Даратэя Энгельбрэтсдатэр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Dorothe engelbretsdatter.jpg|thumb|Даратэя Энгельбрэтсдатэр]]
[[Файл:Dorothe engelbretsdatter.jpg|thumb|Даратэя Энгельбрэтсдатэр]]
'''Даратэя Энгельбрэтсдатэр''' ({{lang-no|Dorothe Engelbretsdotter}}; {{ДН|16|1|1634}}, {{МН|Берген||}}, Нарвегія — 19 лютага {{ДС|19|2|1716}}, там жа) — першая [[паэтэса]] і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур [[нарвежская літаратура|нарвежскай літаратуры]].
'''Даратэя Энгельбрэтсдатэр''' ({{lang-no|Dorothe Engelbretsdotter}}; {{ДН|16|1|1634}}, {{МН|Берген||}}, Нарвегія — {{ДС|19|2|1716}}, там жа) — першая [[паэтэса]] і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур [[нарвежская літаратура|нарвежскай літаратуры]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 10:05, 25 студзеня 2017

Даратэя Энгельбрэтсдатэр

Даратэя Энгельбрэтсдатэр (нарв.: Dorothe Engelbretsdotter; 16 студзеня 1634, Берген, Нарвегія — 19 лютага 1716, там жа) — першая паэтэса і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур нарвежскай літаратуры.

Біяграфія

Даратэя нарадзілася ў сям'і Энгельбрэта Ёргенсана і Ганны Урангель. Яе бацька служыў дырэктарам мясцовай школы, а затым пробашчам сабора.

У 1652 годзе Даратэя выйшла замуж за Амбросіуса Хардэнбека, пісьменніка-багаслова. Пасля смерці бацькі Даратэі ён стаў настаяцелем сабора ў 1659 годзе. У іх нарадзілася пяцёра сыноў і чатыры дачкі. У 1678 годзе ў Капенгагене выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Själens aandelige Sangoffer». У зборнік увайшлі гімны і псалмы на біблейскую тэматыку. Зборнік меў велізарны поспех. Паэтэсу запрасілі ў Данію, дзе яна была прадстаўлена да двара. Таксама яе прадставілі Томасу Кінга, які лічыўся «бацькам» дацкай паэзіі. Паэты абмяняліся невялікімі вершаванымі імправізацыямі.

У 1683 годзе памёр муж Даратэі. З дзевяці яе дзяцей сямёра памерлі, а двое прапалі без вестак. Усе яе наступныя паэтычныя творы працятыя болем і пакутай, у прыватнасці паэма «Afften Psalme». Другі па вядомасці яе твор быў апублікавана як раз, калі ў яе жыцці надышлі цяжкія часы. Паэма «Tåreoffer» («Ахвярныя слёзы» або «Песенныя ахвярапрынашэнні душы») была апублікавана ў 1685 годзе. Гэта была вялізная паэма рэлігійнага зместу ў чатырох частках. Яна перавыдавалася некалькі разоў. У 1698 годзе ў Даратэі выходзіць трэці зборнік псалмоў «Et kristeligt Valet fra Verden» («Хрысціянскае развітанне са светам»). На думку іншага нарвежскага літаратара Людвіга Хольберга, Даратэя Энгельбрэтсдатэр была «самай вялікай нарвежскай паэтэсай».