Крым: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 16: | Радок 16: | ||
|Катэгорыя на Вікісховішчы= Crimea |
|Катэгорыя на Вікісховішчы= Crimea |
||
}} |
}} |
||
'''Крымскі паўвостраў''', '''Крым''' ({{lang-uk|Крим, Кримський півострів}}, {{lang-crh|Qırım, Qırım yarımadası, Къырым, Къырым ярымадасы}}) |
'''Крымскі паўвостраў''', '''Крым''' ({{lang-uk|Крим, Кримський півострів}}, {{lang-crh|Qırım, Qırım yarımadası, Къырым, Къырым ярымадасы}}) — [[паўвостраў]] на поўдні [[Украіна|Украіны]]{{У Крыме}}. Большую частку паўвострава займае [[Аўтаномная рэспубліка Крым]]. На паўднёвым захадзе размешчана асобая адміністрацыйная адзінка — [[горад Севастопаль]]. |
||
Абмываецца на захадзе і поўдні [[Чорнае мора|Чорным морам]], на ўсходзе [[Азоўскае мора|Азоўскім морам]] і [[Керчанскі праліў|Керчанскім пралівам]]. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца [[Керчанскі паўвостраў]], на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў ([[Сіваш]]), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай [[Арабацкая стрэлка|Арабацкай Стрэлкай]]. |
Абмываецца на захадзе і поўдні [[Чорнае мора|Чорным морам]], на ўсходзе [[Азоўскае мора|Азоўскім морам]] і [[Керчанскі праліў|Керчанскім пралівам]]. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца [[Керчанскі паўвостраў]], на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў ([[Сіваш]]), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай [[Арабацкая стрэлка|Арабацкай Стрэлкай]]. |
Версія ад 11:10, 28 студзеня 2017
Крым | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
45° пн. ш. 34° у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Азоўскае мора |
Плошча | 27 000 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 545 м |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крымскі паўвостраў, Крым (укр.: Крим, Кримський півострів, крымскатат.: Qırım, Qırım yarımadası, Къырым, Къырым ярымадасы) — паўвостраў на поўдні Украіны[1]. Большую частку паўвострава займае Аўтаномная рэспубліка Крым. На паўднёвым захадзе размешчана асобая адміністрацыйная адзінка — горад Севастопаль.
Абмываецца на захадзе і поўдні Чорным морам, на ўсходзе Азоўскім морам і Керчанскім пралівам. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца Керчанскі паўвостраў, на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў (Сіваш), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай Арабацкай Стрэлкай.
Прырода
Паўночная частка Крыма — раўніна (т.зв. Стэпавы Крым), паўднёвую (Горны Крым) займаюць Крымскія горы (выш. да 1545 м, г. Раман-Кош). Каля паўднёвай падэшвы гор прыбярэжная паласа Паўднёвага берага Крыма з лакалітамі (г. Аю-Даг) і старажытнымі вулканічнымі масівамі (Карадаг). Сярод далін — Байдарская даліна. Карысныя выкапні: жалезная руда (Керчанскі жалезарудны басейн), газ, нафта, вапнякі, мергелі, соль і лекавыя гразі азёр.
Клімат на поўначы ўмераны, сухі, на поўдні субтрапічны міжземнаморскага тыпу. Сярэднія тэмпературы студзеня ад 1-2 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня 24 °C. Ападкаў ад 300 мм на поўначы да 1200 мм у гарах за год.
Рэкі малаводныя, найбольшыя — Чорная, Салгір, Кача, Альма. Ліманныя салёныя азёры (Сакскае і інш.). Паўночна-Крымскі канал.
На поўначы характэрны каштанавыя глебы, у цэнтры — пераважна чарназёмы, у гарах бурыя горна-лясныя і чарназёмападобныя горна-лугавыя глебы. Стэпавы Крым амаль поўнасцю ўзараны, зрэдку трапляецца стэпавая расліннасць. У гарах ядлоўцава-дубовыя і букава-грабавыя лясы. На ўзбярэжжы хмызняковая расліннасць з шыбляку. Жывёльны свет: на поўначы стэпавыя грызуны і птушкі, у гарах высакародны алень, муфлон, казуля, каменная куніца, кажан; птушкі — чорнагаловая сойка, дзяцел, чорны грыф, арлы.
На тэрыторыі Крыма знаходяцца запаведнікі Ялцінскі, Мыс Марцьян, Карадагскі, Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Нікіцкі батанічны сад.
Насельніцтва
Галоўныя гарады: Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Еўпаторыя і інш.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Смалякоў Г. Крымскі паўвостраў // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Спасылкі
Крым на Вікісховішчы |
Шаблон:Крым у тэмах
Шаблон:Геаграфія Крыма
Шаблон:Славутасці Крыма
Шаблон:Прырода Крыма