Вікіпедыя:Да перайменавання: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
== [[Марыйка Мартысевіч]] → [[Марыя Мартысевіч]] ==
== [[Марыйка Мартысевіч]] → [[Марыя Мартысевіч]] ==
Прапаноўваю ў назве зафіксаваць "афіцыйную" форму імя, якая выкарыстоўваецца на вокладках кніг і ў большасці публікацый. --[[Удзельнік:LexArt|LexArt]] ([[Размовы з удзельнікам:LexArt|размовы]]) 12:28, 7 сакавіка 2017 (+03)
Прапаноўваю ў назве зафіксаваць "афіцыйную" форму імя, якая выкарыстоўваецца на вокладках кніг і ў большасці публікацый. --[[Удзельнік:LexArt|LexArt]] ([[Размовы з удзельнікам:LexArt|размовы]]) 12:28, 7 сакавіка 2017 (+03)
: Калі "Марыйка" — не шырока распаўсюджаны псеўданім, то так, варта пераносіць, толькі тады яшчэ з імем па бацьку.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 12:32, 7 сакавіка 2017 (+03)


== [[Горад Якагама]] → [[Горад Ёкогама]] ==
== [[Горад Якагама]] → [[Горад Ёкогама]] ==

Версія ад 12:32, 7 сакавіка 2017

Прапаноўваю ў назве зафіксаваць "афіцыйную" форму імя, якая выкарыстоўваецца на вокладках кніг і ў большасці публікацый. --LexArt (размовы) 12:28, 7 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Калі "Марыйка" — не шырока распаўсюджаны псеўданім, то так, варта пераносіць, толькі тады яшчэ з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 12:32, 7 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Прапанова Сп. Paganetz, якую цалкам слушна адкаціў Maksim L., бо такія спрэчныя пытанні павінны вырашацца тут.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:52, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ад сябе дадам, спецыяліст па Японіі з мяне мякка кажучы ніякі, але Google Translate праслухоўваецца як Ёкогама.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:52, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Як кажуць самі японцы — іх справа. Беларуская назва павінна грунтавацца на беларусіх крыніцах, як то БелЭн ці адказ НАН. Увогуле, незразумела навошта выстаўлена "да перайменавання", бо згодна з крыніцамі і зноскамі "Якагама", а тое што розныя ўдзельнікі не гледзячы пераносяць на свой густ — іх асабістыя праблемы.--Artsiom91 (размовы) 13:01, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
А чаму Якагама і Яганэсбург ў прыведзеным прыкладзе з'яўляюцца выключэннямі, я напрыклад, не зразумеў. «як кажуць самі — іх справа»(sic!) — верна, менавіта таму большасць цывілізаванага свету кажуць Бабілон, а не Вавілон:) Хаця, што нам усе, мы свой ровар прыдумляць будзем.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:20, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ну, вось Вы тут штосьці выдумляць хочаце з "Ёкогамай". Астатнія задаволены адказам НАН, які лічаць аўтарытэтнай крыніцай. Для Вікіпедыі важна не правільнасць сама па сабе, а абгрунтаванасць аўтарытэтнымі крыніцамі.--Artsiom91 (размовы) 13:31, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Паважаны Сп. Artsiom91 добра, я згодзен з аўтарытэтнасцю НАН. У мяне пытанне, чаму Якагама і Яганэсбург ў прыведзеным прыкладзе з'яўляюцца выключэннямі? Атрымліваецца правіла адно, але адразу ў прыкладах, па нейкіх не вядомых прычынах пералік выключэнняў. На якой падставе гэтыя выключэнні?--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:37, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
У Правілах 2008 былі два пункты, якія ў нейкім сэнсе супярэчылі адзін аднаму, таму быў накіраваны запыт з просьбай патлумачыць, якім пунктам карыстацца. У адказе НАН сказана, што варта карыстацца такімсьці пунктам, і ў адпаведнасці з ім прыклады. Ніякіх выключэнняў няма, напісанні Якагама і Яганэсбург якраз у адпаведнасці з імі.--Artsiom91 (размовы) 13:42, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Не ведаю, чаму загаловак аўтарам артыкула быў абраны адзін, а ў прэамбуле загаловак зусім іншы. На мой погляд, неяк трэба вызначыцца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:53, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Шмат артыкулаў пра цэрквы ствараліся ананімамі, назвы, як разумею, браліся з энцыклапедычнага даведніка "Праваслаўныя храмы Беларусі", дзе "Свята-" для алфавітнага параду магло быць адброшана. Таіх артыкулаў можна яшчэ знайсці ў Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы без катэгорый. Трэба пераносіць згодна з існуючай практыкай, але лепш праверыць, як яна на самой справе правільна называецца — можа там яшчэ пару слоў трэба дадаць.--Artsiom91 (размовы) 09:08, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Святы Юрый і Святы Георгій - адна і тая ж асоба. Таму розніца ў назвах не крытычная, сэнс ад гэтага не мяняецца. У любым выпадку перасылка патрэбна. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:18, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Дабавіў спасылкі на сайты. Там царква названа Георгіеўскай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:25, 28 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Оскар

Маем Оскар 1934 і Оскар, кінапрэмія, 2017. І там і там — аб цырымоніі ўручэння за канкрэтны год. Трэба зрабіць аднастайна. Увогуле, мне ні той ні іншы варыянт не падабаецца, лепш было б неяк кшталту Кінапрэмія «Оскар» 2017.--Artsiom91 (размовы) 20:23, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Пераносьце смела. Тут няма ніякага канфлікту правапісу ці інтарэсаў. Адзінае што мусіць быць коска. Вось так: Кінапрэмія «Оскар», 2017. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:13, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Таму і не пераношу, што хтосьці думае, што з коскай лепш. Наконт коскі — яна ў нас выкарыстоўваецца для удакладнення. Коска мела б сэнс, калі кожны год уручалася нейкая новая прэмія, якую выпадкова ізноў назвалі "Оскар". Калі ж гэта штогадовае прадказальнае мерапрыемства з адзінага шэрагу, коску не ставім (як Чэмпіянат свету па футболе 2014), бо гэта ўжо не ўдакладненне, а частка назвы.--Artsiom91 (размовы) 21:19, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Вой не, давайце з коскай - Оскар, 2017. Суб'ектыўна: назва кароткамя, таму без коскі дата ўспрымаецца як частка гэтай назвы (як Боінг 747). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:02, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Так, таму мне проста "Оскар 2017" і не падабаецца. Ды і "Оскар", на мой погляд, не настолькі пазнавальная назва, каб без удакладнення кшталту "кінапрэмія" зразумець, што гэта кінапрэмія (асабліва калі каля яго незразумелы год стаіць).--Artsiom91 (размовы) 22:06, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Паводле правілаў наймення артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 17:04, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Мяркую, Партал — гэта не звычайны энцыклапедычны артыкул, а адмысловая навігацыйная старонка, таму Правілам для артыкулаў можа не падпарадкоўвацца. Мінск таксама без «горада»... І ўвогуле, у асноўнай прасторы без таго шмат яшчэ не па правілах названых артыкулаў, той жа гродзенец Аляксей Карпюк, да прыкладу з 2008 «вісіць». --Віт; размовы 17:16, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
ru:ВП:АПОЧЕМУИММОЖНО. --Artificial123 (размовы) 17:18, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Там зусім не пра гэта --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:52, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць. Парталы не падпарадкоўваюцца правілам наймення артыкулаў. Уласна, можна і перанесці, але неабходнасці такой на дадзены момант няма. Парталаў зараз не так шмат, цікавасці да іх мала, рэальных праблем (як то сартаванне, развязванне неадназначнасцяў, навігацыя пры пошуку) перайменаванне не вырашае. Таму не бачу неабходнасці штосьці мяняць.--Artsiom91 (размовы) 18:51, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Дзе сказана, што не падпарадкоўваюцца? --Artificial123 (размовы) 18:53, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Парталы — не артыкулы , а адмысловыя службовыя старонкі (а то так можна дайсці, што чарнавікі ў асабістай прасторы трэба з нейкімі правіламі пераносіць). Калі лічыце, што падпаракоўваюцца, пакажыце яўна правіла (ці хоць галасаванне), дзе гэта прапісана.--Artsiom91 (размовы) 19:48, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Дык няма ніякіх правілаў. Артыкул называцца Горад Гродна. Партал, што лагічна, называецца таксама, як і артыкул. Быццам усё лагічна. --Artificial123 (размовы) 20:37, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Таму і кажу — калі Вам вельмі хочацца, можна і перайменаваць. "Лагічна" кожны можа як хоча і дзе хоча прымяняць. Назва партала нічога прынцыпова не вырашае, чытаць яго ад гэтага больш не будуць і пісаць лепш таксама.--Artsiom91 (размовы) 21:09, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Домік vs Дамок

Маем Домік Пятра I, Полацк і Дамок Чэхава (ёсць і іншыя артыкулы з домік/дамок). Сэнс адзін і той жа, таму думаю варта вызначыцца з правільным напісаннем і перанесці.--Artsiom91 (размовы) 12:34, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Падтрымліваю. Дык якое абяром? --Artificial123 (размовы) 13:02, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал пытання Пытанне А чаму менавіта «Домік», а не «Дом»? І ўвогуле чаму «Дом»/«Домік»? Нешта, дзе не пагляджу, гаворка ідзе ці то пра Будынак, ці то пра музей.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:42, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Сапраўды, чаму... У польскай вікі дык увогуле «Музей Старога Полацка», ніякіх дамкоў--Віт; размовы 15:49, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Кот/каток, а не коцік, дом/дамок, а не домік, лоб/лабок, а не лобік. --Rymchonak (размовы) 14:59, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Коцік ([1]) і домік ([2]) - раўнапраўныя варыянты для слоў каток і дамок. "Лобік" таксама, дарэчы, зрэдку сустракаецца ў мастацкай літаратуры, як размоўны варыянт. Прычым, калі казаць пра дамок/домік, слова "дамок" размоўнае (гл. тут) і больш адпавядае мастацкаму стылю, а не энцыклапедычнаму. Таму варыянт "Домік Кагосьці" для энцыклапедыі гучыць лепш. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:54, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Зроблена, засталося толькі старую катэгорыю выдаліць.--Artsiom91 (размовы) 16:34, 25 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Як адзначыў спадар Artificial123, ва Украіне няма вёсак. Таму варта артыкулы з катэгорыі перанесці з "Вёска" ў "Сяло". Саму ж катэгорыю пры гэтым прапаную выдаліць, які некалі выдалілі Катэгорыя:Вёскі Беларусі, а ў артыкулах размяшчаць катэгорыі кшталту Катэгорыя:Населеныя пункты Ровенскай вобласці.--Artsiom91 (размовы) 19:57, 22 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Заслужаны працаўнік... → Заслужаны работнік...

У артыкулах аб ганаровых званнях часам ужываецца слова "працаўнік", прыкладам Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аднак у афіцыйных дакументах ужываецца "работнік", што і лагічна ("працаўнік" = "труженик", "работнік" = "работник", розны сэнс). Прапаную ўсе артыкулы/катэгорыі афіцыйных званняў перанесці з "працаўніка" ў "работніка" ("працаўнік сяла", аднак, можа застацца).--Artsiom91 (размовы) 21:29, 18 лютага 2017 (+03)[адказаць]

У адпаведнасці з чэшскім Bible benátská (Benátky — Венецыя). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:56, 20 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За --Kalinowski (размовы) 18:53, 20 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За. Віт, размовы 15:54, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «супраць» Супраць. Як яна можа быць Венецыянскай, калі яна называецца «Біблія чэшская» ў арыгінале!?--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:31, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
А Біблія Францыска Скарына называецца Бивлия руска, і што з таго? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:56, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Ну так усё правільна Сп. Уладзіслаў, у Вашым прыкладзе і няма розніцы: ці Біблія Скарыны, ці Біблія руская, бо Скарына быў «рускім», і валодаў «рускай» мовай, а таму ўдакладнення на якой мове была напісана Біблія Скарыны не патрэбна. У дадзеным выпадку Біблія чэшская, напісана на чэшскай мове, а выдадзена была ў Венецыі. У мяне вельмі вялікія сумневы, што для венецыянцаў Біблія на чэшскай мове мела хоць нейкае значэнне, як у рэлігійным, так і ў выдавецкім сэнсе.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:20, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Біблія венецыянская, бо надрукавана ў Венецыі, у адрозненне ад іншых (шматлікіх) чэшскіх выданняў, і менавіта пад такой назвай вядома навуцы. Усе чэшскія пераклады маюць сваю назву, якая паходзіць ад месца стварэння, месца захоўвання/выяўлення або ад імя стваральніка. І пакуль нідзе не дадумаліся надаваць ім новыя — Bible kralická, напрыклад, на ўсіх мовах Краліцкая. З рускім Скарынам увогуле не прасочвую ніякай логікі: існуюць Камплютэнская, Антверпенская, Парыжская, Лонданская Паліглоты напісаныя на лацінскай мове і створаныя ў адпаведных гарадах, якія ніяк не звязаны з гэтай мовай і не паказваюць на яе. Так і з Бібліяй Францыска Скарыны — яна называецца толькі таму, што гэтая назва выразна адрознівае яе ад усіх іншых Біблій. Ніякіх іншых падсэнсаў, напрыклад, указання на мову твора праз этнічную прыналежнасць Скарыны няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:47, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Пакуль Сімвал голасу «супраць» Супраць, непазнавальная назва. Трэба паглядзець у крыніцах (найперш на беларускай, затым на рускай мове, а таксама, калі атрымаецца, на англійскай, нямецкай, французскай мовах), магчыма, у цэлым нешта праясніцца, і тады можна будзе перанесці. Бо усё ж жывём мы не ў чэшскім кантэксце, і іх агульнапрынятыя назвы могуць быць зусім незнаёмыя нам. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:14, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]
І што ж звычайна робяць у нас з «незнаёмымі назвамі» з іншых культур? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:47, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Пакінута як ёсць. --Artificial123 (размовы) 13:03, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Прапанавана перанесці без тлумачэнняў.--Artsiom91 (размовы) 14:36, 18 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

У прынцыпе за, бо ў катэгорыі ўсе артыкулы пра войны з Маскоўскім княствам, але ж акрамя яго ВКЛ ваявала і з іншымі рускімі княствамі - у такім выпадку лагічна мець абедзве катэгорыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:15, 18 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За--Віт 16:55, 16 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Падрабязнасці ёсць на старонцы размоў.--Artsiom91 (размовы) 14:36, 18 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

Можна мне разжаваць сутнасць праблемы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:00, 18 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Сам не магу сказаць, я толькі перанёс у абмеркаванне з катэгорыі. Штосьці па прапанове знайшоў толькі на вышэйзгаданай старонцы размоў. Відаць, варта пытаць у самога намінатара.--Artsiom91 (размовы) 15:12, 18 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны, не прынцыпова па-мойму... Віт; размовы 14:36, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Не перанесена. --Artificial123 (размовы) 14:42, 27 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Архіў

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.