Багдан Андрэевіч Рудзюк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Футбаліст | імя = Багдан Рудзюк | поўнае імя = Багдан Андрэевіч Рудзюк | выява...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:45, 10 красавіка 2017

Футбол
Багдан Рудзюк
Поўнае імя Багдан Андрэевіч Рудзюк
Нарадзіўся 19 красавіка 1994(1994-04-19)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 192 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дняпро
Маладзёжныя клубы
2009 Сцяг Украіны Геліяс (Харкаў)
2010 — 2011 Сцяг Украіны Усход (Харкаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2011 Сцяг Украіны Стаханаў
2012 Сцяг Украіны Шчасце
2012 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 0 (0)
2013 — 2014 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 0 (0)
2015 Сцяг Славакіі Бодва (Молдава над Бодваў) 13 (2)
2015 Сцяг Славакіі Попрад 0 (0)
2016 Сцяг Славакіі Рымаўска Собата 12 (0)
2016 Сцяг Беларусі Слуцк 10 (0)
2017 — Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 09.04.2017.

Багдан Рудзюк (нар. 19 красавіка 1994, Пакатыліўка, Харкаўская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва.

Клубная кар'ера

На юнацкім узроўні выступаў за харкаўскія «Геліяс» і «Усход». Пазней некаторы час гуляў на аматарскім узроўні, выступаў за моладзевыя склады сімферопальскай «Таўрыі» і луганскай «Зары».

З 2015 гда выступаў у другім дывізіёне Славакіі за клубы «Бодва», «Попрад» і «Рымаўска Собата». У ліпені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Саў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў случан, аднак па заканчэнні сезону ў лістападзе 2016 года пакінуў каманду[4].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5].

Зноскі

Спасылкі