Мілк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|рака Мілк '''Мілк''' ({{lang-en|Milk River}}) — рака ў паўночнай частцы штат Манта...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:50, 5 красавіка 2017

рака Мілк

Мілк (англ.: Milk River) — рака ў паўночнай частцы штата Мантана, ЗША і ў паўднёвай частцы правінцыі Альберта, Канада. Трэці па даўжыні прыток ракі Місуры. Даўжыня — 1173 км; плошча басейна — 61 642 км².

Выток у Скалістых гарах, у акрузе Глейшэр, штат Мантана, за 34 км на поўнач ад горада Броўнінг, як зліццё вярхоўяў Мідлен-Форк (32 км) і Саўт-Форк (48 км). Цячэ спачатку ў паўночна-ўсходнім напрамку, перасякае дзяржаўную мяжу з Канадай, адхіляецца на ўсход і цячэ ўздоўж паўночнага ўскрайку пагоркаў Суітграс.