Хо-чанк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29: Радок 29:
Традыцыйная мужчынская [[вопратка]] складалася з вузкіх скураных [[штаны|штаноў]] і [[кашуля|кашулі]]. Жанчыны апраналі тунікападобныя кашулі і [[спадніца|спадніцы]]. Традыцыйны [[абутак]] — скураныя [[макасіны]]. Узімку карысталіся шырокімі снегаступамі. Мужчыны і жанчыны мелі доўгія валасы. Жанчынам забаранялася галіць галаву. Падчас вайны або рытуалаў мужчыны фарбавалі твар. У нашы дні народны строй уключае элементы еўрапейскай вопраткі, з'явіліся [[пацеркі]] і [[метал]]ічныя брошкі<ref>[https://sites.google.com/site/hochunkwisco/hochunk-clothing Hochunk Clothing]</ref>.

Першапачаткова хо-чанк падзяляліся на 12 патрылінейныя роды, якія аб'ядноўваліся ў 2 экзагамныя аб'яднанні родаў неба і родаў зямлі. Але падчас перасяленняў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. колькасць аб'яднанняў павялічвалася. Найбольш пачэснымі родамі лічыліся роды Мядзведзя і Грому. Кожны род меў асабістыя [[міф]]ы аб паходжанні, [[табу]], звычаі і цырымоніі. Звычайна ў кожнай вёсцы вылучаліся свае правадыры, найчасцей з родаў Мядзведзя і Грому. Правадыр ад рода Грому займаўся [[суд]]ом і рытуаламі, правадыр ад рода Мядзведзя — [[вайна|ваеннымі]] справамі. Аднак сустракаліся і выключэнні, калі правадыры з іншых родаў дасягалі поспеху дзякуючы асабістым здольнасцям і заслугам. У XIX - пачатку [[20 стагоддзе|XX]] стст. амерыканскі ўрад прызначаў правадыроў, што займаліся размеркаваннем прыбыткаў і знешняй дапамогі. Гэта садзейнічала разбурэнню традыцыйнай сістэмы кіравання, але аўтарытэт прызначаных правадыроў ніколі не быў высокім.
Першапачаткова хо-чанк падзяляліся на 12 патрылінейныя роды, якія аб'ядноўваліся ў 2 экзагамныя аб'яднанні родаў неба і родаў зямлі. Але падчас перасяленняў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. колькасць аб'яднанняў павялічвалася. Найбольш пачэснымі родамі лічыліся роды Мядзведзя і Грому. Кожны род меў асабістыя [[міф]]ы аб паходжанні, [[табу]], звычаі і цырымоніі. Звычайна ў кожнай вёсцы вылучаліся свае правадыры, найчасцей з родаў Мядзведзя і Грому. Правадыр ад рода Грому займаўся [[суд]]ом і рытуаламі, правадыр ад рода Мядзведзя — [[вайна|ваеннымі]] справамі. Аднак сустракаліся і выключэнні, калі правадыры з іншых родаў дасягалі поспеху дзякуючы асабістым здольнасцям і заслугам. У XIX - пачатку XX стст. амерыканскі ўрад прызначаў правадыроў, што займаліся размеркаваннем прыбыткаў і знешняй дапамогі. Гэта садзейнічала разбурэнню традыцыйнай сістэмы кіравання, але аўтарытэт прызначаных правадыроў ніколі не быў высокім.

Роды складаліся з пашыраных [[сям'я|сем'яў]]. Яны ўзначальваліся мужчынамі, хаця жанчыны займалі дастаткова высокае становішча, захоўваўся адлік сваяцтва па мужчынскай і жаночай лініі. Пашыраныя сем'і мелі адзінае жытло, але знутры яно падзялялася на куты для кожнай нуклеарнай сям'і. Нуклеарныя сем'і ладзілі свой агмень для прыгатавання ежы.

Радок 35: Радок 35:
Ідыяльнымі лічыліся [[шлюб]]ы паміж прадстаўнікамі экзагамных аб'яднанняў, але яны маглі заключацца нават паміж блізкімі сваякамі. Маці лічыліся фармальна адказнымі за клопат пра малых дзяцей. Найчасцей іх выхаваннем займаліся больш старэйшыя дзеці або бабулі і дзядулі. Пасля сталення сацыялізацыяй юнакоў займаліся дзядькі або цёткі па лініі маці.

Перыяд [[пол]]авага сталення для хлопчыкаў завяршаўся рытуальнымі іспытамі, што суправаджаліся мроямі. Яны вызначалі будучае становішча ў грамадстве. Напрыклад, мроі пра [[Месяц, спадарожнік Зямлі|месяц]] значылі, што хлопчык належыў да жаночых духаў. Ён павінен быў апранацца і весці лад жыцця жанчыны, у далейшым уступаў у [[гомасексуалізм|гомасексуальны]] шлюб. Дзяўчынкі лічыліся сталымі пасля першай [[менструацыя|менструацыі]]. Падчас менструальных цыклаў жанчыны жылі асобна, праходзілі рытуалы ачышчэння і мрояў.

Для мужчын асаблівае значэнне мела ваенная культура. Кожны мужчына лічыўся воінам ''manape''. Многія хо-чанк прымалі ўдзел у [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайне ў ЗША]]. У наш час пачэснай з'яўляецца служба ў [[Армія ЗША|амерыканскай арміі]].

{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 19:06, 22 лютага 2017

Хо-чанк
Ho-chąąnk
Агульная колькасць 7300
Рэгіёны пражывання  ЗША
Мова чыверэ
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы місуры, атоэ, аява

Хо-чанк (саманазва: Ho-chąąnk, літаральна "вялікі голас"), раней вядомы як вінебага (патаватомі: Winnipego, Winnebago, літаральна "смуроднікі") — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Вісконсін, Небраска і Аява. Агульная колькасць (2017 г.) - 7 300 чал.[1]

Гісторыя

Продкі хо-чанк доўгі час насялялі заходні бераг возера Мічыган, дзе ўжо да прыхода еўрапейцаў сутыкнуліся з ціскам плямён алганкінаў. Першыя прамыя кантакты паміж імі і французскімі вандроўнікамі былі ўсталяваны ў 1634 г. Продаж французамі агнястрэльнай зброі алганкінам прывёў да ўзмацнення канфліктаў. У 1642 г. хо-чанк выгналі са сваіх зямель патаватомі, але пры гэтым згубілі некалькі сотняў воінаў. Далейшыя канфлікты і эпідэміі спрыялі хуткаму скарачэнню насельніцтва. У 1736 г. налічвалася толькі 700 чалавек.

Ужо ў XVIII ст. некаторыя групы хо-чанк мігрыравалі на захад сучасных ЗША і Канады. У 1825 г., 1827 г., 1832 г. заключаліся пагадненні з урадам ЗША, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі саступкамі з боку індзейцаў і вылучэннем новых тэрыторый з боку ЗША. У выніку паселішчы хо-чанк з'явіліся ў Мінесоце, Агая і Паўднёвай Дакоце. Частка хо-чанк адмовілася высяляцца з Вісконсіна, што прывяло да сутычак з амерыканскімі ваеннымі і добраахвотнікамі.

Перасяленні хо-чанк працягваліся да 1887 г., пакуль большасць гэтага народа не атрымала землі ўздоўж ракі Місуры. Многія абшчыннікі атрымлівалі яе ў прыватную маёмасць, а потым прадавалі белым фермерам. Такім чынам да I Сусветнай вайны хо-чанк пазбавіліся дзвю трацін сваёй зямельнай маёмасці. У 1934 г. хо-чанк Небраскі стварылі асабісты аўтаномны ўрад, прызнаны ўладамі ЗША. З 1947 г. развіваецца рух за правы. У 1962 г. пачала дзейнічаць праграма размеркавання зямлі, якая перадавалася ў агульнае карыстанне індзейцаў, што садзейнічала паляпшэнню эканамічнай сітуацыі.

Культура

Для традыцыйнай гаспадаркі хо-чанк быў уласцівы змяшаны характар. Важную ролю адыгрывала земляробства. Зямлю апрацоўвалі мужчыны, аднак галоўны клопат пра ўраджай ускладаўся на жанчын. Вырошчвалі кукурузу, тытунь, бабовыя, гарбузы. Жанчыны і дзеці таксама займаліся збіральніцтвам. У пачатку XX ст. збор чарніцаў і журавін меў камерцыйны характар.

Хаця тэрыторыі хо-чанк былі багатыя на футравых жывёл, яны ў меньшай ступені залежылі ад футравага гандлю, чым іх суседдзі-алганкіны. Паляванне з'яўлялася сезонным. Улетку групы мужчын накіроўваліся ў прэрыі на захад для палявання на бізонаў. Такая адыходніцкая здабыча стала магчымай у XVIII ст. дзякуючы асваенню конегадоўлі. Хо-чанк актыўна займаліся рыбалоўствам. Асаблівае значэнне меў лоў асятровых з дапамогай лукаў і дзідаў.

Тыпі

Асноўны від паселішча — вёска. Яны складаліся з доўгіх каркасных хацін, крытых карой, падобных на алганкінскія вігвамы. У цэнтры будавалася вялікая супольная хаціна. Ёй карысталіся для рэлігійных цырымоній, нарад і перагавораў. Улетку жылі ў часовых тыпі за межамі вёскі. Першапачаткова іх таксама крылі карой, але пазней шырока выкарыстоўваліся скура і тканіны. У нашы дні тыпі ўзводзяць толькі ў рытуальных мэтах.

Традыцыйная мужчынская вопратка складалася з вузкіх скураных штаноў і кашулі. Жанчыны апраналі тунікападобныя кашулі і спадніцы. Традыцыйны абутак — скураныя макасіны. Узімку карысталіся шырокімі снегаступамі. Мужчыны і жанчыны мелі доўгія валасы. Жанчынам забаранялася галіць галаву. Падчас вайны або рытуалаў мужчыны фарбавалі твар. У нашы дні народны строй уключае элементы еўрапейскай вопраткі, з'явіліся пацеркі і металічныя брошкі[2].

Першапачаткова хо-чанк падзяляліся на 12 патрылінейныя роды, якія аб'ядноўваліся ў 2 экзагамныя аб'яднанні родаў неба і родаў зямлі. Але падчас перасяленняў XIX ст. колькасць аб'яднанняў павялічвалася. Найбольш пачэснымі родамі лічыліся роды Мядзведзя і Грому. Кожны род меў асабістыя міфы аб паходжанні, табу, звычаі і цырымоніі. Звычайна ў кожнай вёсцы вылучаліся свае правадыры, найчасцей з родаў Мядзведзя і Грому. Правадыр ад рода Грому займаўся судом і рытуаламі, правадыр ад рода Мядзведзя — ваеннымі справамі. Аднак сустракаліся і выключэнні, калі правадыры з іншых родаў дасягалі поспеху дзякуючы асабістым здольнасцям і заслугам. У XIX - пачатку XX стст. амерыканскі ўрад прызначаў правадыроў, што займаліся размеркаваннем прыбыткаў і знешняй дапамогі. Гэта садзейнічала разбурэнню традыцыйнай сістэмы кіравання, але аўтарытэт прызначаных правадыроў ніколі не быў высокім.

Роды складаліся з пашыраных сем'яў. Яны ўзначальваліся мужчынамі, хаця жанчыны займалі дастаткова высокае становішча, захоўваўся адлік сваяцтва па мужчынскай і жаночай лініі. Пашыраныя сем'і мелі адзінае жытло, але знутры яно падзялялася на куты для кожнай нуклеарнай сям'і. Нуклеарныя сем'і ладзілі свой агмень для прыгатавання ежы.

Ідыяльнымі лічыліся шлюбы паміж прадстаўнікамі экзагамных аб'яднанняў, але яны маглі заключацца нават паміж блізкімі сваякамі. Маці лічыліся фармальна адказнымі за клопат пра малых дзяцей. Найчасцей іх выхаваннем займаліся больш старэйшыя дзеці або бабулі і дзядулі. Пасля сталення сацыялізацыяй юнакоў займаліся дзядькі або цёткі па лініі маці.

Перыяд полавага сталення для хлопчыкаў завяршаўся рытуальнымі іспытамі, што суправаджаліся мроямі. Яны вызначалі будучае становішча ў грамадстве. Напрыклад, мроі пра месяц значылі, што хлопчык належыў да жаночых духаў. Ён павінен быў апранацца і весці лад жыцця жанчыны, у далейшым уступаў у гомасексуальны шлюб. Дзяўчынкі лічыліся сталымі пасля першай менструацыі. Падчас менструальных цыклаў жанчыны жылі асобна, праходзілі рытуалы ачышчэння і мрояў.

Для мужчын асаблівае значэнне мела ваенная культура. Кожны мужчына лічыўся воінам manape. Многія хо-чанк прымалі ўдзел у Грамадзянскай вайне ў ЗША. У наш час пачэснай з'яўляецца служба ў амерыканскай арміі.

Зноскі

Спасылкі