Пружаны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 118: Радок 118:
* ''Цітоў А.'' Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў — Мн., 1998.
* ''Цітоў А.'' Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў — Мн., 1998.
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=13|старонкі=50—51|старонак=576|isbn=985-11-0216-4 (Т. 13)|тыраж=10 000}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2001|том=13|старонкі=50—51|старонак=576|isbn=985-11-0216-4 (Т. 13)|тыраж=10 000}}

== Спасылкі ==
{{Commonscat-inline|Pružany|Пружаны}}


{{Пружанскі раён}}
{{Пружанскі раён}}
{{Гарады Брэсцкай вобласці}}
{{Гарады Брэсцкай вобласці}}


[[Катэгорыя:Горад Пружаны]]
[[Катэгорыя:Горад Пружаны| ]]

Версія ад 00:15, 31 снежня 2016

Горад
Пружаны
Палац культуры
Палац культуры
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1487
Першая згадка
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
18 459 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225133
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256501000
Пружаны на карце Беларусі ±
Пружаны (Беларусь)
Пружаны
Пружаны (Брэсцкая вобласць)
Пружаны

Пружа́ны (афіц. транс.: Pružany), мясцовае: Пружа́на — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пружанскага раёна, на сутоцы ракі Муха і канала Вец — пачатка р. Мухавец, у 89 км да паўночнага захаду ад Брэста, у 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы. Вузел аўтадарог на Брэст, Высокае, Кобрын, Слонім, Бярозу, Поразава. Насельніцтва 18 459 чалавек (2016)[1].

Гісторыя

Вядомы з 1487 як Дабучын, княжацкі двор у складзе Кобрынскага княства ВКЛ. Пасля смерці кобрынскага князя Івана Сямёнавіча Дабучын перайшоў да ягонай жонкі Фядоры, у 1519 паводле прывілея вял.кн. Жыгімонта Старога перайшоў да маршалка Вацлава Касцевіча і ўвайшоў у Кобрынскае староства. 3 1520 года ў Кобрынскім павеце Падляшкага ваяводства. З 1532 належаў каралеве Боне Сфорцы, да сяр. 16 ст. пераўтварыўся ў цэнтр ганчарнага рамяства і гандлю, потым належала дачцэ Боны Ганне Ягелонцы. У 15631250 жыхароў, 7 вуліц, 278 гаспадарак. Існаваў «каралеўскі двор» — драўляны палац з гаспадарчымі пабудовамі. З 1566 у Брэсцкім павеце ВКЛ. Ганна Ягелонка 3.5.1588 надала гораду магдэбургскае права, герб і дазвол на 2 кірмашы на год, прывілеем замацавана сучасная назва Пружаны, вядомая і раней. На гербе (які некалі перайшоў да роду Сфорца ад роду Вісконці) выяўлены ў срэбраным полі звілісты блакітны вуж з залатой каронай, з пашчы якога з'яўляецца дзіця бачнае ўжо на палову. На думку некаторых гісторыкаў паходжанне назвы Пружаны звязана з пасяленнем каля Дабучына прусаў. Прывілей пацверджаны 6 мая 1589 граматай Жыгімонта Вазы з наданнем дадатковых прывілеяў (4 кірмашы на год). У інвэнтары Пружан за 1597 год адзначаны палац, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, млын. З пач. 17 ст. Пружаны славіліся вытворчасцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. Горад моцна разбураны падчас войнаў 17 — 18 ст. (ацалела 1/5 пабудоў), да канца 18 ст. адноўлены, у 1791 — 2094 жыхароў.

З 1795 у складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета; Кацярына ІІ падаравала Пружанскі ключ графу, генералу-фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму, які хутка распрадаў іх Трэнбіцкаму, Булгарыну, Влодкам і Швыкоўскаму. У руска-французскую вайну (1812) Пружаны занятыя і разрабаваныя напалеонаўскімі войскамі. У 1817 у горадзе налічваецца 824 жыхары. У 1838 у горадзе тры забрукаваныя вуліцы; дзейнічала дваранскае вучылішча (130 вучняў), бальніца, аптэка. Каля горада працавала цагельня. Сярод павятовых гарадоў Гродзенскай губерні з'яўляюцца самым бедным, але нягледзячы на гэта ў сяр. 19 ст. у Пружанах кожную зіму адбываліся тэатральныя пастаноўкі. У 1845 атрымаў іншы герб (у светла-карычневым полі яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба). У 1857 — 5665 жыхароў, працавалі бровар, гарбарны і мукамольны заводы. У час паўстання 1863—1864 на Пружаншчыне дзейнічалі аддзелы Р. Рагінскага, С. Сангіна і Б. Рыльскага, 13.2.1863 года Пружаны былі заняты паўстанцамі. У 1897 у горадзе 7634 жыхары, з якіх 67,5 % іудзеяў, 25,6 % праваслаўных, 6,2 % католікаў; 14 дробных прадпрыемстваў, павятовае і прыходскае вучылішчы, 2 царквы, касцёл, сінагога, некалькі іудзейскіх малітоўных дамоў, 6 бальніц. У 19 — 1-й пал. 20 ст. Пружаны вядомы як цэнтр ганчарнага рамяства.

У студзені 1919 Пружаны на некалькі дзёнь занялі бальшавікі. 30 студзеня 1919 з рукаў бальшавікоў адбіў яе Віленскі Атрад Польскага Войска пад кіраўніцтвам ротмістра Владыслава Дамброўскага[2]. 7 чэрвеня 1919 Ружаны увайшлі ў склад Берасцейскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[3]. У 19211939 у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяводства. Дзейнічала Таварыства беларускай школы.

З верасня 1939 у БССР, з 15 студзеня 1940 цэнтр Пружанскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны акупаваны 23 чэрвеня 1941, акупанты стварылі тут гета, дзе ўтрымлівалі да 10 тыс. чал. і загубілі больш за 4 тыс. чалавек. Пад час вайны на 70 % былі знішчаны жылыя пабудовы. Вызвалены 17 ліпеня 1944 года.

Насельніцтва

  • 2004 — 19,8 тыс. чал.
  • 2006 — 19,3 тыс. чал.
  • 2016 — 18 459 чал.[1]

Эканоміка

У 1998 годзе ў Пружанах дзейнічалі прадпрыемствы машынабудавання, харчовай (масласырзавод, кансервавы і плодакансервавы заводы), лёгкай, будматэрыялаў (камбінаты будаўнічых матэрыялаў) прамысловасці, завод радыёдэталей. Ільнозавод, лясгас, друкарня. Гасцініцы «Верас», «Мухавец». Сядзіба «Пружанская» (турыстычныя паслугі). Пружаны — цэнтр ганчарнага рамяства.

Культура

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». У горадзе праводзіцца фестываль звышлёгкай авіяцыі (ўзлётна-пасадачная паласа «Вялікія Якавічы»).

5 сярэдніх, вочна-завочная, музычная, юнацка-спартыўная школы, 8 дашкольных устаноў, 2 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца.

Славутасці

Пружанскі сядзібна-паркавы ансамбль

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-9.
  • Цітоў А. Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў — Мн., 1998.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 50—51. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі