Пазваночныя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q25241 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
'''Пазваночныя''', чарапныя, хрыбетныя (''Vertebrata'') — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з [[насякомыя|насякомымі]]) на Зямлі і ў паветры група жывёл.
'''Пазваночныя''', чарапныя, хрыбетныя (''Vertebrata'') — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з [[насякомыя|насякомымі]]) на Зямлі і ў паветры група жывёл.


Пазваночныя — вышэйшы тып хордавых, ад ніжэйшых адрозніваюцца значна больш высокім узроўнем арганізацыі. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.
Самая шматлікая і найбольш высокаарганізаваная група хордавых жывёл. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.

== Апісанне ==
У большасці дарослых жывёл хорда замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявым пазваночнікам. Развіваецца чэрап, які ахоўвае галаўны мозг. Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.

Пазваночным уласціва развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем'і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.

== Пашырэнне ==
Падтып аб'ядноўвае каля 41 тыс. сучасных відаў жывёл, якія засялілі ўсе жыццёвыя асяроддзі: акіяны, моры, азёры, рэкі, сажалкі, паверхню сушы, глебу кантынентаў і астравоў, а таксама паветраную прастору.


== Класіфікацыя ==
== Класіфікацыя ==
Радок 37: Радок 45:
:: Клас [[Млекакормячыя]] (''Mammalia'')
:: Клас [[Млекакормячыя]] (''Mammalia'')


== Літаратура ==
{{Пачатак артыкулу:Біялогія}}
* Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6

{{Zoology-stub}}
[[Катэгорыя:Хордавыя]]
[[Катэгорыя:Хордавыя]]

Версія ад 14:22, 8 студзеня 2017

Пазваночныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vertebrata Cuvier, 1812

Інфратыпы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  331030
NCBI  7742
EOL  2774383
FW  67149

Пазваночныя, чарапныя, хрыбетныя (Vertebrata) — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з насякомымі) на Зямлі і ў паветры група жывёл.

Самая шматлікая і найбольш высокаарганізаваная група хордавых жывёл. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.

Апісанне

У большасці дарослых жывёл хорда замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявым пазваночнікам. Развіваецца чэрап, які ахоўвае галаўны мозг. Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.

Пазваночным уласціва развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем'і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.

Пашырэнне

Падтып аб'ядноўвае каля 41 тыс. сучасных відаў жывёл, якія засялілі ўсе жыццёвыя асяроддзі: акіяны, моры, азёры, рэкі, сажалкі, паверхню сушы, глебу кантынентаў і астравоў, а таксама паветраную прастору.

Класіфікацыя

Надклас Бяссківічныя (Agnatha}
Клас Кругларотыя (Cyclostomata)
Клас Канадонты (Conodontophora)
Надклас Рыбы (Pisces)
Клас Плакадэрмы (Placodermi)
Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
Клас Акантоды (Acanthodei)
Клас Касцявыя рыбы (Osteichthyes)
Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
Клас Земнаводныя (Amphibia)
Клас Паўзуны (Reptilia)
Клас Птушкі (Aves)
Клас Млекакормячыя (Mammalia)

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6

Шаблон:Zoology-stub