Дыфузная спазма стрававода: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
выява з ргп
Радок 1: Радок 1:
{{Хвароба||Name=Дыфузная спазма стрававода|Image=Esophageal spasm.jpg|Caption=схематычная выява спазмы стрававода|DiseasesDB=|ICD10={{МКБ10|K|22.4|}}|ICD9=|ICDO=|OMIM=|MedlinePlus=|eMedicineSubj=|eMedicineTopic=|MeshID=}}
{{Хвароба||Name=Дыфузная спазма стрававода|Image=Radiology 0012 Nevit.jpg|Caption=|DiseasesDB=|ICD10={{МКБ10|K|22.4|}}|ICD9=|ICDO=|OMIM=|MedlinePlus=|eMedicineSubj=|eMedicineTopic=|MeshID=}}
'''Дыфузная спазма стрававода''' — другое па распаўсюджанасці (пасля [[Ахалазія кардыі|ахалазіі кардыі]]) [[Парушэнні маторыкі стрававода|парушэнне маторыкі]] [[Стрававод чалавека|стрававода]]: наяўнасць моцных, без прапульсіўнасці, няўзгодненых скарачэнняў цягліц стрававода адначасова на розных узроўнях. Этыялогія невядомая.
'''Дыфузная спазма стрававода''' — другое па распаўсюджанасці (пасля [[Ахалазія кардыі|ахалазіі кардыі]]) [[Парушэнні маторыкі стрававода|парушэнне маторыкі]] [[Стрававод чалавека|стрававода]]: наяўнасць моцных, без прапульсіўнасці, няўзгодненых скарачэнняў цягліц стрававода адначасова на розных узроўнях. Этыялогія невядомая.



Версія ад 17:17, 9 красавіка 2017

Дыфузная спазма стрававода
МКХ-10 K22.4.22.4.
МКБ-10-КМ k22.4
МКХ-9 530.5
DiseasesDB 32060
MedlinePlus 000289
MeSH D015155
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыфузная спазма стрававода — другое па распаўсюджанасці (пасля ахалазіі кардыі) парушэнне маторыкі стрававода: наяўнасць моцных, без прапульсіўнасці, няўзгодненых скарачэнняў цягліц стрававода адначасова на розных узроўнях. Этыялогія невядомая.

Сімптомы і плынь

Сімптомы могуць з'явіцца ў любым узросце, але найчасцей на хваробу пакутуюць асобы пасля 40 гадоў. Характэрны боль у грудной клетцы, часцей за ўсё за грудзінай, і дысфагія. Боль можа ўзнікаць з першымі порцыямі ежы, але часам і незалежна ад прыёмаў ежы. Дысфагія можа прывесці да недаядання.

Дыягностыка

Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу стрававода пасля ўвядзення кантраснага рэчыва (парушэнне праходжання кантраснага рэчыва, выгляд «лейцара», вельмі моцныя спазмы могуць нагадваць дывертыкулы) і манаметрыя стрававода. Заўсёды варта выканаць эндаскапічнае даследаванне для выключэння арганічных прычын дысфагіі і адпаведныя абследванні, каб выключыць ішэмічную хваробу сэрца.

Лячэнне

Фармакалагічнае — як пры ахалазіі — выкарыстанне блакатараў кальцыевых каналаў (ніфедыпін) або нітратаў (нітрагіцэрын, ізасарбіда дынітрат). Многія пацыенты маюць патрэбу ў зніжэнні сакрэцыі страўнікавай кіслаты з дапамогай інгібітару пратоннай помпы (амепразол). Перавагі аператыўнага лячэння не ўстаноўлена.

Літаратура

  • Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.