Каміль Лотак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Gumruch (размовы | уклад)
Karel Kuklík, portrét Kamila Lhotáka, 60. léta.jpg
Радок 4: Радок 4:
|арыгінал імя = {{lang-cs|Kamil Lhoták}}
|арыгінал імя = {{lang-cs|Kamil Lhoták}}
|імя пры нараджэнні =
|імя пры нараджэнні =
|выява = Lhoták.jpeg
|выява = Karel Kuklík, portrét Kamila Lhotáka, 60. léta.jpg
|шырыня =
|шырыня =
|апісанне выявы =
|апісанне выявы =

Версія ад 02:16, 26 лютага 2017

Каміль Лотак
чэшск.: Kamil Lhoták
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 ліпеня 1912(1912-07-25)
Месца нараджэння Прага, Чэхаславакія
Дата смерці 22 кастрычніка 1990(1990-10-22) (78 гадоў)
Месца смерці Прага, Чэхаславакія
Грамадзянства  Чэхаславакія
Бацька Kamil Josef Lhoták[d][1][2]
Род дзейнасці графічны дызайнер, пісьменнік, мастак, дызайнер паштовых марак, ілюстратар, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр графіка, ілюстрацыя
Вучоба
Узнагароды
медаль «За заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камі́ль Ло́так (чэшск.: Kamil Lhoták; 25 ліпеня 1912, ПрагаЧэхаславакія — 22 кастрычніка 1990, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі мастак, кніжны ілюстратар і графік.

Біяграфія

У 1923 годзе Каміль Лотак паступае гімназію імя Алаіса Ірасека ў Празе, пасля заканчэння якой, нягледзячы на жаданне працягнуць навучанне ў Акадэміі мастацтваў, па патрабаванні дзеда па бацьку ідзе на юрыдычны факультэт. Тым не менш, малады студэнт працягвае займацца маляваннем; вялікае значэнне на фармаванне Лотака як мастака аказала творчасць такіх майстроў, як Ханс Арп, Альберта Джакамеці, Макс Эрнст, Паўль Клее, Ёзэф Шыма і іншых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва.

У 1938 годзе Каміль спалучаецца шлюбам з дзяўчынай-яўрэйкай Герце Гутавай, і на наступны год арганізуецца першая персанальная выстава Каміля Лотака ў галерэі «Бофор». У 1940 годзе Лотак становіцца членам таварыства «Гутарка мастакоў». У гады вайны мастак стварае сотні работ, ён — адзін з заснавальнікаў «Групы 42», першая выстава якой адбылася ў 1943 годзе.

У 1954 годзе мастак пачынае працаваць разам з пісьменнікам Адольфам Бранальдам. Сумесна яны ствараюць кнігу-альбом «Dědeček automobil» (Дзядуля-аўтамабіль). Ілюстрацыі ў ёй былі Каміля Лотака. На наступны год яны працуюць над выпускам фільма па гэтай кнізе. У 1960-я гады Лотак ажаніўся на мадэлі Ганне Эндрштовай. 1960—1970-я гады былі часам актыўнай мастацкай творчасці Лотака. Ён стварае карціны і ілюструе кнігі, удзельнічае ў розных выставах. У гэты перыяд у працах яго адчуваецца ўплыў мадэрнізму і оп-арта, у асаблівасці Роя Ліхтэнштэйна.

Каміль Лотак працягваў пісаць карціны аж да глыбокай старасці. Яго апошняе палатно, «Meteor padá do moře» (Метэор, які падае ў мора) датуецца 1990-м, годам смерці майстра.

Выбраныя выставы

  • 1967 — Дом чехословацкой культуры, Берлін
  • 1969 — Галерэя Малерштрассе, Вена
  • 1977 — Галерэя Кніга, Прага
  • 1980 — Дом мастака, Злін
  • 1986 — Гарадская галерэя Прагі, Прага
  • 1987 — Ратуша Старога горада, Прага.

Галерэя

Спасылкі

Літаратура

  • Augustin, L. H. (2000). Kamil Lhoták [чэшская]. Prague: Academia. ISBN 80-200-0818-7. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  1. Archiv hl. m. Prahy, Matrika oddaných fary Vršovice, sign. VRŠ O13b, s. 196 — Т. VRŠ O13b. — С. 196.
  2. Archiv hl. m. Prahy, Matrika narozených fary Bubeneč, sign. BBČ N33, s. 34 — Т. BBČ N33. — С. 34.
  3. Studenti pražských univerzit 1882–1945