Друцк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінкі
Радок 15: Радок 15:
Час і прычыны канца існавання горада невядомыя<ref name=Alekseev/>. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.<ref name=Alekseev>Аляксееў.</ref>. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.<ref>Паводле думкі [[М. Ткачоў|М. Ткачова]].</ref>.
Час і прычыны канца існавання горада невядомыя<ref name=Alekseev/>. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.<ref name=Alekseev>Аляксееў.</ref>. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.<ref>Паводле думкі [[М. Ткачоў|М. Ткачова]].</ref>.


Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду [[Род Друцкіх|роду Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга [[Друцкае княства|Друцкага княства]].
Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў [[Друцкі замак]]. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду [[Род Друцкіх|роду Друцкіх]], а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.


Горад часоў 16 ст. апісваўся ў апавяданнях канца 17 ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам Троі<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго "Дзённіку падарожжа ў Масковію".</ref>.
Горад часоў 16 ст. апісваўся ў апавяданнях канца 17 ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам [[Троя|Троі]]<ref>Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго "Дзённіку падарожжа ў Масковію".</ref>.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 09:48, 9 лютага 2009

Шаблон:Вызн (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютек, Друтеск, Друческ) — колішні горад на тэрыторыі Беларусі. Размяшчаўся на р. Друць. Цяпер у тым жа месцы існуе вёска Друцк.

Дзядзінец і вакольны горад старажытнага Друцка існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — пасад, на левым.[1]. Паводле сведчання Друцкага Евангелля, у 1001 тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Першае ўзгаданне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха заснаванне горада адносіцца да 1078.

3 летапісаў бачна, што ў XI—XII стагоддзях Друцк уваходзіў у склад Полацкай зямлі. Асабліва трывожным у гісторыі старажытнага Друцка быў час, калі княжыў Усяслаў Брачыславіч. Шматлікія войны з суседзямі, асабліва з Кіеўскім княствам, знайшлі адлюстраванне ў пісьмовых і літаратурных крыніцах. У той час горад быў ва ўладанні князёў друцкіх, таму быў уцягнуты ў іх барацьбу з князямі мінскімі за полацкі сталец. Аднак, за час войнаў 11 ст. горад ані разу не быў узяты.[2]

У складзе Друцкага княства (з 1101). У час адной з войнаў 12 ст. горад быў амаль цалкам разбураны (1116). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Узмацнелы горад, зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, робіць спробу ўплываць на ўнутраныя і знешнія справы на вялізных полацкіх абшарах. Гэта бачна з падзей, што адбываліся вакол полацкага князя Рагвалода Барысавіча, які пасля 1151 апынуўся ў Слуцку. Тут ён даведаўся, што дручане і шмат хто з жыхароў Полацка, якія пераехалі ў Друцк, гатовы актыўна падтрымаць яго ў барацьбе за вяртанне на трон. Атрымаўшы дапамогу ад Святаслава з Чарнігава, былы полацкі князь накіраваўся да Друцка (1159). Глеба Расціслававіча — сына Расціслава Глебавіча, які княжыў у Полацку, дручане прагналі. Пакрыўджаны Глеб падаўся да бацькі ў Полацк, і той неўзабаве выступіў супраць Рагвалода. Абаронцы Друцка аказалі моцнае супраціўленне. Не маючы сіл, каб атрымаць перамогу, знямоглыя бакі шукалі магчымасці скончыць барацьбу. Рагвалод адмовіўся ад мэты дамагчыся полацкага княжацкага трона і застаўся княжыць у Друцку.

У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі сами прымаюць рашэнні, які бок падтрымаць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу вояў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое "пасіўнае" супрацьстаянне доўжылася амаль тыдзень. Святаслаў падышоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу патаемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.

Летапісныя звесткі XIII ст. аб Друцку вельмі скупыя і недакладныя. Вядома, што ў 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі Вялікага князя Літоўскага Рынгвальта і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый. Друцк і наваколле былі ўключаны ў ВКЛ. Есць звесткі аб тым, што ў час праўлення Гедыміна паміж ім і друцкім князем Іванам узнік канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. У час барацьбы за велікакняжацкую пасаду паміж Свідрыгайлам і Вітаўтам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у сапачуванні свайму саперніку і прымусіў "княжат друцких с боярам своими" прысягнуць яму.

Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524. Менавіта тады ў выніку вострай сутычкі паміж ваярамі Маскоўскай дзяржавы і Вялікага княства Літоўскага ён быў разбураны і спалены. Войны Масковіі з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з руку рукі, паставілі яго ў шэраг пазаштатных і паўзабытых. Разбурэнні і паборы з абодвух бакоў давялі горад да ўзроўню малалюднага мястэчка.

Час і прычыны канца існавання горада невядомыя[3]. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.[3]. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.[4].

Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў Друцкі замак. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду роду Друцкіх, а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.

Горад часоў 16 ст. апісваўся ў апавяданнях канца 17 ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам Троі[5].

Зноскі

  1. Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.
  2. (Мяснікоў 2001)
  3. а б Аляксееў.
  4. Паводле думкі М. Ткачова.
  5. Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго "Дзённіку падарожжа ў Масковію".

Літаратура