Дысфагія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{хвароба|Name=Дысфагія|Field=Gastroenterology|ICD10={{ICD10|R|13||r|10}}|ICD9={{ICD9|438.82}}, {{ICD9|787.2}}|ICDO=|Image=|Caption=|OMIM=|Medlin...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22: Радок 22:


=== Дадатковыя метады даследавання ===
=== Дадатковыя метады даследавання ===
# [[эндаскапія]] верхніх аддзелаў стрававальнага тракта - неабходная ў дыягностыцы дысфагіі стрававода, дае магчымасць выканання [[Біяпсія|біяпсіі]] для гісталагічных даследаванняў з макраскапічна змененых месцаў;
# [[эндаскапія]] верхніх аддзелаў стрававальнага тракту - неабходная ў дыягностыцы дысфагіі стрававода, дае магчымасць выканання [[Біяпсія|біяпсіі]] для гісталагічных даследаванняў з макраскапічна змененых месцаў;
# [[Рэнтгенаграфія|рэнтгеналагічнае даследаванне]] горла і стрававода пасля ротавага ўвядзення кантраснага рэчыва - дыягностыка прычын ротаглыткавай дысфагіі (флюораскапічнае даследаванне акта глытання) і парушэнняў маторыкі стрававода;
# [[Рэнтгенаграфія|рэнтгеналагічнае даследаванне]] горла і стрававода пасля ротавага ўвядзення кантраснага рэчыва - дыягностыка прычын ротаглыткавай дысфагіі (флюораскапічнае даследаванне акта глытання) і парушэнняў маторыкі стрававода;
# [[манаметрыя стрававода]] - дадатковае даследаванне, прыдатнае ў дыягностыцы функцыянальных парушэнняў ніжняй страваводнай сціскальніцы;
# [[манаметрыя стрававода]] - дадатковае даследаванне, прыдатнае ў дыягностыцы функцыянальных парушэнняў ніжняй страваводнай сціскальніцы;
Радок 32: Радок 32:


[[Катэгорыя:Гастраэнтэралогія]]
[[Катэгорыя:Гастраэнтэралогія]]
[[Катэгорыя:Парушэнні маторыкі страваводу]]
[[Катэгорыя:Парушэнні маторыкі стрававода]]
[[Катэгорыя:Захворванні страўнікава-кішачнага тракту]]
[[Катэгорыя:Захворванні страўнікава-кішачнага тракту]]



Версія ад 13:14, 11 красавіка 2017

Дысфагія
МКХ-10 R13.13.
МКХ-9 438.82438.82, 787.2787.2
DiseasesDB 17942
MedlinePlus 003115
eMedicine pmr/194 
MeSH D003680
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дысфагія — парушэнне глытання, якое аб'яўляецца цяжкасцямі ў кшталтаванні харчовага кома і перамяшчэнні яго ў кірунку горла, цяжкасцямі на пачатку глытальных рухаў (ротаглыткавая дысфагія), або цяжкасцямі ў перамяшчэнні кома праз стрававод ў страўнік (страваводная дысфагія). Акрамя таго, адрозніваюць функцыянальную дысфагію, пры якой не выступаюць важныя арганічныя прычыны і ўзаемасувязь з сімптомамі кіслотнага страўнікава-страваводнага рэфлюксу. Найбольш характэрыстычныя сімптомы дысфагіі — пачуццё залягання кома за грудзінай, распіранне, ціск у грудной клетцы і/або пачуццё затрымання ежы ў страваводзе. Дысфагія можа суправаджацца болем, звязаным з глытаннем (адынафагія).

Прычыны

Прычыны ротаглыткавай дысфагіі

  1. структурныя змены - запаленне (слізістай абалонкі поласці рота, горла і мігдалін, абсцэс, пранцы), наватвор (горла, языка, дна поласці рота), ціск звонку (валляк, павелічэнне лімфатычных вузлоў), цяжкія дэгенератыўныя змены хрыбетніцы, іншародныя целы;
  2. нервова-цягліцавыя парушэнні - часцей за ўсё цэрэбраваскулярныя захворванні (малакроўны інсульт, эмбалія, унутрымозгавы крывацёк), бульбарны і псеўдабульбарны сіндром, пухліны галаўнога мозгу, посттраўматычныя змены; радзей табес, дэгенератыўныя захворванні нервовай сістэмы, пазапірамідныя сіндромы (хвароба Паркінсона, харэя Генцінгтона, познія дыскінезіі), перыферычная неўрапатыя (на фоне цукровага дыябету, саркаідоза, сіндрома Шэгрэна, амілаідоза), сістэмныя захворванні злучальнай тканкі (сістэмная склерадэрмія, сістэмная чырвоная ваўчанка, дэрматаміазіт), сіндром Гійена-Барэ, діфцярык, батулізм, поліяміеліт, міястэніі і міястэнічныя сіндромы, міяпатыі.

Прычыны страваводнай дысфагіі

  1. звужэнне стрававода (выяўляецца, калі шырыня прасвету ≈12 мм) - часцей за ўсё рак стрававода і кардыяльнага аддзела страўніка, ускладненні ГЭРХ; радзейшыя прычыны - вывараці стрававода (напр. вывараць Цэнкера), стэноз пасля апёкаў з'едлівымі рэчывамі, лекаў (напр. KCl, саліцылатаў), стэноз пасля прамянёвай тэрапіі новаўтварэнняў акаліцы стрававода, іншароднае цела, гаенне пролежняў пасля працяглага прымянення носастраўнікавага шчупеня;
  2. парушэнні маторыкі - ахалазія, дыфузная спазма стрававода, сістэмная склерадэрмія, цукровы дыябет, хвароба Шагаса, ЛС (нітраты, блакатары кальцыевых каналаў, эстрагены, метылаксантыны);
  3. сціск стрававода - ган мітральнай затамкі, загрудзінны валляк, пухліны міжсцення і дыхнікаў, калястраўнікавыя кілы, стан пасля кардыяхірургічнай і таракальнай аперацыі.

Дыягностыка

Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае абследаванне

Падчас суб'ектыўнага і аб'ектыўнага абследавання належыць вызначыць, ці прычынай дысфагіі з'яўляецца:

  1. ротаглыткавая фаза - існуюць цяжкасці ў кшталтаванні харчовага кома і перамяшчэнні яго ў кірунку горла, а таксама цяжкасці ў пачатку глытання вадкасцяў і цвёрдай ежы, якія могуць суправаджацца сухім кашлем, выліваннем ежы праз нос, пяршэннем у горле, чыханнем, слёзавыдзяленнем;
  2. страваводная фаза - адчуванне перашкоды падчас глытання (звычайна спачатку цвёрдай ежы), распірання або ціску ў грудной клетцы, ваніты, кашаль і адхаркванне, часам боль пры глытанні.

Дадатковыя метады даследавання

  1. эндаскапія верхніх аддзелаў стрававальнага тракту - неабходная ў дыягностыцы дысфагіі стрававода, дае магчымасць выканання біяпсіі для гісталагічных даследаванняў з макраскапічна змененых месцаў;
  2. рэнтгеналагічнае даследаванне горла і стрававода пасля ротавага ўвядзення кантраснага рэчыва - дыягностыка прычын ротаглыткавай дысфагіі (флюораскапічнае даследаванне акта глытання) і парушэнняў маторыкі стрававода;
  3. манаметрыя стрававода - дадатковае даследаванне, прыдатнае ў дыягностыцы функцыянальных парушэнняў ніжняй страваводнай сціскальніцы;
  4. рН-метрыя стрававода - неабходная для выключэння ГЭРХ і дыягностыкі функцыянальнай дысфагіі.

Літаратура

  • Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika — mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.
  • Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў: для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі. — Чатыры чвэрці, 2013. — 208 с. — ISBN 978-985-7058-13-6.