Знак: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Робат перанёс 16 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q3695082 на Wikidata |
→Будова знака: афармленне |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
{{сюды|Будова знака}} |
{{сюды|Будова знака}} |
||
==Будова знака== |
== Будова знака == |
||
Пры аналізе знака ён разглядаецца, у традыцыі [[Ф. Сасюр]]а («дыяда Сасюра»), як складзены з дзвюх частак: «азначальнага» (або экспанента) |
Пры аналізе знака ён разглядаецца, у традыцыі [[Ф. Сасюр]]а («дыяда Сасюра»), як складзены з дзвюх частак: «азначальнага» (або экспанента) — матэрыяльнага боку або формы знака, і «азнача́нага» — змястоўнага, сэнсавага боку. Азнача́ны бок тоесны не з самой рэччу, з'явай і г.д., а з яе вобразам; гэтаксама азначальны бок тоесны не з канкрэтным матэрыяльным увасабленнем, а з яго вобразам. Знак, паводле Сасюра, мае цалкам адвольную будову; ''неабходнай'' сувязі паміж азначаным і азначальным не існуе, такая сувязь з'яўляецца чыста канвенцыянальнай, прадуктам дамоўленасці.<ref name=skr>У Скрыпніка.</ref> Канцэпцыя Сасюра служыць асновай лінгвістычнай мадэлі знакаў (моўных знакаў). |
||
⚫ | У процівагу «дыядзе Сасюра» [[Ч. Пірс]] прапанаваў «трыяду», што складаецца з '''рэпрезентамену''', '''інтэрпрэтанты''' і '''аб'екту'''. Схематычна сувязі паміж імі выражаюцца трыкутнікам<ref>Падобным на трыкутнік Огдана і Рычардса.</ref> — аснову складае сімвал (рэпрэзентамен), суаднесены з азначаным аб'ектам, у вяршыні знаходзіцца інтэрпрэтанта, якую часта атаясамляюць з азначаным або рэферэнцыяй. Інтэрпрэтанта — не тое самае, што інтэрпрэтатар (той, хто атрымлівае і тлумачыць знак), а тое, дзякуючы чаму знак мае значэнне нават пры няіснасці інтэпрэтатара. У тлумачэнні-гіпотэзе [[У. Эка]] інтэрпрэтанта — іншы спосаб прадстаўлення таго самага аб'екта, і каб яе спазнаць, трэба азначыць знак з дапамогай іншага знаку, інтэрпрэтанта якога будзе наступны знак і г.д. Паводле Эка, такім, хоць і парадаксальным, спосабам — неразрыўным працэсам '''семіёзісу''' — можна абгрунтаваць семіётыку яе ўласнымі сродкамі. Паняцце '''стварэння сэнсу''', якое тут узнікае, моцна папулярнае ў тэарэтыкаў мас-медыяў, бо яны падкрэсліваюць важнасць актыўнага працэсу інтэрпрэтацыі. Канцэпцыя Пірса служыць, між іншым, для апісання [[нямоўны знак|нямоўных знакаў]]<ref name=skr/>. |
||
⚫ | У процівагу «дыядзе Сасюра» [[Ч. Пірс]] прапанаваў «трыяду», што складаецца з '''рэпрезентамену''', '''інтэрпрэтанты''' і '''аб'екту'''. Схематычна сувязі паміж імі выражаюцца трыкутнікам<ref>Падобным на трыкутнік Огдана і Рычардса.</ref> |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{літ |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
== Літаратура == |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[nl:Sein]] |
|||
⚫ | |||
⚫ |
Актуальная версія на 16:55, 20 лютага 2017
Знак: матэрыяльны і пачуццёва ўспрыйманы прадмет, з'ява, дзеянне[1], што выступае як прадстаўнік іншага прадмета, якасці або адносіны.[2] Знакі, іх сістэмы і правілы іх выкарыстання вывучае семіётыка (семіялогія).
Адрозніваюцца моўныя і нямоўныя знакі. Усе ўжываныя знакі маюць на мэце перадачу пэўнай інфармацыі, але разуменне знаку немагчымае без папярэдняга высвятлення яго значэння. Усе сістэмы сродкаў, ужываныя чалавекам для абмену інфармацыяй — знакавыя.[3] Ва ўсіх навуковых канцэпцыях адрозніваюць сам знак і яго спосаб выражэння (азначальнае ці рэпрэзентамен, у залежнасці ад традыцыі, гл.далей будова знака), і падкрэсліваецца, што знак — нешта большае за спосаб выражэння.
У адносінах паміж спосабам выражэння знака і азначанай ім існасцю выдзяляюць[4] 3 віды адносін, якімі з'яўляюцца, у парадку памяншэння адвольнасці, сімвалічная (знак-сімвал), дзе знак адносна азначанага з'яўляецца адвольным або чыста дамоўным, іканічная (знак-копія), дзе знак падобны на азначанае, і індэксная (знак-прыкмета), дзе знак наўпрост нейкім чынам звязаны з азначаным.
Будова знака[правіць | правіць зыходнік]
Пры аналізе знака ён разглядаецца, у традыцыі Ф. Сасюра («дыяда Сасюра»), як складзены з дзвюх частак: «азначальнага» (або экспанента) — матэрыяльнага боку або формы знака, і «азнача́нага» — змястоўнага, сэнсавага боку. Азнача́ны бок тоесны не з самой рэччу, з'явай і г.д., а з яе вобразам; гэтаксама азначальны бок тоесны не з канкрэтным матэрыяльным увасабленнем, а з яго вобразам. Знак, паводле Сасюра, мае цалкам адвольную будову; неабходнай сувязі паміж азначаным і азначальным не існуе, такая сувязь з'яўляецца чыста канвенцыянальнай, прадуктам дамоўленасці.[5] Канцэпцыя Сасюра служыць асновай лінгвістычнай мадэлі знакаў (моўных знакаў).
У процівагу «дыядзе Сасюра» Ч. Пірс прапанаваў «трыяду», што складаецца з рэпрезентамену, інтэрпрэтанты і аб'екту. Схематычна сувязі паміж імі выражаюцца трыкутнікам[6] — аснову складае сімвал (рэпрэзентамен), суаднесены з азначаным аб'ектам, у вяршыні знаходзіцца інтэрпрэтанта, якую часта атаясамляюць з азначаным або рэферэнцыяй. Інтэрпрэтанта — не тое самае, што інтэрпрэтатар (той, хто атрымлівае і тлумачыць знак), а тое, дзякуючы чаму знак мае значэнне нават пры няіснасці інтэпрэтатара. У тлумачэнні-гіпотэзе У. Эка інтэрпрэтанта — іншы спосаб прадстаўлення таго самага аб'екта, і каб яе спазнаць, трэба азначыць знак з дапамогай іншага знаку, інтэрпрэтанта якога будзе наступны знак і г.д. Паводле Эка, такім, хоць і парадаксальным, спосабам — неразрыўным працэсам семіёзісу — можна абгрунтаваць семіётыку яе ўласнымі сродкамі. Паняцце стварэння сэнсу, якое тут узнікае, моцна папулярнае ў тэарэтыкаў мас-медыяў, бо яны падкрэсліваюць важнасць актыўнага працэсу інтэрпрэтацыі. Канцэпцыя Пірса служыць, між іншым, для апісання нямоўных знакаў[5].
Зноскі
- ↑ Наогул, у семіётыцы знакам можа быць што заўгодна, да чаго можна прыпісаць значэнне, сэнс — слова, вобраз, гук, жэст. У Скрыпніка.
- ↑ Большой энциклопедический словарь, 1999—2000.
- ↑ У Сцяцко.
- ↑ На аснове канцэпцый будовы знака, прапанаваных Ч. Пірсам.
- ↑ а б У Скрыпніка.
- ↑ Падобным на трыкутнік Огдана і Рычардса.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Семиотика: книга для студентов / Автор-составитель Скрипник К. Д. — Ростов-на-Дону: РИО Ростовского филиала РТА, 2000. — 127 с.
- Мова як адмысловая знакавая сістэма // Сцяцко П. У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 231 с. — ISBN 985-417-212-0.