмапаліткай, што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да французскай літаратуры і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і англійскай і французскай мовам[3]. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі шчырамі каталічкамі[4]. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада[5]. Пазней Марыя выказвалася, што ў дзяцінстве яе маці больш любіла сваю першую дачку — Марыю Еву[6].
У той жа час на выхаванне Марыі вялікі ўплыў аказаў яе бацька Ян Тадэвушавіч Завіша, які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран Мінскай губерні (Ваньковічаў, Вайніловічаў, Манюшкаў, Тышкевічаў, Горватаў і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і беларускамоўным сялянскім фальклорам, што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай археалогіяй і беларускай этнаграфіяй[7]. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на беларускай мове, а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі польскую мову, якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях[8][9]. Гэта ў многім вызначыла кірунак грамадскай дзейнасці Марыі. Вядома, што Марыя добра валодала гутаковай беларускай мовай, але не наважвалася пісаць на ёй[10] i пазней у перапісцы з дзеячамі беларускага i літоўскага культурнага рухаў карысталася польскай мовай[11].
Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню 1871 г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў Рыме, дзе сустрэлі землякоў — маладога Эдварда Вайніловіча, які падарожнічаў па Італіі са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч[12].
Маёнткі
Бацька Марыі граф Ян Тадэвушавіч Завіша валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні значным родавым маёнткам Кухцічы (вёскі Кухцічы, Жарноўцы, Верайцы, Гарадзянец, Гарабікляны і інш.), меў іншыя маёнткі ў Беларусі і Літве, а таксама ўласны палац у Варшаве (Расійская імперыя)[13]. У выніку шлюбу з Квілецкай бацька атрымаў маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства). Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі маёнткам Кухцічы, як маглі развівалі гэты край, пабудаваўшы не толькі фальваркі, заводы і школы, але і чыгунку ад Верайцоў да фальварка Градзянец.
Пасля смерці бацькі ў 1887 г. маёнткі і іншая маёмасць былі падзелены паміж дзвюма дочкамі — Марыяй Магдаленай і Марыяй Евай. Магдалена атрымала маёнтак Жарноўкі (які яна атрымала ў пасаг яшчэ ў 1882 г.) і маёнтак Кухцічы (і з'яўлялася апошняй ўладальніцай Кухціцкай сядзібы[14]), што складала 41 000 дзесяцін[15], а таксама маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства) і нерухомую маёмасць у Варшаве[16]. 3 студзеня 1889 г. яна афіцыйна ўвайшла ў валоданне сваімі маёнткамі па бацьку[17]. Кіраўніцтва сваімі маёнткамі Марыя перадала свайму першаму мужу графу Людвіку Красінскаму, які з радасцю і поспехам кіраваў імі, гэтак жа, як і сваімі[18]. Але ў сакавіку 1895 г. першы муж Магдалены памёр.
У Мінску Марыя доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным доме Абрампольскага.
Сям'я
27 красавіка 1882 г. графіня Марыя Магдалена Завіша ў Варшаве ўзяла шлюб з польскім графам Людвікам Юзафам Красінскім (1833—1895), які быў значна старэйшы за яе і вельмі ў яе закаханы[20]. Яна стала цяпер пісацця як «графіня Марыя Магдалена Красінская». У 1881 г. бацька даў ёй у пасаг маёнтак Жорнаўкі (Жарноўкі) у Ігуменскім павеце — 27 000 дзесяцін зямлі[21].
Красінскі быў неардынарнай асобай (захапляўся мастацтвам і меў у сваім польскім маёнтку меў вялікую калекцыю антыкварыяту), а таксама атрымаў славу ўзорнага гаспадара[22]. У сваіх абшырных польскіх маёнтках (Красне, Гулаў, Жулін і інш.) ён пабудаваў і абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнікай цагельні, цукроўні, млыны, правёў да іх вузкакалейную чыгунку[23]. Самую вялікую славу сярод польскіх арыстакратаў яму прынесла захапленне конегадоўляй: конезавод графа ў Красне лічыўся лепшым у Варшаўскім генерал-губернатарстве, таму коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялі для паляпшэння пароды як мясцовыя каняводы, так і замежныя[24]. Шырокая грамадская дзейнасць графа Красінскага праявілася і ў тым, што ён стаў заснавальнікам філіяла Санкт-Пецярбургскага таварыства падтрымкі расійскай прамысловасці і гандлю, адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынёй музея прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў польскіх губернях Расійскай імперыі[25].
Ад першага шлюбу з Людвікам Красінскім Марыя мела адну дачку — графіню Людвіку (Марыю Людвіку) Красінскую (1883—1958), якая была названа ў гонар бацькі і пазней пайшла замуж за князя Адама Людвіка Чартарыйскага (1872—1937)[26].
Яшчэ пры жыцці свайго першага мужа Марыя ў час падарожжа па Еўропе пазнаёмілася ў Велікабрытані з маладым князем Мікалаем Радзівілам (1880—1914), які быў пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла і стане другім мужам Магдалены[27].
У сакавіку 1895 г. памёр граф Людвік Красінскі (1833—1895), першы муж Марыі. Аўдавелая арыстакратка і багатая землеўласніца Марыя стала выгаднай нявестай, да якой (па матэрыяльных разліках) адразу пачалі заляцацца з прапановамі рукі і сэрца. Усе яны атрымалі адмову, бо Марыя разумела, што прэтэндэнтаў цікавіць багацце, а яна сама, таму засталася пакуль удавой[28].
Грамадская дзейнасць
Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.
Марыя Радзівіл фінансава падтрымлівала газету «Biełarus» (1913—1916), якая сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце «Наша Ніва», якая мела сацыялістычны ўхіл[29].
Адкрыла беларускамоўныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск Уздзенскага раёна) наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і інш.; у знак удзячнасці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».
Марыя Радзівіл у 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. У 1924 г. яно было прададзенае ксяндзом Фабіянам Абрантовічам за 15 тысяч амерыканскіх долараў, а грошы былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у Друі[30].
Эміграцыя
З канца 1918 г. у эміграцыі ў Польшчы, Літве, Германіі.
З 1932 г. жыла ў Швейцарыі. Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, літоўскаму і яўрэйскаму культурным рухам.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам»; Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам»
- ↑ Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Беларуская літаратурная мова не была яшчэ ўнармавана.
- ↑ Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.
- ↑ Woyniłłowicz, E. Wspomnienia... С. 31.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.
- ↑ Асіповічы
- ↑ Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.
- ↑ Асіповічы
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Адам Мальдис. Тайна портрета княгини-«холопоманки» // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.}}
- ↑ Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.
- ↑ Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Багадзяж, М. Я — беларуска…
- ↑ Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.
- ↑ Такое нямэтавае расходаванне сродкаў пакрыўдзіла княгіню, і яна выказвала свой пратэст (Надсан, 2004).
Літаратура
- Багадзяж, М. Радзівіл Магдалена Іванаўна / М. Багадзяж // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мінск : БелЭн, 2001. — Т. 6., Кн. 1. — С. 57.
- Багадзяж, М. Я — беларуска… / М. Багадзяж // Беларуская мінуўшчына. — 1996. — № 1.
- Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
- Латышонак, А. Радзівіл з Завішаў (Красінская) Марыя Магдалена (1861—1945) / А. Латышонак, А. Зенба // Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 462—464.
- Łatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) / O. Łatyszonek, A. Zięba // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1987. — T. XXX. — S. 398—399.
- Латышонак, А. Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — 558 с.
- Надсан, А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі / А. Надсан. — Мн., 2009. — 2-е выд. — 112 с.
- Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
- Піхура, Г. Княгіня Магдалена Радзівіл / Г. Піхура // Грунвальд. — 1991. — № 1.
- Унучак, А.У. «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.) / А.У. Унучак. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 186 с.
- Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.
- Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
Спасылкі
Марыя Магдалена Радзівіл у Вікіцытатніку | |
Марыя Магдалена Радзівіл у Вікікрыніцах | |
Марыя Магдалена Радзівіл на Вікісховішчы |
- Асветніца і мецэнатка (да 150–годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл) . Віртуальная выстава на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі. Праверана 10 студзеня 2012.
- Колькі кніг выйшла з «Лебедзем»?
- РАДЗІВІЛ Магдалена Іванаўна
- Маслянiцына, І. З пакалення «знесеных ветрам»
- Асіповічы // Памяць. Асіповіцкі раён. — Мінск, 2002. — С.79—102.