Маўленне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:
Паводле сэнсавай структуры адрозніваецца маўленне інтэлектуальнае, лагічнае, змястоўнае, асэнсаванае, пустое, блытанае. Адна з асноўных прыкметаў маўлення — яго індывідуальнасць. У розных сацыяльных сферах з'явы яго тыпізуюцца, утвараюць адносна самастойныя сістэмы — функцыянальныя стылі.
Паводле сэнсавай структуры адрозніваецца маўленне інтэлектуальнае, лагічнае, змястоўнае, асэнсаванае, пустое, блытанае. Адна з асноўных прыкметаў маўлення — яго індывідуальнасць. У розных сацыяльных сферах з'явы яго тыпізуюцца, утвараюць адносна самастойныя сістэмы — функцыянальныя стылі.


Маўленне рэгулюецца, галоўным чынам, левым паўшар'ем [[галаўны мозг|галаўнога мозга]]. Зоны кары, адказныя за разуменне сэнсу маўлення, размешчаны ў скроневай долі. Пры парушэнні іх работы (напрыклад, у выніку [[інсульт]]у) чалавек траціць здольнасць адрозніваць, пазнаваць словы, у выніку чаго страчваецца і здольнасць да асэнсаванага маўлення. У лобнай долі галаўнога мозга размешчаны вобласці, якія забяспечваюць вымаўленне слоў. Пры іх пашкоджанні чалавек не можа сказаць ніводнага слова, хаця разумее іх сэнс.
Маўленне рэгулюецца, галоўным чынам, левым паўшар'ем [[галаўны мозг|галаўнога мозга]]. Зоны кары, адказныя за разуменне сэнсу маўлення, размешчаны ў скроневай долі. Пры парушэнні іх работы (напрыклад, у выніку [[інсульт]]у) чалавек траціць здольнасць адрозніваць, пазнаваць словы, у выніку чаго страчваецца і здольнасць да асэнсаванага маўлення. У лобнай долі галаўнога мозга размешчаны вобласці, якія забяспечваюць вымаўленне слоў. Пры іх пашкоджанні чалавек не можа сказаць ніводнага слова, хаця разумее іх сэнс ([[немата]]).


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 08:32, 10 красавіка 2017

Маўленне

Маўленне — канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасоблена ў вуснай ці пісьмовай форме. Адзін з відаў камунікатыўнай дзейнасці чалавека.

Маўленне мае індывідуальны характар, эмацыянальную афарбоўку, адлюстроўвае прафесійнае майстэрства, культуру і інтэлект.

Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне. Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне. Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі і фарміруецца на аснове знешняга маўлення ў дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў.

Вуснае маўленне на беларускай мове характарызуецца больш павольным тэмпам у параўнанні, напрыклад, з маўленнем на рускай і ўкраінскай мовах. У ім адлюстроўваюцца індывідуальныя і сацыялінгвістычныя асаблівасці, псіха-фізіялагічны, эмацыйны стан асобы, якая гаворыць, яе стаўленне да субяседніка, камунікатыўная задача, таму яно мае шматлікія вызначэнні: экспрэсіўнае, эмацыйнае, шчырае, далікатнае, ліслівае і інш. Застаючыся камунікатыўным, «знешняе» маўленне можа выконваць адначасова розныя дадатковыя функцыі (паэтычную, этычную, магічную, намінатыўную і інш.), у якіх яно набывае спецыфічныя заканамернасці ўнутранай арганізацыі, што дазваляе гаварыць пра паэтычнае, магічнае і іншае маўленне.

Паводле сэнсавай структуры адрозніваецца маўленне інтэлектуальнае, лагічнае, змястоўнае, асэнсаванае, пустое, блытанае. Адна з асноўных прыкметаў маўлення — яго індывідуальнасць. У розных сацыяльных сферах з'явы яго тыпізуюцца, утвараюць адносна самастойныя сістэмы — функцыянальныя стылі.

Маўленне рэгулюецца, галоўным чынам, левым паўшар'ем галаўнога мозга. Зоны кары, адказныя за разуменне сэнсу маўлення, размешчаны ў скроневай долі. Пры парушэнні іх работы (напрыклад, у выніку інсульту) чалавек траціць здольнасць адрозніваць, пазнаваць словы, у выніку чаго страчваецца і здольнасць да асэнсаванага маўлення. У лобнай долі галаўнога мозга размешчаны вобласці, якія забяспечваюць вымаўленне слоў. Пры іх пашкоджанні чалавек не можа сказаць ніводнага слова, хаця разумее іх сэнс (немата).

Літаратура

  • Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Шаблон:Psy-stub