Вуліца Леніна (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Бульвар: вікіфікацыя |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Вуліца |
{{Вуліца Мінска |
||
|назва = |
|назва = |
||
|населены пункт = |
|населены пункт = Мінск |
||
|мясцовасць = |
|мясцовасць = |
||
|раён = [[Ленінскі раён, Мінск|Ленінскі раён]] <br>[[Цэнтральны раён, Мінск|Цэнтральны раён]] |
|раён = [[Ленінскі раён, Мінск|Ленінскі раён]] <br>[[Цэнтральны раён, Мінск|Цэнтральны раён]] |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
== Агульныя звесткі == |
== Агульныя звесткі == |
||
[[Выява:Miensk, Franciškanskaja. Менск, Францішканская (1910).jpg|злева|thumb|Вуліца Губернатарская, [[1910]]]] |
[[Выява:Miensk, Franciškanskaja. Менск, Францішканская (1910).jpg|злева|thumb|Вуліца Губернатарская, [[1910]]]] |
||
Раней называлася Францысканскай (XVII—XIX ст.), Губернатарскай |
Раней называлася Францысканскай (XVII—XIX ст.), Губернатарскай (XIX ст. — 1919), Карла Маркса (1919—1922), Ленінскай (1922—1945), з 1945 — Леніна<ref name=m>{{MnES1983|214—215|Ленина улица}}</ref>. Працягласць каля 2,5 км раней працягласць складала 950 метраў (да [[Вуліца Ульянаўская, Мінск|вуліцы Ульянаўскай]]). Нумарацыя дамоў — ад [[Плошча Свабоды, Мінск|Плошчы Свабоды]]. Забудоўвалася з XVI стагоддзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў<ref name=m />. У 1948-50 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкаваны бульвар<ref name=m />. |
||
Праходзіць ад [[Плошча Свабоды, Мінск|плошчы Свабоды]] як працяг [[Праспект Пераможцаў, Мінск|праспекта Пераможцаў]] на паўднёвы ўсход. Перасякае [[Вуліца Рэвалюцыйная, Мінск|Рэвалюцыйную]] і [[Вуліца Інтэрнацыянальная, Мінск|Інтэрнацыянальную]] вуліцы на плошчы Свабоды, затым — [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспект Незалежнасці]], [[Вуліца Карла Маркса, Мінск|вуліцу Карла Маркса]], [[Вуліца Кірава, Мінск|вуліцу Кірава]], [[Вуліца Ульянаўская, Мінск|вуліцу Ульянаўскую]], [[Вуліца Смаленская, Мінск|вуліцу Смаленскую]], і заканчваецца развязкай з [[Партызанскі праспект, Мінск|Партызанскім праспектам]] і вуліцай Аранскай. Працяг — [[Вуліца Трасцянецкая, Мінск|вуліца Трасцянецкая]]. |
Праходзіць ад [[Плошча Свабоды, Мінск|плошчы Свабоды]] як працяг [[Праспект Пераможцаў, Мінск|праспекта Пераможцаў]] на паўднёвы ўсход. Перасякае [[Вуліца Рэвалюцыйная, Мінск|Рэвалюцыйную]] і [[Вуліца Інтэрнацыянальная, Мінск|Інтэрнацыянальную]] вуліцы на плошчы Свабоды, затым — [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспект Незалежнасці]], [[Вуліца Карла Маркса, Мінск|вуліцу Карла Маркса]], [[Вуліца Кірава, Мінск|вуліцу Кірава]], [[Вуліца Ульянаўская, Мінск|вуліцу Ульянаўскую]], [[Вуліца Смаленская, Мінск|вуліцу Смаленскую]], і заканчваецца развязкай з [[Партызанскі праспект, Мінск|Партызанскім праспектам]] і вуліцай Аранскай. Працяг — [[Вуліца Трасцянецкая, Мінск|вуліца Трасцянецкая]]. |
||
Радок 85: | Радок 85: | ||
{{Commons|Category:}} |
{{Commons|Category:}} |
||
⚫ | |||
{{DEFAULTSORT:Леніна}} |
|||
[[Катэгорыя:Вуліцы Мінска]] |
[[Катэгорыя:Вуліцы Мінска]] |
||
[[Катэгорыя:Вуліца Леніна, Мінск]] |
[[Катэгорыя:Вуліца Леніна, Мінск]] |
||
⚫ |
Версія ад 20:49, 14 лютага 2017
Вуліца Леніна Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Ленінскі раён Цэнтральны раён |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Першамайская Купалаўская Кастрычніцкая |
Аўтобусныя маршруты | 1, 69, 127 |
Назва ў гонар | Уладзіміра Леніна |
Помнікі |
бюст С. Грыцаўца, бюст А. Дзюнана |
Установы культуры | Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Леніна (былая Францысканская, Губернатарская, Маркса, Энгельса) — магістральная вуліца ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах Мінска ад плошчы Свабоды да вуліцы Аранскай. Названая ў гонар Уладзіміра Леніна.
На вуліцы размяшчаецца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[1], міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2], 3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава[3].
Агульныя звесткі
Раней называлася Францысканскай (XVII—XIX ст.), Губернатарскай (XIX ст. — 1919), Карла Маркса (1919—1922), Ленінскай (1922—1945), з 1945 — Леніна[4]. Працягласць каля 2,5 км раней працягласць складала 950 метраў (да вуліцы Ульянаўскай). Нумарацыя дамоў — ад Плошчы Свабоды. Забудоўвалася з XVI стагоддзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў[4]. У 1948-50 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкаваны бульвар[4].
Праходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспекта Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, затым — праспект Незалежнасці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ульянаўскую, вуліцу Смаленскую, і заканчваецца развязкай з Партызанскім праспектам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасцянецкая.
На розных участках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваннем з вуліцай Ульянаўскай[4], пасля быў пабудаваны мост праз Свіслач і працяг вуліцы, што дазволіла звязаць цэнтр горада з Партызанскім праспектам. Да пачатку 2000-х у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаванне з Партызанскім праспектам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная развязка.
Забудова вуліцы паваенная, за выключэннем карпусоў 3-й гарадской бальніцы. Дамы 4, 5, 6 і 8 пабудаваныя ў 1952-56 гадах (арх. Г. Заборскі), дом 18 у 1949-51 гадах (арх. А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, В. Кароль, В. Вараксін)[5].
Бульвар
Бульвар на вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы К. Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі архітэктары Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна архітэктар М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — архітэктар Шміт; у 1949 годзе архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар[6]. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[7]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікіх фантана са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алея, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[8].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ вул. Леніна, 20
- ↑ вул. Леніна, 19
- ↑ вул. Леніна, 30-32
- ↑ а б в г Ленина улица // (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки.
- ↑ Шамрук А. С. Архитектура Беларуси XX — начала XXI века. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 147
- ↑ склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ До 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара
- ↑ Бульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Леніна (Мінск)