Каманчы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24: Радок 24:
У [[1746]] г. іспанцы здолелі нанесці каманчам і ютам першае істотнае паражэнне<ref>[https://www.southernute-nsn.gov/history/chronology Chronology]</ref>. У [[1752]] г. юты заключылі мірнае пагадненне з Іспаніяй і фактычна выйшлі з саюзу з каманчамі. У [[1774]] г. і [[1779]] г. іспанскія ваенныя сілы зрабілі паспяховыя ваенныя рэйды супраць памежных груп каманчаў. У рэйдзе 1779 г. удзельнічалі апачы і юты. У [[1785]] г. тэхаскія каманчы былі вымушаны пагадзіцца на мірнае пагадненне з іспанцамі<ref>[https://nebula.wsimg.com/1a17e77c69c0df67e3b129bcbcf0af49?AccessKeyId=123DB9A7A1E77C0C9F16&disposition=0&alloworigin=1 Comanche Timeline]</ref>. Яно прапаноўвала выгоду ў выніку падтрымкі [[гандаль|гандлёвых]] зносін. Іспанскія каланісты абменьвалі [[рабства|рабоў]] і маёмасць, захопленыя каманчамі ў іншых плямён, на [[конь свойскі|канёў]], [[карова|кароў]], [[зброя|зброю]] і іншую еўрапейскую прадукцыю. У [[1747]] г. каманчы заключылі гандлёвае пагадненне з [[Францыя|французамі]]<ref>[https://tshaonline.org/handbook/online/articles/hcm16 MONTAGUE COUNTY]</ref>.
У [[1746]] г. іспанцы здолелі нанесці каманчам і ютам першае істотнае паражэнне<ref>[https://www.southernute-nsn.gov/history/chronology Chronology]</ref>. У [[1752]] г. юты заключылі мірнае пагадненне з Іспаніяй і фактычна выйшлі з саюзу з каманчамі. У [[1774]] г. і [[1779]] г. іспанскія ваенныя сілы зрабілі паспяховыя ваенныя рэйды супраць памежных груп каманчаў. У рэйдзе 1779 г. удзельнічалі апачы і юты. У [[1785]] г. тэхаскія каманчы былі вымушаны пагадзіцца на мірнае пагадненне з іспанцамі<ref>[https://nebula.wsimg.com/1a17e77c69c0df67e3b129bcbcf0af49?AccessKeyId=123DB9A7A1E77C0C9F16&disposition=0&alloworigin=1 Comanche Timeline]</ref>. Яно прапаноўвала выгоду ў выніку падтрымкі [[гандаль|гандлёвых]] зносін. Іспанскія каланісты абменьвалі [[рабства|рабоў]] і маёмасць, захопленыя каманчамі ў іншых плямён, на [[конь свойскі|канёў]], [[карова|кароў]], [[зброя|зброю]] і іншую еўрапейскую прадукцыю. У [[1747]] г. каманчы заключылі гандлёвае пагадненне з [[Францыя|французамі]]<ref>[https://tshaonline.org/handbook/online/articles/hcm16 MONTAGUE COUNTY]</ref>.


Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. каманчы здолелі паставіць пад кантроль вялізарныя тэрыторыі Вялікіх раўнін, у тым ліку заходні Тэхас, усход Нью-Мексіка, паўднёвы ўсход [[Штат Каларада|Каларада]], паўднёвы захад [[Штат Канзас|Канзаса]], захад [[Штат Аклахома|Аклахомы]]. У некаторых выпадках мясцовыя плямёны былі здольны эфектыўна супраціўляцца заваяванню. Так, у Канзасе яны былі спынены [[осэйдж]], у [[Штат Арызона|Арызоне]] — апачы. У многіх выпадках каманчы аддавалі перавагу часовым або шматгадовым саюзам. Напрыклад, у XVIII ст. яны супрацоўнічалі з [[паўні]]. Каля [[1805]] г. заключылі мір з каёва і іх саюзнікамі [[раўнінныя апачы|раўніннымі апачы]]. Пасля доўгага супрацьстаяння з [[шаены|шаенамі]] і [[арапаха]] ў [[1840]] г. заключылі з імі мірную дамову. Саюзніцкія адносіны ўключалі не толькі гандаль і супольныя ваенныя дзеянні, але і сумеснае выкарыстанне качавых тэрыторый. Саслабленне саюзніка давала нагоду для ваенных рэйдаў супраць яго. Так у першай трэці XIX ст. каманчы першымі сталі рабіць рэйды супраць пауні. Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Мексіка|Мексікі]] ў [[1821]] г. каманчы заключылі з новымі ўладамі былых іспанскіх калоній шэраг новых пагадненняў<ref>[http://www.dickshovel.com/ComancheTwo.html COMANCHE HISTORY Part Two]</ref>. Абяцанні шчодрых падарункаў з боку мексіканцаў не заўсёды выконваліся, таму рабаўніцкія рэйды супраць паўночных мексіканскіх штатаў ператварыліся ў правіла.
Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. каманчы здолелі паставіць пад кантроль вялізарныя тэрыторыі Вялікіх раўнін, у тым ліку заходні Тэхас, усход Нью-Мексіка, паўднёвы ўсход [[Штат Каларада|Каларада]], паўднёвы захад [[Штат Канзас|Канзаса]], захад [[Штат Аклахома|Аклахомы]]. У некаторых выпадках мясцовыя плямёны былі здольны эфектыўна супраціўляцца заваяванню. Так, у Канзасе яны былі спынены [[осэйдж]], у [[Штат Арызона|Арызоне]] — апачы. У многіх выпадках каманчы аддавалі перавагу часовым або шматгадовым саюзам. Напрыклад, у XVIII ст. яны супрацоўнічалі з [[паўні]]. Каля [[1805]] г. заключылі мір з каёва і іх саюзнікамі [[раўнінныя апачы|раўніннымі апачы]]. Пасля доўгага супрацьстаяння з [[шаены|шаенамі]] і [[арапаха]] ў [[1840]] г. заключылі з імі мірную дамову. Саюзніцкія адносіны ўключалі не толькі гандаль і супольныя ваенныя дзеянні, але і сумеснае выкарыстанне качавых тэрыторый. Саслабленне саюзніка давала нагоду для ваенных рэйдаў супраць яго. Так у першай трэці XIX ст. каманчы першымі сталі рабіць рэйды супраць паўні. Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Мексіка|Мексікі]] ў [[1821]] г. каманчы заключылі з новымі ўладамі былых іспанскіх калоній шэраг новых пагадненняў<ref>[http://www.dickshovel.com/ComancheTwo.html COMANCHE HISTORY Part Two]</ref>. Абяцанні шчодрых падарункаў з боку мексіканцаў не заўсёды выконваліся, таму рабаўніцкія рэйды супраць паўночных мексіканскіх штатаў ператварыліся ў правіла.


== Зноскі ==
== Зноскі ==

Версія ад 18:00, 24 сакавіка 2017

Каманчы
(Nömöne, Numunu)
Агульная колькасць 23330 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова каманчы
Рэлігія анімізм, політэізм, шаманізм, пеётызм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы юты, шашоны

Кама́нчы (саманазва: Nömöne, Numunu) — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома, Тэхас, Нью-Мексіка. Агульная колькасць (2010 г.) - 23 330 чал.[1]

Паходжанне

Каманчы адносяцца да юта-ацтэкскай моўнай групы народаў, якая сфарміравалася каля 4000 гадоў таму на памежжы сучасных ЗША і Мексікі. Першапачаткова яны ўяўлялі ўсходнюю частку шашонаў і насялялі ўсход сучаснага штата Ваёмінг. Каля 1700 г. каманчы асвоілі конегадоўлю і мігрыравалі на поўдзень. Далучэнне да каманчаў розных груп шашонаў адбывалася і ў больш позні час да 1830 г.[2]

Назва каманчы паходзіць з мовы ютаў (kɨmantsi) і значыць "ворагі"[3]. Самі каманчы завуць сябе Nömöne (літаральна "народ").

Гісторыя

Каманчы ўпершыню ўзгадваюцца ў іспанскіх хроніках у 1705 г.[4] У 1719 г. яны зрабілі ваенны рэйд на іспанскую калонію ў Нью-Мексіка[5].

У першай палове XVIII ст. каманчы ў саюзе з ютамі паспяхова ваявалі адначасова з іспанцамі, апачы і іншымі плямёнамі Вялікіх раўнін. У 1724 г. апачы панеслі паражэнне ў дзевяцідзённай бітве, пасля чаго кантралюемыя імі тэрыторыі стала памяньшаліся. У 1743 г., падчас пераследу апачы, каманчы трапілі ў Тэхас[6].

У 1746 г. іспанцы здолелі нанесці каманчам і ютам першае істотнае паражэнне[7]. У 1752 г. юты заключылі мірнае пагадненне з Іспаніяй і фактычна выйшлі з саюзу з каманчамі. У 1774 г. і 1779 г. іспанскія ваенныя сілы зрабілі паспяховыя ваенныя рэйды супраць памежных груп каманчаў. У рэйдзе 1779 г. удзельнічалі апачы і юты. У 1785 г. тэхаскія каманчы былі вымушаны пагадзіцца на мірнае пагадненне з іспанцамі[8]. Яно прапаноўвала выгоду ў выніку падтрымкі гандлёвых зносін. Іспанскія каланісты абменьвалі рабоў і маёмасць, захопленыя каманчамі ў іншых плямён, на канёў, кароў, зброю і іншую еўрапейскую прадукцыю. У 1747 г. каманчы заключылі гандлёвае пагадненне з французамі[9].

Да пачатку XIX ст. каманчы здолелі паставіць пад кантроль вялізарныя тэрыторыі Вялікіх раўнін, у тым ліку заходні Тэхас, усход Нью-Мексіка, паўднёвы ўсход Каларада, паўднёвы захад Канзаса, захад Аклахомы. У некаторых выпадках мясцовыя плямёны былі здольны эфектыўна супраціўляцца заваяванню. Так, у Канзасе яны былі спынены осэйдж, у Арызоне — апачы. У многіх выпадках каманчы аддавалі перавагу часовым або шматгадовым саюзам. Напрыклад, у XVIII ст. яны супрацоўнічалі з паўні. Каля 1805 г. заключылі мір з каёва і іх саюзнікамі раўніннымі апачы. Пасля доўгага супрацьстаяння з шаенамі і арапаха ў 1840 г. заключылі з імі мірную дамову. Саюзніцкія адносіны ўключалі не толькі гандаль і супольныя ваенныя дзеянні, але і сумеснае выкарыстанне качавых тэрыторый. Саслабленне саюзніка давала нагоду для ваенных рэйдаў супраць яго. Так у першай трэці XIX ст. каманчы першымі сталі рабіць рэйды супраць паўні. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мексікі ў 1821 г. каманчы заключылі з новымі ўладамі былых іспанскіх калоній шэраг новых пагадненняў[10]. Абяцанні шчодрых падарункаў з боку мексіканцаў не заўсёды выконваліся, таму рабаўніцкія рэйды супраць паўночных мексіканскіх штатаў ператварыліся ў правіла.

Зноскі

Спасылкі