Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Спасылкі: clean up using AWB |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
| Імя пры нараджэнні = Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч |
| Імя пры нараджэнні = Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч |
||
| Псеўданімы = |
| Псеўданімы = |
||
| Дата нараджэння = |
| Дата нараджэння = |
||
| Месца нараджэння = |
| Месца нараджэння = |
||
| Дата смерці = |
| Дата смерці = |
||
| Месца смерці = |
| Месца смерці = |
||
| Грамадзянства = |
| Грамадзянства = |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
| Вікітэка = |
| Вікітэка = |
||
}} |
}} |
||
'''Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч''' ({{ДН|8|8|1912}}, [[Вёска Кулакі|в. Кулакі]], {{МН|Салігорскі раён|у Салігорскім раёне|}} Мінскай вобласці — {{ДС|18|1|1967}}) — беларускі |
'''Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч''' ({{ДН|8|8|1912}}, [[Вёска Кулакі, Салігорскі раён|в. Кулакі]], {{МН|Салігорскі раён|у Салігорскім раёне|}} Мінскай вобласці — {{ДС|18|1|1967}}) — беларускі {{празаік|СССР|Беларусі}}. |
||
== Біяграфічныя звесткі == |
== Біяграфічныя звесткі == |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
{{DEFAULTSORT:Чарнышэвіч Аркадзь}} |
{{DEFAULTSORT:Чарнышэвіч Аркадзь}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]] |
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]] |
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]] |
||
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] |
Версія ад 15:02, 16 сакавіка 2017
Аркадзь Чарнышэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч |
Дата нараджэння | 26 ліпеня (8 жніўня) 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1967[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская[2] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Творы ў Вікікрыніцах |
Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в. Кулакі, Салігорскі раён Мінскай вобласці — 18 студзеня 1967) — беларускі празаік.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям'ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў[3]. У 1940 завочна Скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954. З 1954 жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя.
Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць
Першае апавяданне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».
Творчасці Аркадзя Чарнышэвіча ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сялянскай псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітызм, багатая мова.[4]
Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).
Бібліяграфія
- Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.
Ушанаванне памяці
Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ А. Шыловіч (1997)
Літаратура
- Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970.
- Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8.
- Шыловіч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980. № 7.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.
Спасылкі
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі