Алексантэры Ахола-Вало: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 56: | Радок 56: | ||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Мастакі Фінляндыі]] |
[[Катэгорыя:Мастакі Фінляндыі]] |
||
[[Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча]] |
[[Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча]] |
Версія ад 16:02, 11 студзеня 2017
Алексантэры Ахола-Вало | |
---|---|
фінск.: Aleksanteri Ahola-Valo | |
| |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1900[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 верасня 1997[1] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, пісьменнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Вучоба | |
Сайт | ahola-valo.fi |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало (фінск.: Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці — 15 верасня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).
Біяграфія
Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці (фін. Impilahti) у Карэліі ў сям'і камінара. Быў сведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланы ў Вырыцу (Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты жа час Алексантэры абраў псеўданім Вало, што азначае «святло».
У 16 гадоў Алексантэры пераехаў ў Петраград, дзе паступіў у Mayak College (для дзяцей дыпламатаў), у якім вучыўся да яго закрыцця ў 1918 г.; быў сведкам падпісання Леніным незалежнасці Фінляндыі. Ахола-Вало ўстіў Чырвоную армію, удзельнічаў у паходзе на Варшаву. З 1919 па 1930 г. жыў у Беларусі, у Віцебску, дзе вучыўся мастацкай школе Юдэля Пэна і працаваў у Інбелкульце. Тут ён таксама пазнаёміўся з Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам.
У 1925 разам з Сяргеем Эйзенштейнам прымаў удзел у стварэнні фільма Браняносец «Пацёмкін», стварыў гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну). Сярод яго праектаў таксама «Храм чалавечых пакут» у Мінску.
Быў вымушаны бегчы ў Фінляндыю. Там насцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на заступніцтва мастака Акселі Гален-Калела, Алексантэры арыштавалі і адправілі ў лагер Драгсквік каля Расеборга. У лагеры ён стварыў карціну «Блакітная душа». Ад службы ў войску ён быў вызвалены па дрэнным стане здароўя. Тым не менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзідэнта Рыста Руці.
Уклад у беларускую культуру
Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газеце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», А. Александровіча «Угрум», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», А. Вольнага «Табе», М. Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць».
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.153
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Ахола-Вало
- Аляксандр (Алексантэры) Ахола-Вало
- Да 110-годдзя з дня нараджэння Аляксандра (Алексантэры) Пятровіча Ахола-Вало (1900—1997)
- Сын трох народаў
- ↑ а б Register of the Artists' Association of Finland
- ↑ Aleksanteri Ahola-Valo // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL