Жалудок: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 7: | Радок 7: | ||
|герб = Coat of Arms of Žałudok.png |
|герб = Coat of Arms of Žałudok.png |
||
|сцяг = Flag of Žałudok.png |
|сцяг = Flag of Žałudok.png |
||
|шырыня герба = |
|шырыня герба = 80 |
||
|шырыня сцяга = |
|шырыня сцяга = 180 |
||
|выява = Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок).jpg |
|выява = Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок).jpg |
||
|подпіс = Палац Святаполк-Чацвярцінскіх |
|подпіс = Палац Святаполк-Чацвярцінскіх |
Версія ад 10:13, 30 снежня 2016
Гарадскі пасёлак
Жалудок
| ||||||||||||||||||||||||||||
Жалудок — гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. У 22 км ад г. Шчучын, у 12 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы на лініі Масты—Ліда. Насельніцтва 1 017 чал. (2016)[1].
Гісторыя
Вядомы з 2-й пал. 15 ст. як вялікакняжацкае ўладанне. З 1486 мястэчка, да 1567 цэнтр павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Належаў Лацкім, Сапегам, Францкевічам-Радзімінскім. У лютым 1706 галоўная кватэра шведскага караля Карла XII. У 18 — 1-й чвэрці 19 ст. уласнасць Тызенгаўзаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Віленскай губерніі. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 1962 у Шчучынскім р-не.
Першы касцёл быў закладзены ў 1490 вялікім князем Казімірам IV. У 1682 Фрацкевічы-Радзімінскія заснавалі ў Жалудку кляштар кармелітаў «старых» (па іншых дадзеных — у 1686). У 1832 кляштар скасаваны, а яго касцёл знішчаны. У 1853 пабудаваны новы парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
На пачатку 20 ст. была пабудавана сінагога, пасля другой сусветнай вайны прыстасавана пад Дом культуры.
У 1999 пабудавана з дрэва праваслаўная царква на аснове былога будынка медыцынскай установы.
Эканоміка
Прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
Выдатныя мясціны
Вядомыя асобы
- Канстанцін Тызенгаўз (1786—1853), арнітолаг
- Валерый Урублеўскі (1836—1908), удзельнік рэвалюцыйнага руху
- Вольга Галіна (Александроўская) (1899—1980), беларуская актрыса
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жалудок
- Гісторыя Жалудка на pawet.net
- Жалудок на globus.tut.by
- Жалудок на Radzima.org
- Жалудок на jewishgen.org