Вялікая пячатка ЗША: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: bg:Държавен печат на САЩ |
др робат Дадаем: hr:Grb Sjedinjenih Američkih Država |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
[[fr:Grand sceau des États-Unis d'Amérique]] |
[[fr:Grand sceau des États-Unis d'Amérique]] |
||
[[he:סמל ארצות הברית]] |
[[he:סמל ארצות הברית]] |
||
[[hr:Grb Sjedinjenih Američkih Država]] |
|||
[[hu:Az Amerikai Egyesült Államok címere]] |
[[hu:Az Amerikai Egyesült Államok címere]] |
||
[[ja:アメリカ合衆国の国章]] |
[[ja:アメリカ合衆国の国章]] |
Версія ад 06:57, 23 студзеня 2009
Вялікая пячатка ЗША (англ.: Great Seal of the United States) — выкарыстоўваецца, каб пацвердзіць сапраўднасць дакументаў, выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амерыкі.
Апісанне
Пярэдні бок
На пярэднім баку пячаткі намаляваны белагаловы арлан, які з'яўляецца нацыянальным знакам ЗША. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой - аліўкавую галіну, сімвалізуючы, што Злучаныя Штаты Амерыкі «жадаюць міру, але заўсёды гатовыя да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна намаляваная з 13 лісткамі і 13 аліўкамі. Галава арла звернутая ў бок аліўкавай галіны, што азначае большую перавагу міру, а не вайне. У дзюбае арол трымае скрутак з надпісам на лацінскай «E Pluribus Unum», што перакладаецца як «са шматлікіх — адзін». Над галавой арла размешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі размешчаныя ў шэрагах 1-4-3-4-1, фармуючы шасціканцовую зорку. На грудзях ў арла шчыт з 13 чырвонымі і белымі палосамі і 50 зоркамі на сінім фоне.
Зваротны бок
На зваротным боку пячаткі намаляваная няскончаная піраміда, вяршыню якой вянчае вока ў трыкутніку. Піраміда складаецца з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сімвалізуючы 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусетс, Конэкцікут, Род-Айленд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пэнсільванію, Дэлавэр, Вірджынію, Мэрылэнд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні нанесеная дата 1776 рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды азначае «Вока Провіды». Надпіс «Annuit C?ptis» азначае «яно добразычлівае да нашых пачынанняў». Фраза, размешчаная на скрутку пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі».
Спіс усіх элементаў лікам трынаццаць
- 13 зорак
- 13 палос
- 13 стрэл у лапе арла
- 13 аліўкавых лісткоў
- 13 маслінаў на галіне
- 13 цагляных узроўняў піраміды
Цікавыя факты
«Вялікая пячатка ЗША» з 1935 года размешчаная на адваротным боку банкноты $1. Злева выява адваротнага боку пячаткі, зправа - пярэдняга боку.