Дыфузная спазма стрававода: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Aleksksprw (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
Aleksksprw (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
* {{кніга|аўтар=Gajewski, Piotr|загаловак=Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017|выдавецтва=Elsevier|год=2016|старонак=1535|isbn=978-83-7430-491-7}} |
* {{кніга|аўтар=Gajewski, Piotr|загаловак=Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017|выдавецтва=Elsevier|год=2016|старонак=1535|isbn=978-83-7430-491-7}} |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
|||
[[Катэгорыя:Гастраэнтэралогія]] |
[[Катэгорыя:Гастраэнтэралогія]] |
Актуальная версія на 02:29, 11 красавіка 2017
Дыфузная спазма стрававода | |
---|---|
МКХ-10 | K22.4. |
МКБ-10-КМ | k22.4 |
МКХ-9 | 530.5 |
DiseasesDB | 32060 |
MedlinePlus | 000289 |
eMedicine | med/743 |
MeSH | D015155 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыфузная спазма стрававода — другое па распаўсюджанасці (пасля ахалазіі кардыі) парушэнне маторыкі стрававода: наяўнасць моцных, без прапульсіўнасці, няўзгодненых скарачэнняў цягліц стрававода адначасова на розных узроўнях. Этыялогія невядомая.
Сімптомы і плынь[правіць | правіць зыходнік]
Сімптомы могуць з'явіцца ў любым узросце, але найчасцей на хваробу пакутуюць асобы пасля 40 гадоў. Характэрны боль у грудной клетцы, часцей за ўсё за грудзінай, і дысфагія. Боль можа ўзнікаць з першымі порцыямі ежы, але часам і незалежна ад прыёмаў ежы. Дысфагія можа прывесці да недаядання.
Дыягностыка[правіць | правіць зыходнік]
Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу стрававода пасля ўвядзення кантраснага рэчыва (парушэнне праходжання кантраснага рэчыва, выгляд «лейцара», вельмі моцныя спазмы могуць нагадваць дывертыкулы) і манаметрыя стрававода. Заўсёды варта выканаць эндаскапічнае даследаванне для выключэння арганічных прычын дысфагіі і адпаведныя абследванні, каб выключыць ішэмічную хваробу сэрца.
Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]
Фармакалагічнае — як пры ахалазіі — выкарыстанне блакатараў кальцыевых каналаў (ніфедыпін) або нітратаў (нітрагіцэрын, ізасарбіда дынітрат). Многія пацыенты маюць патрэбу ў зніжэнні сакрэцыі страўнікавай кіслаты з дапамогай інгібітару пратоннай помпы (амепразол). Перавагі аператыўнага лячэння не ўстаноўлена.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.