Вігвам: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10: Радок 10:
Пасля з'яўлення ў XVII ст. [[Францыя|французскіх]] і [[Англія|англійскіх]] паселішчаў у Паўночнай Амерыцы іх жыхары таксама выкарыстоўвалі жытлы, падобныя на індзейскія. Англійскія вігвамы ўзгадваюцца пры апісанні [[Калонія Масачусецкага заліва|калоніі Масачусецкага заліва]]<ref>Гл.:[https://books.google.by/books?id=E_Vc69tkLjEC&dq=colonists+lived+wigwam&source=gbs_navlinks_s George Francis Dow, Every Day Life in the Massachusetts Bay Colony]</ref>.
Пасля з'яўлення ў XVII ст. [[Францыя|французскіх]] і [[Англія|англійскіх]] паселішчаў у Паўночнай Амерыцы іх жыхары таксама выкарыстоўвалі жытлы, падобныя на індзейскія. Англійскія вігвамы ўзгадваюцца пры апісанні [[Калонія Масачусецкага заліва|калоніі Масачусецкага заліва]]<ref>Гл.:[https://books.google.by/books?id=E_Vc69tkLjEC&dq=colonists+lived+wigwam&source=gbs_navlinks_s George Francis Dow, Every Day Life in the Massachusetts Bay Colony]</ref>.


Да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. змены ў ладзе жыцця прывялі да распаўсюджання еўрапейскіх тыпаў жытла сярод індзейцаў. Аднак нават у нашы дні вігвамы будуюць як часовае сезоннае жытло паляўнічых у [[Канада|Канадзе]], для [[рытуал]]ьных мэтаў або ў якасці забавы пры абслугоўванні [[турызм|турыстаў]].
Да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. змены ў ладзе жыцця прывялі да распаўсюджання еўрапейскіх тыпаў жытла сярод індзейцаў. Аднак нават у нашы дні вігвамы ўзводзяць як часовае сезоннае жытло паляўнічых у [[Канада|Канадзе]], для [[рытуал]]ьных мэтаў або ў якасці забавы пры абслугоўванні [[турызм|турыстаў]].


== Канструкцыя ==
== Канструкцыя ==

Версія ад 20:21, 3 сакавіка 2017

Вігвам пенабскот], крыты карою. Канада

Вігва́малган.: wīkwām, літаральна "жытло")[1], таксама вядмы як ве́ту (з мовы вампаноаг: wetu, "дом")[2] і вікія́пмесквакі: wikiyapi, "хаціна")[3] — аднакамернае жытло паўночнаамерыканскіх індзейцаў купалападобнай формы. Першапачаткова алганкіны называлі так розныя па тыпу хаціні, у тым ліку доўгія бервяныя дамы. З XVII ст. еўрапейскія каланісты ўжывалі гэта паняцце для ўсіх жылых будынкаў лясных індзейцаў усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Толькі ў XIX ст., калі адбылася навуковая сістэматызацыя, назва вігвам замацавалася за пэўным па форме тыпам жытла.

Гісторыя

Каталіцкая капліца ў форме вігвама на востраве Макінак

Відавочна, вігвам — адзін з найстаражытнейшых тыпаў жытла. Вігвамападобныя будынкі выяўлены археолагамі нават на тэрыторыі Еўропы (каля 11 000 гадоў таму)[4]. Даследаванне стаянак палеаіндзейцаў паказвае, што яны таксама карысталіся круглявымі хацінамі са слупом у цэнтры[5].

Алганкіны, што ў XVII ст. насялялі лясную зону ўсходняга ўзбярэжжа і Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі выкарыстоўвалі слова wīkwām адносна любога тыпу жытла. Прычым, яны будавалі самыя розныя па форме хаціны з розных матэрыялаў[6]. Каркасныя пабудовы ў форме купалу, дзе сцены адначасова з'яўляліся дахам, былі шырока распаўсюджаны ў плямён, што былі вымушаны сезонна перамяшчацца па пэўнай тэрыторыі, паколькі адначасова займаліся паляваннем і земляробствам. Нават тыя плямёны, што пад уздзеяннем еўрапейцаў пачыналі весці аселы лад жыцця, захоўвалі тыповую купалападобную канструкцыю, хаця стацыянарныя вігвамы патрабавалі лепшага ацяплення і часам — ваеннага ўмацавання.

Пасля з'яўлення ў XVII ст. французскіх і англійскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы іх жыхары таксама выкарыстоўвалі жытлы, падобныя на індзейскія. Англійскія вігвамы ўзгадваюцца пры апісанні калоніі Масачусецкага заліва[7].

Да пачатку XX ст. змены ў ладзе жыцця прывялі да распаўсюджання еўрапейскіх тыпаў жытла сярод індзейцаў. Аднак нават у нашы дні вігвамы ўзводзяць як часовае сезоннае жытло паляўнічых у Канадзе, для рытуальных мэтаў або ў якасці забавы пры абслугоўванні турыстаў.

Канструкцыя

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі