Генрык Пантопідан: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
| Псеўданімы = |
| Псеўданімы = |
||
| Дата нараджэння = 24.7.1857 |
| Дата нараджэння = 24.7.1857 |
||
| Месца нараджэння = |
| Месца нараджэння = |
||
| Дата смерці = 21.8.1943 |
| Дата смерці = 21.8.1943 |
||
| Месца смерці = |
| Месца смерці = |
||
| Грамадзянства = |
| Грамадзянства = |
||
| Род дзейнасці = |
| Род дзейнасці = |
Версія ад 17:53, 31 снежня 2016
Генрык Пантопідан | |
---|---|
дацк.: Henrik Pontoppidan | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1857 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1943 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Dines Pontoppidan[d] |
Жонка | Mette Marie Hansen[d] і Antoinette Kofoed[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, аўтабіёграф, паэт |
Гады творчасці | 1881 — 1943 |
Жанр | проза |
Мова твораў | дацкая мова |
Прэміі | Нобелеўская прэмія па літаратуры (1917) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрык Пантопідан[3] (дацк.: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».
Біяграфія
Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям'і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Меце Мары Хансен, маладой сялянцы, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.
У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют - у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).
У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.
Ён памёр 21 жніўня 1943.
Творчасць
Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).
Зноскі
- ↑ Понтоппидан Хенрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Winge M., Michaëlis B. T. Forfatternes Danmark — 1 — Politikens Forlag, 2003. — С. 66. — 233 с. — ISBN 87-567-6760-9
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Генрык Пантопідан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.
Літаратура
- Пантопідан // БЭ у 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
Спасылкі
Генрык Пантопідан на Вікісховішчы |