Айтаска: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Айтаска '''Айтаска''' ({{lang-en|Lake Itasca}}) — невялікае ледавіковае во...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:32, 4 красавіка 2017

Айтаска

Айтаска (англ.: Lake Itasca) — невялікае ледавіковае возера ў ЗША. Размешчана ў акрузе Кліруотэр на паўночным захадзе штата Мінесота, на тэрыторыі парку Айтаска. Мае плошчу 4,4 км² і глыбіню 12 метраў, знаходзіцца на вышыні 450 м над узроўнем мора.

Возера створана каля 10 тыс. гадоў назад ледавіком. Прыкладна 50 % жыўлення возера — крыніцы, таксама ў возера ўпадае Нікалет-крык. Возера Айтаска лічыцца вытокам Місісіпі, найбуйнейшай ракі паўночнаамерыканскага кантынента.