Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23: Радок 23:
* БелСЭ. Т.6, С. 411;
* БелСЭ. Т.6, С. 411;
* Гісторыя Беларусі: у 6 т. / [[Юрый Мікалаевіч Бохан|Ю. Бохан]] [і інш.]; рэдкал: [[Міхаіл Паўлавіч Касцюк|М. Касцюк]] (гал. рэд.) [і інш.]. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — 688 с.

* [[Аляксандр Іванавіч Груша|''Груша, А.И.'']] Великое княжество Литовское: есть ли в нем место для Беларуси? / А.И. Груша // Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: матэрыялы навукова-практычнага семінара (Мінск, 26 сакавіка 2013 г.) / рэд.кал. У.Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск : Белар. навука, 2013. — С. 38—53.
* [[Аляксандр Іванавіч Груша|''Груша, А.'']] [http://slavica-petropolitana.spbu.ru/files/2015-2/10-.pdf И вновь о взаимных дарах. Добрососедство, прагматизм и благотворительность в отношениях между русинами и литвинами в Великом Княжестве Литовском в первой половине XVI в.] / А.Груша // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. — 2015. — № 2. — С. 173—189.

* [[Ігар Аляксандравіч Марзалюк|''Марзалюк, І.А.'']] Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І.А. Марзалюк. — Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2009. — 148 с.
* [[Ігар Аляксандравіч Марзалюк|''Марзалюк, І.А.'']] Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І.А. Марзалюк. — Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2009. — 148 с.

Версія ад 00:22, 25 красавіка 2017

Ліцві́ны[1], або літві́ны[2] (стар.-бел. литвины) — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх літоўцаў у 14—18 ст.

Упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах 14 ст.

На думку беларускага этнолага Ігара Чаквіна, у беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах 14—16 ст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на Захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. Літва, зямля), а ў канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з каталіцтвам.

А беларускія гісторыкі Георгій Галенчанка і Ігар Марзалюк адмаўляюць тое, што ў XIV—XVII стст. заходнія беларусы карысталіся вызначэннем «літвіны» у якасці эндаэтноніма, а выкарыстоўвалі на землях Верхняга Панямоння толькі тэрмін «рускі» («русін», «русь») у якасці агульнага эндаэтноніма для ўсіх частак старабеларускага этнасу, а самі тэрмін «рускі» («русін», «русь») паралельна звязваўся з праваслаўем насельніцтва (а пасля і ўніяцтвам)[3].

У 16—18 ст. назва «літвіны» набыла гучанне палітоніма — дзяржаўнага палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усходніх беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія) і палешукоў. Жыхароў Белай Русі называлі літвінамі-беларусцамі (гл. беларусцы).

Так, у маскоўскім дакуменце 17 ст.: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету». У пагранічных з Беларуссю раёнах Расіі такая назва існавала да сярэдзіны 20 ст.

У 19 — пачатку 20 ст. арэал існавання назвы «літвіны» звузіўся. У наш час ужываецца як экзаэтнонім у палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Паставаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся (раёны Століна, Ракітнагаberu, Кастопаля?!, Сарнаў, Оўруча) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне паводле Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года.
  2. Літвіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 314.
  3. Марзалюк, І.А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі... С. 59, 65, 116, 120.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Belarus-hist-stub