Свята-Ушэсцеўская царква (Горкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выява
Радок 1: Радок 1:
'''Свята-Ушэсцеўская царква''' — праваслаўны храм у горадзе [[Горкі]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]].
'''Свята-Ушэсцеўская царква''' — праваслаўны храм у горадзе [[Горкі]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]].
[[File:Church in Horki2.jpg|thumb]]


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 16: Радок 17:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Commons|Category:Orthodox church of the Ascension of Jesus Christ in Horki}}
* * {{hram.by|106}}
* * {{hram.by|106}}
* {{radzima|}}
* {{radzima|}}

Версія ад 18:14, 28 сакавіка 2017

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1863 г. з цэглы паводле праекта архітэктара А. Каміконі пры Горацкім земляробчым вучылішчы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічная чатырохчасткавая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольных аб'ёмаў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіды. Сяродкрыжжа вянчае буйны цыліндрычны светлавы барабан з купальным пакрыццём. Другая вертыкальная дамінанта ў сілуэце будынка — 1-ярусная шатровая званіца, надбудавана над прытворам. Фасады завершаны закамарамі, крапаваны лапаткамі, арачнымі нішамі і круглымі разеткамі. Вузкія арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны пластычнымі кілепадобнымі ліштвамі. Уваход аформлены кілепадобным парталам.

Інтэр'ер

У інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, павялічаная на вышыню барабана і сферычнага купала, абапёртых цераз парусы на вуглавыя пілоны. Прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, асвятляюцца строенымі аконнымі праёмамі. Прамавугольная апсіда адкрыта шырокім арачным прасветам і вылучана трох'ярусным пазалочаным драўляным іканастасам, таксама выкананым у рэтраспектыўна-рускім стылі.

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі