Мусала: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Мусала '''Мусала''' ({{lang-bg|Мусала́}}) — вяршыня ў Балгарыі, у Рыл...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:44, 4 красавіка 2017

Мусала

Мусала (балг.: Мусала́) — вяршыня ў Балгарыі, у гарах Рыла, самая высокая на Балканскім паўвостраве (2925 м). Горналедавіковы рэльеф. Складзеная гранітамі. Метэастанцыя. Турызм, альпінізм.

Сярэднія гадавыя тэмпературы: −2.9 °C, сярэдняя тэмпература лютага — −12.0 °C, сярэдняя жніўня — 5,4 °C, абсалютная мінімальная тэмпература −31.2 °C, абсалютная максімальная тэмпература 18,7 °C. У сярэднім 254 дзён у годзе Мусала пакрыта снегам. Пераважаюць паўночна-заходнія вятры.

Горна-лугавыя глебы. Пакрыта ў асноўным альпійскай расліннасцю. У паўднёвай частцы масіва вяршыні знаходзяцца горныя пашы.