Эазінафільнае запаленне стрававода: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы артыкул
 
дадаў эндаскапію
Радок 7: Радок 7:


== Дыягностыка ==
== Дыягностыка ==
* Лабараторныя даследаванні: невялікая [[эазінафілія]] перыферычнай крыві ў 5-50% хворых, у ~70% павышаны агульны ўзровень IgE ў крыві, а таксама спецыфічных для харчовых і аэразольных алергенаў IgE.
* Лабараторныя даследаванні: невялікая [[эазінафілія]] перыферычнай крыві ў 5-50% хворых, у ~70% павышаны агульны ўзровень IgE ў крыві, а таксама спецыфічных для харчовых і аэразольных алергенаў IgE.[[Файл:Multi ring esophagus.jpg|міні|Эндаскапічны вобраз ЭЗС. Відочныя характэрыстычныя кольцы слізістай абалонкі.]]
* [[Эндаскапія]]: кругавыя зморшчыны, кольцы слізістай абалонкі (вобраз [[Трахея|дырхі]]), падоўжныя разоры, камякі, налёты белага колеру, адсутнасць судзінкавага малюнка, гіперэмія і набраканне слізістай абалонкі, пры запушчанай хваробе - стэнозы. Нармальны вобраз слізістай абалонкі стрававода (у 10% хворых) не выключае ЭЗС.
* [[Эндаскапія]]: кругавыя зморшчыны, кольцы слізістай абалонкі (вобраз [[Трахея|дырхі]]), падоўжныя разоры, камякі, налёты белага колеру, адсутнасць судзінкавага малюнка, гіперэмія і набраканне слізістай абалонкі, пры запушчанай хваробе - стэнозы. Нармальны вобраз слізістай абалонкі стрававода (у 10% хворых) не выключае ЭЗС.
* Гісталагічныя даследаванні: біяптаты (2-4) для гісталагічных даследаванняў дыстальнай і праксімальнай часткі стрававода выяўляюць наяўнасць эазінафілаў у [[Нутракрытніца|нутракрытніцы]] і іншых абшарах сценкі стрававода, наяўнасць эазінафільных мікраабсцэсаў, пашырэнне міжкаморкавых прастор, гіпертрафію і падаўжэнне музкоў базальнай мембраны, а таксама фіброз базальнай мембраны слізістай абалонкі.
* Гісталагічныя даследаванні: біяптаты (2-4) для гісталагічных даследаванняў дыстальнай і праксімальнай часткі стрававода выяўляюць наяўнасць эазінафілаў у [[Нутракрытніца|нутракрытніцы]] і іншых абшарах сценкі стрававода, наяўнасць эазінафільных мікраабсцэсаў, пашырэнне міжкаморкавых прастор, гіпертрафію і падаўжэнне музкоў базальнай мембраны, а таксама фіброз базальнай мембраны слізістай абалонкі.

Версія ад 01:52, 11 красавіка 2017

Эазінафільнае запаленне стрававода
Гісталагічны вобраз ЭЗС (гематаксілін-эазін).
Гісталагічны вобраз ЭЗС (гематаксілін-эазін).
МКХ-10 K20.20.
МКБ-10-КМ K20.0 і K20
МКХ-9 530.13530.13
МКБ-9-КМ 530.13[1][2]
OMIM 610247 і 613412
MedlinePlus 007717
eMedicine article/1610470 
MeSH D057765
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эазінафільнае запаленне стрававода (эазінафільны эзафагіт) — хранічнае аўтаімуннае захворванне стрававода, выкліканае харчовымі і аэразольнымі алергенамі. Клінічна аб'яўляецца сімптомамі дысфункцыі стрававода, а гісталагічна - запаленчай інфільтрацыяй сценкі стрававода з перавагай эазінафілаў. У 50% хворых на ЭЗС назіраюцца атапічныя захворванні: дыхавіца, алергічны рыніт, атапічны дэрматыт, IgE-залежныя харчовыя алергіі.

Клінічны вобраз

Скаргі хворага неспецыфічныя і могуць з узростам змяняцца. У дзяцей дамінуюць складанасці падчас кармлення, адмовы ад прыёму ежы, а таксама тармажэнне прыросту масы цела і росту; у дарослых - дысфагія і эпізоды захрасання кавалкамі ежы. Характэрнымі рысамі ЭЗС з'яўляюцца пазбяганне прадуктаў харчавання, якія ствараюць праблемы з глытаннем і працяглы час перажоўвання. Хворы спажывае шмат вады падчас прыёму ежы. Могуць назірацца боль за грудзінай і сімптомы страўнікава-страваводнага рэфлюксу.

Дыягностыка

  • Лабараторныя даследаванні: невялікая эазінафілія перыферычнай крыві ў 5-50% хворых, у ~70% павышаны агульны ўзровень IgE ў крыві, а таксама спецыфічных для харчовых і аэразольных алергенаў IgE.
    Эндаскапічны вобраз ЭЗС. Відочныя характэрыстычныя кольцы слізістай абалонкі.
  • Эндаскапія: кругавыя зморшчыны, кольцы слізістай абалонкі (вобраз дырхі), падоўжныя разоры, камякі, налёты белага колеру, адсутнасць судзінкавага малюнка, гіперэмія і набраканне слізістай абалонкі, пры запушчанай хваробе - стэнозы. Нармальны вобраз слізістай абалонкі стрававода (у 10% хворых) не выключае ЭЗС.
  • Гісталагічныя даследаванні: біяптаты (2-4) для гісталагічных даследаванняў дыстальнай і праксімальнай часткі стрававода выяўляюць наяўнасць эазінафілаў у нутракрытніцы і іншых абшарах сценкі стрававода, наяўнасць эазінафільных мікраабсцэсаў, пашырэнне міжкаморкавых прастор, гіпертрафію і падаўжэнне музкоў базальнай мембраны, а таксама фіброз базальнай мембраны слізістай абалонкі.

Дыягнастычныя крытэры ЭЗС (AGG 2013)

  1. сімптомы з'яўляюцца скуткам дысфункцыі стрававода;
  2. у біяптатах з стрававода выяўляецца запаленне з наяўнасцю >15 эазінафілаў у п / б (павелічэнне х 400);
  3. эазінафільнае запаленне абмежавана выключна да стрававода і ўтрымліваецца, не гледзячы на лячэнне ІПП;
  4. выключаны іншыя прычыны эазінафіліі стрававода.

Дыферэнцыяльная дыягностыка

  1. гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба;
  2. іншыя прычыны дысфагіі;
  3. іншыя прычыны эазінафіліі стрававода:

Лячэнне

Дыета

Перш за ўсё, належыць ацаніць мэтазгоднасць элімінацыйнай дыеты:

  1. элементная дыета - дыетычнае харчаванне, вырабленае вытворчым шляхам; добра збалансаванае, ачышчанае ад алергенаў, але пацыенты могуць яе не талераваць з-за смаку.
  2. эмпірычная гіпаалергенная дыета - грунтуецца на элімінацыі найбольш частых харчовых алергенаў, у тым ліку малака, яек, рыбы, арэхаў, соі і пшаніцы
  3. мэтанакіраваная элімінацыйная дыета - падабраная згодна індывідуальным патрэбам і магчымасцям пацыента на падставе анамнэзу і вынікаў алергічных тэстаў.

Фармакалагічнае лячэнне

  1. ІПП: добрая рэакцыя стасуецца ў дыферэнцыяльнай дыягностыцы, але таксама лячэнне ІПП змяншае інтэнсіўнасць сімптомаў у часткі хворых;
  2. ГКС мясцовага дзеяння: з'яўляюцца прэпаратамі з выбару. Адсутнічаюць прэпараты спецыфічныя для ЭЗС: выкарыстоўваюцца прэпараты аэразольных ГКС: будэсонід або флютыказон. Непажаданыы эфект - кандыдоз стрававода. У хворых без адказу на стандартнае 8-тыгаднёвае лячэнне можна падоўжыць тэрапію з большымі меркамі прэпаратаў.
  3. ГКС агульнага дзеяння: найбольш эфектыўныя, але, ў сувязі са значнымі пабочнымі дзеяннямі, зарэзерваваныя для хворых з цяжкімі сімптомамі, якія патрабуюць хуткага асягнення клінічнага паляпшэння, або не адказалі на іншае лячэнне. У большасці хворых назіраецца стэроідазалежнасць - пасля адмены ГКС сімптомы вяртаюцца. Стандартная мерка прэднізалона складае 1-2 мг / кг / дз.

Прагноз

ЭЗС з'яўляецца хранічнай хваробай: поўнае знікненне сімптомаў магчыма, але ў большасці хворых назіраецца толькі памяншэнне інтэнсіўнасці сімптомаў. Спыненне лячэння можа выклікаць рэцыдыў.

Літаратура

  • Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.
  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.